Этнічныя працэсы. Гэта сукупнасць усіх змяненняў этнасу або яго асобных частак; адна з асноўных катэгорый сучаснай этнаграфічнай навукі

Гэта сукупнасць усіх змяненняў этнасу або яго асобных частак; адна з асноўных катэгорый сучаснай этнаграфічнай навукі. Падзяляюцца на трансфармацыйныя і эвалюцыйныя, аб’яднальныя і раз’яднальныя. Да трансфармацыйных адносяцца працэсы, у выніку якіх адбываецца змена этнічнай самасвядомасці і, адпаведна, этнічнай прыналежнасці пэўных груп людзей. Усе астатнія працэсы, развіццё якіх не закранае цэласнасці этнічнай сістэмы, -- этнаэвалюцыйныя.

Аб’яднальныя Э.п. уключаюць працэсы кансалідацыі, асіміляцыі, інтэграцыі і міксацыі, раз’яднальныя – сепарацыі і парцыяцыі (гл.у артыкуле Дывергенцыя).

Аб’яднальныя Э.п. могуць мець як трансфармацыйны (этнагенетычная кансалідацыя і міксацыя), так і эвалюцыйны (унутрыэтнічная кансалідацыя, міжэтнічная інтэграцыя) характар,

Раз’яднальныя працэсы – пераважна трансфармацыйныя. Пры гэтым этнічная асіміляцыя можа быць адначасова і трансфармацыйнай (для асіміляванага этнасу), і эвалюцыйнай (для этнасу, які асімілюе). Характар, тэмпы і асаблівасці развіцця Э.п. залежаць ад комплексу разнастайных фактараў. На дынаміку этнічнага развіцця народаў у найбольшай ступені ўплываюць пазаэтнічныя фактары -–сацыяльна-эканамічны, дзярж., палітычны, канфесіянальны, дэмаграфічны, тэрытарыяльны, прыродна-геаграфічны і г.д.

Уздзеянне ўласна этнічных фактараў – этнічнай сітуацыі, моўнай і культурна-бытавой роднасці этнасаў, наяўнасці этнічных стэрэатыпаў – найбольш адчувальна ў развіцці працэсаў міжэтнічнай інтэграцыі, асіміляцыі, міксацыі. Спалучэнне пэўных фактараў вызначае і сваеасаблівасць развіцця канкрэтных Э.п. Напрыклад, на Беларусі ў эпоху капіталізму такі комплекс фактараў, як адносна нізкі ўзровень эканам.развіцця, няпоўная сацыяльная структура бел.этнасу, яго канфесіянальная раз’яднанасць у спалучэнні з русіфікатарскай царскай палітыкай і такой асаблівасцю этнічнай сітуацыі, як вялікая колькасць іншаэтнічнага насельніцтва ў гарадах, абумовіў марудныя тэмпы нацыянальнай кансалідацыі, якая ў дарэвалюцыйную эпоху не завяршылася.

Э.п. – неад’емная частка этнасацыяльных працэсаў – працэсаў развіцця канкрэтных этнасацыяльных арганізмаў (нацый, народнасцей і г.д.).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: