Гiстарычная даведка

Першы нумар выйшаў 27 лiпеня (9 жнiўня) 1917 у Мiнску на рускай мове. З 1925 газета друкуецца на беларускай i рускай мовах, са жнiўня 1927 - на беларускай мове.

Спачатку выдавалася як орган Мiнскага камiтэта РСДРП(б). Арганiзатары i першыя рэдактары В. Г. Кнорын, К. I. Ландар, А. Ф. Мяснiкоў, В. В. Фамiн, М. В. Фрунзе. Двойчы закрывалася Часовым урадам, але выходзiла пад iншымi назвамi: з 15(28).09 па 6(19).10.1917 "Молот"; з 8(21).10 па 29.10(11.11).1917 "Буревестник" - як орган Паўночна-Заходняга абласнога камiтэта РСДРП(б). З 1(14).11.1917 выдаецца пад першапачатковай назвай "Звезда". Спачатку рэзка крытыкавала пазiцыi Часовага ўрада, прапагандавала праграму РСДРП(б), змяшчала матэрыялы бальшавiцкiх з'ездаў, канферэнцый i пленумаў. Пасля Кастрычнiцкага перавароту 1917 асноўны iдэалагiчны i прапагандысцкi орган бальшавiкоў. У сувязi з акупацыяй Беларусi немцамi з лютага 1918 выдавалася ў Смаленску як газета Паўночна-Заходня абласнога i Смаленскага губернскага камiтэтаў РКП(б). Са снежня 1918 зноў у Мiнску. З пачатку сакавiка 1919 "Звязда" - орган ЦК КП(б) Лiтвы i Беларусi, 1-19.04.1919 выходзiла ў Вiльнi, з 1.05 да 8.08.1919 - зноў у Мiнску. У час польскай акупацыi з восенi 1919 выдавалася ў Смаленску, штотыднёвiк, з 8.08.1920 - у Мiнску.

У 1920-30-я гады асвятляла пытаннi калектывiзацыi, iндустрыялiзацыi, культурнага будаўнiцтва праз уяўную дзейнасць камунiстычнай партыi.

У Вялiкую Айчынную вайну з'яўлялася баявым органам беларускага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi. Спачатку выходзiла ў Мiнску, потым у Магiлёве i Гомелi (да 13.08.1941).

У маi-вераснi 1942 выпускалася нелегальна як орган Мiнскага падпольнага камiтэта КП(б)Б; выйшлi 4 нумары. Рэдактары У. С. Амельянюк (№ 1), У. К. Нiкiфараў (№ 2-4).

З 27.01.1943 да 1.07.1944 выдавалася як орган ЦК КП(б)Б i Мiнскага абкома КП(б)Б у зоне дыслакацыi партызанскiх злучэнняў на Мiншчыне, выйшлi 93 нумары (у студзенi 1943 - лютым 1944 рэдактар М. П. Барашкаў).

З 10.7.1944 выдаецца ў Мiнску, да 1991 орган ЦК КПБ, Вярхоўнага Савета i Савета Мiнiстраў БССР.

Журналісты газеты: Сяргей Грыб, Уладзімір Здановіч, Леанід Лахманенка, Сяргей Протас, Сяргей Расолька, Анатоль Сланеўскі, Віккторыя Целяшук, Ігар Шчучэнка


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: