Этналагічнае вывучэнне Беларусі у другой палове XIX ст

Прыкметную ролю у этнаграфічным вывучэнні Беларусі адыграла дзейнасць Рускага імператарскага геаграфічнага таварыства, заснаванага у 1847 г. у Санкт-Пецярбургу. Заснавальнікі і кіраўнікі К.БЭр, Н.Надзеждзін, К.Кавелін вызнааылі месца этнаграфіі ў сістэме навук, сфармулявалі яе задачы. Распрацавалі метады этнаграфічных даследаванняў. Адначасова быда распрацавана праграма сістэматычнага вывучэння народнай культуры і побыту. Апытальныя лісты.

Паліт.падзеі 1860-х г. асабліва паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і ў Літве 1863-64, актывізавалі этнагр.вывучэнне Беларусі. Перад афіцыйнай навукай была пастаўлена задача вызначэння этнагр.межаў і складу насельніцтва Беларусі паводле нацыянальных прыкмет.

У 1867 у Вільні быў заснаваны Паўночна-Заходні адзел РГТ, які стаў новым цэнтрам па этнаграфічным вывучэнні Беларусі. Ваколяго гуртаваліся мясцовыя сілы даследчыкаў і аматараў-краязнаўцаў, а пазней стаў выдавацца і часопіс “Запіскі Северо-Западного отдела Русского географіческого общества” (1910-1914).

Спецыяльная анкета, якая заключала большы спектр пытанняў чым ранейшая. У асобны раздзел вылучаецца апісанне трох сацыяльных тыпаў сялянскіх гаспадарак – заможнага, сярэдняга і беднага, дзе даецца падрабязны статыстычны і змястоўны аналіз зямельных уладанняў.

Аднак пазітыўна ацэніваючы дзейнасць РГТ, нельга забываць і тую акалічнасць, што яно было створана па ініцыятыве царскіх улад з мэтай збору шырокай інфармацыі аб народах Расіі і “навуковага” абгрунтавання імперскай палітыкі на прасторах Расіі. Таму не дзіўна, што сярод 17 членаў – арганізатараў РГТ 8 былі генералы і адміралы, а віцэ-старшынёй быў генерал Мураўёй, душыцель паўстання 1863 г. Разам з тым былі і сусветна вядомыя дзеячы, навукоўцы – Дз.Анучын, А.Крапоткін, А.Пыпін, М.М.Міклуха-Маклай, П.Сямёнаў і інш.

Прадстаўнікі ваеннага саслоўя ўнеслі важкі ўклад і ў краязнаўчае вывучэнне Беларусі. Яны прымалі актыўны ўдзел у зборы звестак па тапаграфіі, тапаніміцы, геаграфіі, этнаграфіі (М.Без-Карніловіч, П.Баброўскі, І.Зяленскі, А.Дамбавецкі). Так сабраны звесткі Без-Карніловічам былі надрукаванs

“Історіческіе сведенія о прімечательнейшіх местах в Белоруссии с присовокуплением других сведений, к ним относящихся» (Спб, 1855).

У к.50-пач.--60-х разгарнулася мэтанакіраваная работа па сістэматызацыі і абагульненні разнастайных звестак па гісторыі, геаграфіі, нар.гаспадарцы, традыцыйнай культуры ў зах.губерніях Расіі. У выніку вялікай абагульняючай працы з’явіліся на свет шматтомныя выданні пад агульнай назвай “Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Ген.штаба”. Найбольш поўная і каштоўная інфармацыя была змешчана ў кнігах, прысвечаных Гродзенскай і Мінскай губерніям (П.Баброўскі і І.Зяленскі). Яны дэтальна ахарактэрызавалі геаграфічныя ўмовы, мясцовыя ландшафты, флору і фауну, шляхі зносін, гістарычнае мінулае і сацыяльны склад насельніцтва, традыцыйныя заняткі.

У 1882-1884 гг у Магілёве была выдадзена 3-х томная праца “Вопыт апісання Магілёўскай губерні….” Пад кіраўніцтвам магілёўскага генерал-губернатара А.Дамбавецкага.

У Парыжы, а затым у Пецярбургу быў выдадзены Р.Эркертам першы этнаграфічны атлас Беларусі (1863-1864). Ён складаўся з 6 карт, якія паказвалі размяшчэнне розных народаў – беларусаў, рускіх, украінцаў (усе яны паказаны пад агульнай назвай рускія), палякаў, літоўцаў, латышоў, яўрэяй і інш. Тэкставыя матэрыялы былі выдадзены асобнай кнігай “Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі “ (1864). Аўтар дае высокую ацэнку сярэднявечнай культуры Беларусі. Этнічну. Тэрыторыю беларусаў ён акрэслівае у межах ад Беластока на захадзе да Вялікіх Лук на паўночным усходзе і зыходзячы з рэгіянальных культурна-гістарычных асаблівасцей, падзяляў яе на тры часткі: усходнюю (да Бярэзіны), заходнюю і паўднева-заходнюю, або Падляшша. Бел.насельніцтва гэтых рэгіёнаў утварала адпаведна тры этнаграфічныя групы: сапраўдных беларусаў, заходніх беларусаў, ці чорнарусаў, і падляшан (апошніх ён лічыў найбольш апалячанай часткай беларусаў).

У 1864 г. выйшла яшчэ адна аналагічная праца – “Атлас народанасялення Заходне-Рускага краю па веравызнаннях” А.Рыціха. Атлас складаўся з 10 карт, якія паказвалі геаграфію рассялення беларусаў і іншых народаў. Аднак пры вызначэнні этнічнай прыналежнасці аўтар зыходзіў у першую чаргу з веравызнання, таму значная частка беларусаў-католікаў была залічана да палякаў, а праваслаўных беларусаў – да рускіх.

Шмат этнаграфічных матэрыялаў публікавалася ў перыядычных выданнях – навуковых зборніах, часопісах, газетах. Гээта “Этнографіческій сборнік”, “Современник»(1836-1866), «Этнографическое обозрение», «Живая старина» (1890-1916),”Исторический вестник” (1880-1917) и др. Тут публікаваліся (Шпілеўскі, Кіркор, Нікіфароўскі, Е.Раманаў, Я.Карскі, А.Харузін, А.Сержпутоўскі і інш.).

Шмат краязнаўча-этнаграфічных артыкулаў і паведамленняў было надрукавана на старонках губернскіх газет – “Виленские губернские ведомости», «Витебские губернские ведомости», «Минские..», «Могилёвские…», «Виленский вестник», «Епархиальные ведомости».

У другой пал.XIX ст. разам з выхадам у свет сур’ёзных абагульняючых прац былі закладзены трывалыя асновы этнаграфіі, як навукі аб народах-этнасах, іх гісторыка-культурных стасунках. З’яўленне цэлай плеяды таленавітых этнографаў.

Шпілеўскі “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі” (1853-52).

У кан.70-пач.80 распачалося выданне шматтомнай краязнаўчай працы “Жывапісная Расія” (пад агульнай рэдакцыяй П.Сямёнава). Асноўная частка гэтай кнігі была напісана А.Кіркорам. Асноўны змест кнігі складае папулярнае асвятленне этнічнай гісторыі бел.краю, яго старажытнага насельніцтва, гістарычных падзей, якія паўплывалі на лёс Беларусі.

Цікавы краязнаўчы-этнаграфічны нарыс “Беларуская Смаленшчына з суседзямі” напісаны вядомым рускім пісьменікам і этнографам С.Максімавым. Аўтар паказвае этнакультурнае аблічча трох суседзяў на руска-беларуска-украінскім памежжы.

У вывучэнні традыцыйна-бытавой культуры Паўночнай Беларусі прыкметнае месца належыць Нікіфароўскаму. У сваіх “Нарысах прастанароднага жыцця-быцця ў Віцебскай Беларусі” (1895) -- грунтоўнае і сістэматычнае даследаванне матэрыяльнай культуры. Яшчэ адна яго праца “Простонародные прыкметы и паверьи, абрады и звычаи».

Раманаў Е. Асношная праца «Беларускі зборнік» у 9 т. (1886-1912). Тут знайшлі адлюстраванне амаль усе бакі народнай культуры і быту – песні, танцы, гульні, абрады, звычаі, народныя веды, агульны каляндар і г.д. Увайшло 10 тыс.фальклорных твораў, многія з якіх запісаны самім Раманавым Е. Выніковай была і збіральніцкая дзейнасць П.В.Шэйна, які арганізаваў шырокую сетку карэспандэнтаў у іх ліку (Нікіфароўскі, Крачкоўскі, Карскі, А.Багдановіч і інш.). Вынікова была дзейнасць польскага этнографа З.Глогера, што нарадзіўся ў Аўгустоўскім павеце, на памежжы Польшчы і Беларусі. Шматлікія публікацыі па этнаграфіі, археаогіі. Сабраў багатую калекцыю этнагр.рэчаў. Напісаў 4-х томнік “Старапольская энцыклапедыя” 1900-1903, дае шмат матэр.пра Беларусь. Ён пісаў “Чужое ведаць – добра, сваё – абавязак”.

Этнічнае развіццё насельніцтва Беларусі ў перыяд

Вялікага княства Літоўскага

Фарміраванне беларускага этнасу адбывалася ў складаных гістарычных, эканамічных і палітычных ўмовах, якія склаліся ў XIII-XIV стст.

У першую чаргу змяніліся гістарычныя ўмовы развіцця насельніцтва краю

У XIII-XIV стст на захадзе і на ўсходзе ад яго з’явіліся новыя знешнія ворагі, прытым вельмі моцныя. (на захадзе –крыжакі, на ўсходзе – татарская навала).

На Панямонні ў XIII-XIV стст узвысіўся Наваградак. Паступова ён становіцца буйным палітычным цэнтрам і і сталіцай Наваградскага княства. Рост іншых гарадоў (Гродна, Мінск, Наваградак), што сведчыла аб развіцці сярэдняй часткі краю. Пашырэнне рамяства, гандлю, шэраг гарадоў атрымаў магдэбургскае права (самакіраванне).

У XIII-XVI стст змяніліся таксама палітычныя ўмовы развіцця насельніцтва краю. У XIII ст. на яго тэрыторыі і суседніх балцкіх землях узнікае і ў наступныя стагоддзі пашыраецца новая дзяржава, якая атрымала назву “Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае”. Галоўнай прычынай утварэння гэтай новай вялікай дзяржавы было не толькі ўзмацненне тэрытарыяльных эканамічных сувязей паміж яе землямі і гарадамі, але яшчэ ў большай ступені новыя знешнепалітычныя ўмовы жыцця іх насельніцтва, неабходнасць аб’яднання супраць крыжакоў, татараў. У новую дзяржаву аб’ядналіся перш за ўсё Вялікае княства Навагрудскае, Літоўскае, Жамойцкае, а таксама Полацкае княства, Віцебскае, Мсціслаўскае, Менскае, Слуцкае, Пінскае.

Эканамічная і палітычная інтэграцыя прыпяцкіх, падзвінскіх, падняпроўскіх і панёманскіх земляў садзейнічала фарміраванню новых этнічных (лінгвіністычных) сувязей паміж імі. У гутаркавай мове узніклі агульныя рысы, якія ў сукупнасці сталі адрозніваць насельніцтва гэтых земляў ад насельгніцтва іншых арэалаў.

У заходнія раёны зямель Вялікага княства літоўскага пранікаў каталіцызм. Польскае насельніцтва зрабіла ўплыў і на мову беларусаў. (“абавязак”, “моц”, “будаваць”, “менавіта” і інш.).

Акрамя заходнеславянскага (польскага) насельніцтва, у фарміраванні бел.этнасу прынялі ўдзел і неславянскія групы, асабліва балцкія. Апошніх на захадзе іх этнічнай тэрыторыі цяснілі крыжакі. Частка балтаў пагэтаму ў XIII-XIV стст, перамясцілася ў цэнтральны, папрыпяцкі і часткова ў падзвінска-дняпроўскі рэгіўны.

Пераважна ў цэнтральны і часткова ў падзвінска-дняпроўскі і папрыпяцкі перасялілася частка прусаў. Аб гэтым сведчаць не толькі пісьмовыя крыніцы, але і назвы паселішчаў ў цэнтральным рэгіёне: Прусінава (Уздзенскі край), Прусавічы (Лагойскі), Прусіна (Касцюковіцкі край) і інш. Тэўтонскім Ордэнам булі разгромлены яцвягі – другая частка

16 пытанне 2

заходніх балтаў. Іх невялікія групы засталіся толькі ў цэнтральным рэгіёне (паселішчы Яцвязь, Яцвяск (Гродзенскі край), Дайнова (Лідскі, Ашмянскі).

Набегі крыжакоў на жэмайтаў – былі прычынай перасялення невялікіх груп гэтай супольнасці ў заходнюю частку ўсходнеслав.тэрыторыі: заходнія раёны папрыпяцкага, цэнтральнага і падзвінска-дняпроўскага рэгіёнаў. (Паселішчы Жэмойцішкі (Воранаўскі), Жэмойдзі (Лідскі), Жэмойск (Докшыцкі).

У падзвінска-дняпроўскі рэгіён перасялілася і частка усходнебалцкага насельніцтва, менавіта латыголаў, на якіх наступаў Лівонскі Ордэн. (паселішчы Латыголь, Латыголічы (Глыбоцкі, Бешанковіцкі).

Беларуская мова папоўнілася балцкімі словамі “дойлід”, “клуны” (гумно), “свіран” (клець).

Апрача балтаў, на беларускі этнас зрабілі ўплыў і групы іншага неславянскага насельніцтва, ц прыватнасці цюрскага, менавіта татараў. Асобныя групы татараў былі паселены ў канцы XIV- пач. XV стст. у цэнтральным, а затым папрыпяцкім і падзвінска-дняпроўскім рэгіёнах. (Татарская (Валожынскі), Татаршчына (Маладзечанскі), Татарка (Лідскі) і інш.

Такім чынам у кансалідацыі прынялі ўдзел як усходнеславянскае насельніцтва, так і асобныя групы заходнеславянскага, балцкаг, і цюрскага

Першапачаткова беларускі этнас меў некалькі назваў. Адной з іх быў тэрмін “ліцвіны”. Ім сталі называць людзей, якія першымі пачалі размаўляцб на белаурскай мове. Яны жылі ў цэнтральнай частцы сучаснай Беларусі. Некаторыя мясцовасці гэтага арэалу, у прыватнасці Панямонскі край, мелі назву “Літва”.

Этнічная гісторыя беларусаў у XVII-XVIII стст.

Перыяд з другой паловы XVII па XVIII ст. у этнічнай гісторыі беларускага народа быў адзначаны сваеасаблівасцю дзеянняў працэсаў кансалідацыі і інтэграцыі насельніцтва, што было выклікана змяніўшыміся ў гэтыя часы палітычнымі, сацыяльнымі і эканамічнымі ўмовамі. У другой пал.XVII ст на землях ўсёй Рэчы Паспалітай абвастраецца крызіс сацыяльна-паліт., эканамічных, міжэтнічных і канфесіянальных зносін. Рэч Паспалітая не была дастаткова кансалідаванай і цэнтралізаванай дзяржавацй, яна не была здольнай уладкаваць праблемы класавых, міжсаслоўных адносін. У выніку грамадзянскай вайной была ахоплена у сяр.XVII ст амаль уся Беларусь. Актыўны удзел прымалі добра ўзброены казацкія атрады. Негледзячы на істотны нацыянальна-канфесіянальны змест і заклікі да абароны праваслаўнай веры і “рускасці” карэннага насельніцтва, паўстанні тых гадоў мелі пераважна этнадэструктыўны характар і не былі арыентаваны на сапраўдную этнічную кансалідацыю ці міжэтнічную інтэграцыю беларусаў і ўкраінцаў ў межах асобнай дзяржавы. Вайна мела негатыўны уплыў на працэс этнічнай кансалідацыі бел.насельніцтва ўжо тым, што яскрава адфарбавала класава-саслоўны антаганізм паміж працоўнымі і феадаламі, калі ў менталіцеце людзей пачалі складывацца стэреатыпы, што ўсе феадалы-паны – гэта “ляхі” (палякі), а “просты люд” – беларусцы, якія церпяць ад першых.

Крызісная сітуацыя абвастрылася яшчэ больш пачаткам крывавай вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай (1654-1667).

Войны сярэXVII ст. нанеслі вялізарныя страты працэсу фарміравання беларускай этнасацыяльнай супольнасці як самастойнаму этнічнаму арганізму, былі парушаны шмат якія ўнутрыэтгнічныя сувязі, катастрафічна скарацілася колькасць насельніцтва. У палітычным аспекце на доўгі час быў падарваны аўтаномны і самастойны дзяржаўна-палітычны статус Вялікага княства.

Аднак выпрабаванні бел.народа на здольнасць да самастойнага этнічнага існавання на гэтым не скончылася. На пач.XVIII ст. новая крывавая вайна, уцягнулі Беларусь ваяўнічыя палітыкі Расіі, Швецыі. Рэчы Паспалітай. (Паўночная вайна).

За гэтыя часы краіна страціла каля 700 тыс.насельніцтва. Працэсы унутраэтнічнай кансалідацыі насельніцтва (якія звычайна ажыццяўляюцца ў мірныя часы) нават па пэўных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах і частках зноў былі замаруджаны, што мела выключна негатыўны ўплыў на этнакультурнае становішча беларусаў.

У этнасацыяльнай сферы жыцця народа адбыліся істотныя змуны, якія пэўным чынам трансфармавалі амаль усе асноўныя прыкметы народа,

часткова змянілі яго этнасацыяльныя параметры. Перш за ўсё войны прывялі да рэзкага зніжэння колькасці насельніцтва. Насельніцтва скарацілася ў 2 разы. К канцу XVIII ст. колькасць жыхароў бел.зямель так і не перавысіла ўзровень 1650 г. і складала ў 1772 г. каля 2,6 млн.

Колькасць карэннага насельніцтва ў некаторых раёнах перыядычна зніжалася ў выніку войнаў, ўцёкаў. На іх месца перасяляліся жыхары з іншых земляў Рэчы Паспалітай. Найбольш шырока праходзідла міграцыя ў ў пагранічных раёнах. У той жа час прырост насельніцтва ў Крычаўскім, Прапойскім, Чачэрскіх староствах ажыццяўляўся за кошт перасялення з суседніх земляў: з пад Жыровіч, Быхава, Барысава, Чэрвеня і інш.

У той жа час у сяр.XVII ст шмат майстроў-рамеснікаў было прымусова пераселена у Расею. Павялічылася міграцыя бел.насельніцтва на Украіну ў часы голаду, неўраджайнасці. У XVII- XVIII стст бел.насельніцтва перасялілася і на Чарнігаўскія землі.Пад час Паўночнай вайны – заняпад гарадоў, яны былі зруйнаваны – Магілёў, Віцебск, Гродна, Мінск, Пінск, Нясвіж і інш. Колькасць жыхароў усходнебел.зямель скарацілася на 60-70 %.

Былі і адваротныя міграцыі (стараабрадцаў шмат).

У друг.палове XVII ст і пасля Паўднёвай вайны на Беларусь з Польшчы, Украіны, Прыбалтыкі – вял.колькасць яўрэяў. Іх міграцыя мэтанакіраваная – па запрашэнню ўлад і асобных феадалаў на спустошаныя землі. У гэты час яны склалі асноўную этнадэмаграфічную групу гараджан, істотна змяніўшы тым самым этнасацыяльны і культурна-моўны малюнак гарадоў, этнічны склад мяшчанства.

Этнічныя працэсы у Беларусі ў канцы XVIII –пер.пал XIX ст

У апошняй чвэрці XVIII ст. значныя змяненні ў дзяржаўна-палітычнай карце Расіі, Польшчы, Прусіі і Аўстрыі. У выніку 3-х падзелаў (1772, 1793, 1795) тэр-я Беларусі далучана да Расійскай імперыі. Негледзячы на гэта беларускі этнас да сяр.XIX ст. падвяргаўся як і раней акаталічванню. Калі да ўз’яднання акаталічваўся верхні пласт беларускага этнасу (магнаты і шляхта), то гэты працэс ў канцы XVIII-пач. XIX закрануў сялянства і гарадское насельніцтва.

Аляксандр I аддаў Бел.навучальную акругу ў рукі польскага магната Чартарыскага, у выніку акаталічванне працягвалася.

Пасля далучэння Беларусі да Расіі пачаўся новы этап яе этнічнага развіцця. Адмена абмежаванняў на гандаль, новы статус для гарадоў, новы статус гарадоў стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця мануфактур і таварна-грашовых адносін. Адкрыццё школ на рускай мове, стварэнне бібліятэк садзейнічала эканамічнаму і культурнаму збліжэнню беларусаў, рускіх і украінцаў.

Аднак нашэсце Напалеона на час прыпыніла развіццё капіталістычных адносін. Скарацілася колькасць насельніцтва. Пасля разгрому – аднаўленне.

Абмежаванню паланізацыі беларусаў садзейнічалі мерапрыемсты Расійскай дзяржавы. Павел I выдаў загад, які забараняў праваслаўным пераходзіць у каталіцкую канфесію. У 1839 г. была прынята пастанова аб пераходзе уніятаў у праваслаўе. Зразумела, што гэтыя мерапрыемствы былі накіраваны на русіфікацыю. Узмацненне гэтай палітыкі адбываецца пры Мікалаі I.

Тым ні меньш аб’яднанне Беларусі з Расіяй з’явілася моцным імпульсам для развіцця таварна-грашовых адносін. Змены у агратэхніцы. Рост таварнасці памешчыцкай гаспадаркі.

Пасля вайны 1812 г. – рост насельніцтва. Рускія сяляне пераязджалі неахвотна. Рускія памешчыкі, як прадавалі маёнтка і вярталіся ізноў у Расію.

Развіццё капіталістычных адносін. Развіццё эканомікі.

Этнічны састаў бел.гарадоў меў свае асаблівасці. Па перапісу 1897 г. у гарадах пражывала толькі 2,5 % беларусаў, больш за палову яўрэі.

Развіццё капіталістычных адносін істотна ўзмацніла мабільнасць насельніцтва і ў першую. Чаргу сельскага. Аграрныя міграцыі можна падзяліць на тры групы. Першая – сезонныя перамяшчэнні сялян з мэтай знайсці заробак з пастаянным вяртаннем да свайго месцажыхарства.

Другі від – сялянскія перасяленні за межы Беларусі – у Прыуралле, Сібір, на Далёкі Усход. Найбольшае пашырэнне 60-ыя гг.

Трэці від міграцыі – у гарады. У Пецярбургу пражывала у 1910 г. каля 70 тыс.беларусаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: