І. Выберыце правільны адказ

1. Контрнаступленне пад Масквой савецкія войскі пачалі:

а) 17 кастрычніка 1941 г. г) 15 лютага 1942 г.

б) 7 лістапада 1941 г. д) 20 красавіка 1942 г.

в) 5 снежня 1941 г.

2. Сталінградская бітва праходзіла:

а) 17 ліпеня — 18 лістапада 1942 г.

б) 17 ліпеня 1942 г. — 2 лютага 1943 г.

в) 25 верасня 1942 г. — 2 лютага 1943 г.

г) 18 лістапада 1942 г. — 31 студзеня 1943 г.

д) 25 снежня 1942 г. — 18 сакавіка 1943 г.

3. Тэгеранская канферэнцыя, на якой упершыню сустрэліся Ф. Рузвельт, У. Чэр­чэль і І. Сталін, пачала сваю працу ў:

а) жніўні 1943 г. г) снежні 1943 г.

б) кастрычніку 1943 г. д) студзені 1944 г.

в) лістападзе 1943 г.

4. Адкрыцце другога фронту адбылося ў:

а) студзені 1944 г. г) чэрвені 1944 г.

б) сакавіку 1944 г. д) жніўні 1944 г.

в) маі 1944 г.

5. Устаў ААН быў зацверджаны 50 дзяржавамі на канферэнцыі ў:

а) Сан-Францыска г) Квебеке

б) Вашынгтоне д) Думбартон-Оксе

в) Маскве

За кожны правільны адказ па 0,5 б. Усяго 2,5 б.

ІІ. Размясціце падзеі ў храналагічнай паслядоўнасці

1. Буйнейшыя сражэнні Вялікай Айчыннай вайны:

а) Курская бітва

б) Сталінградская бітва

в) бітва за Днепр

г) Маскоўская бітва

д) Смаленская бітва

2. Міжнародныя канферэнцыі:

а) Тэгеранская г) Патсдамская

б) Крымская (Ялцінская) д) Мюнхенская

в) Маскоўская

За кожны правільны адказ па 0,5 б. Усяго 1 б.

ІІІ. Укажыце даты падзей

1) Поўнае вызваленне Беларусі

2) падпісанне акта аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі

3) Курская бітва

За кожны правільны адказ па 0,5 б. Усяго 1,5 б.

IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла герман­скае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мера­пры­­емствы.

За правільны адказ 1,5 б.

V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйка­вай вайны.

За правільны адказ 1,5 б.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: