Полацк

У iм самiм набярэцца сем цудаў, а то й болей. Сафiйскi сабор, Спаса-Еўфрасiннеўскi манастыр, крыж Еўфрасiннi... А людзi, якiх Беларусi i свету горад даў: Скарына, Еўфрасiння, Усяслаў Чарадзей, Сiмяон Полацкi...

Гальшаны.

У Беларусі толькі лянівы або глухі не чуў пра гальшанскі прывід, які па вечарах палохае супрацоўнікаў музея, што месціцца ў кляштары, а лёзных, ды яшчэ і цікаўных людзей наогул на дух не пераносіць, і калі хто начаваць з цікавасці застанецца, той і звар’яцець ад страху можа. Але не толькі гэта метафізічная з’ява можа звацца цудам у невялікім мястэчку Гальшаны. Руіны замка канца ХVІ стагоддзя, на пару дзесяцігоддзяў маладзейшы за замак кляштар, які захаваўся (менавіта там жартуе славуты прывід). Шыкоўны барокавы касцёл — бы воблака, што спусцілася на зямлю якраз пад самы заход сонца, каб пафарбавацца пад соннымі промнямі ў пяшчотна-ружовы колер. І ўнутры касцёла дзівосы не скончацца — там адсутнічае алтар, ён намаляваны на сцяне. Такіх храмаў — з намаляванай галаграмай замест алтара — у Еўропе ўсяго тры: у Іспаніі, у Польшчы. Трэці зусім недалёка — у невялікім беларускім мястэчку.

Гара Дзяржынская.

Самая высокая кропка Беларусі. Калісьці звалася Гара Святая. Вышыня — 345 м над узроўнем мора.

Цар-дуб.

Хаця дрэву ўжо больш чым 840 гадоў, яно такі расце ў Пажэжынскім лясніцтве Маларыцкага раёна. Гэта самае старое і самае высокае дрэва беларускіх лясоў — дуб чарэшчаты. Жывы сакральны помнік, ля якога ўтвараліся язычніцкія абрады. Увогуле ж дубы жывуць і больш за тысячу гадоў.

Барысаглебская Каложская царква.

Амаль за тысячу год свайго iснавання яна гэтага заслужыла. Сваёй незвычайнай архiтэктурай, сваёй упартасцю да жыцця — Нёман ужо колькi раз падмываў i нават зносiў яе сцяну, а яна — жывая...


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: