Этнаграфічная група

ЛЕКЦЫІ ПА ЭТНАЛОГІІ БЕЛАРУСІ

Лекцыя 1. Уводзіны. Асноўныя паняцці.

Этнаграфія (грэч. Ethnos, племя, народ + grapho пішу), грамадская навука, якая вывучае народы-этнасы і іншыя этнічныя супольнасці, іх этнагенез, побыт, культурна-гістарычныя сувязі.

Этналогія ( грэч. Ethnos, племя, народ+ logos вучэнне), адна з назваў этнаграфіі. Ужываецца пераважна ў замежнай літаратуры ў значэнні тэарэтычнай этнаграфіі.

Этнас і этнічныя прыкметы.

Этнас, (ад грэч. Еthnos племя, народ) этнічная супольнасць людзей, якая склалася гістарычны на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве і ўяўленнях пра агульнасць паходжання.

Этнічная група, група прадстаўнікоў пэўнага народа (частка этнасу), якая пражывае па-за межамі яго этнічнай тэрыторыі. Адрозніваецца ўласнай мовай, культурай, побытам, самасвядомасцю і інш. Часам у выніку асаміляцыі з боку дамінуючага этнасу прадстаўнікі Этнічных груп паступова страчваюць свае этнічныя прыкметы або захоўваюць іх часткова.

Узнікненне Этнічных груп

звязана з рассяленнем асобных груп этнасу на далёкія адлегласці ад сваёй тэрыторыі (яўрэі, цыгане), а таксама несупадзеннем этнічных і дзяржаўных

межаў, калі перыферыйныя часткі пэўнага народа на этнічным памежжы трапляюць у склад суседняга этнасу (дзяржавы).

Кампактныя этнічныя групы могуць рассяляцца і далёка ад уласнага этнасу. Напрыклад, беларусы ўтвараюць даволі кампактныя Этнаграфічныя групы ў памежных і больш аддаленых абласцях сучасных этнічных тэрыторыі рускіх (на Смаленшчыне, Браншчыне, Пскоўшчыне); украінцаў (на Чарнігаўшчыне, Жытоміршчыне); літоўцаў (у раёнах Вільнюса, Тракая); латышоў (у раёнах Другаўпілса, Краславы, Рыгі); палякаў (на Падляшшы і Беласточчыне). Рассяліўшыся таксама па розных краінах свету беларусі разам з англічанамі, ірландцамі, французамі, рускімі складаюць насельніцтва шматнацыянальных дзяржаў ЗША, Канады, Аўстраліі і іншых.

У сваю чаргу на тэрыторыі Беларусі жывуць Этнічныя групы рускіх, палякаў, украінцаў, літоўцаў, палякаў, татар і інш.

Этнаграфічная група

Лакальна-тэрытарыяльная група насельніцтва, якая адрозніваецца асаблівасцямі традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры, побыту, часам мовы. Паходжанне Этнаграфічных груп звычайна звязана з прыродна-кліматычнымі ўмовамі жыцця, родам гаспадарчых заняткаў,радзей са спецыфікай этнагенезу і этнічнай гісторыі насельніцтва пэўнай тэрыторыі. Этнічная самасвядомасць Этнічных Груп звычайна выяўлена слаба, таму пераважаюць адпаведныя мясцовыя (земляцкія) самавызначэнні – пінчукі, случакі, быхаўцы, палачане, мсціслаўцы, тураўцы і інш. У пач.20 ст. лакальныя асаблівасці большасці Этнічных груп Беларусі паступова былі нівеліраваны кансалідацыйнымі працэсамі, што прывяло да узмацнення агульэтнічнай самасвядомасці (на змену мясцовым самавызначэнням прыйшоў агульны этнонім – беларусы).

Галоўныя этнічныя прыкметы (мова, самасвядомасць, культура, побыт, псіхіка і інш.) змяняюцца з цягам часу не так істотна, як сацыяльна-эканам.адносіны, якія адпавядаюць пэўнай гіст.ступені развіцця (першабытнасці, рабаўладальніцтву, феадалізму і г.д.).

У некаторых народаў асобныя Э.п. не з’яўляюцца спецыфічнымі (напрыклад на ангельскай мове размаўляюць англічане, аўстралійцы, амерыканцы ЗША і інш).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: