Сафійскі сабор

“Сафійка”, пабудаваная Усяславам Чарадзеем, прастаяла на беразе Дзвіны амаль семсот гадоў. Падчас Паўночнай вайны войскі Пятра І размясцілі ў храме парахавы склад, і сабор аднойчы проста ўзляцеў у паветра. Вандалы — катэгорыя не адносная да нейкай эпохі, яны былі заўсёды... Але Сафійка дзякуючы ўменню і таленту дойлідаў уваскрэсла. Непазнавальна відазмененая — ва ўсёй спеўнасці і раскошы нашага, беларускага стылю — віленскага барока, яна і сёння стаіць на стромым беразе ракі, бы вялікі белы птах, які прысеў адпачыць і ўжо гатовы зноў узляцець да неба...

Косаўскі палац.

Для беларускай архітэктуры Косаўскі палац адзін з самых маладых і прыгожых. Ён пабудаваны ў гатычным стылі. Сваімі формамі палац нагадвае еўрапейскія абарончыя замкі. У палацы налічвалася больш за 100 пакояў, і не было ні аднаго падобнага. У Белай зале, напрыклад, праводзіліся балі, у Чорнай – гулялі ў карты.

Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў у Нясвіжы.

Унікальны помнік архітэктуры барока, заснаваны ў 1583 годзе. Занесены ў Спіс помнікаў сусветнага значэння ЮНЕСКА.

Камянецкая вежа.

Унікальны помнік абарончага дойлідства канца XIII ст., адзіная цэлая пабудова з групы так званых валынскіх вежаў, што некалі існавалі ў беларускіх гарадах. Паводле Іпацьеўскага летапісу, вежа пабудавана паміж 1271 і 1289 гг. дойлідам Алексам.

Палацава-паркавы ансамбль у Гомелі (палац Румянцавых—Паскевічаў).

Сапраўды унiкальны помнiк, раскошная пабудова эпохi класiцызму. Захаваўся амаль без перабудовы з канца XVIII — пачатку ХІХ стагоддзя. Аналагаў у Беларусі не мае.

Дуга Струвэ.

Руска-скандынаўская дуга (Дуга Струвэ) — найбольш дакладнае і грандыёзнае па памерах градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна ў свеце. Усяго на тэрыторыі Беларусі вядомы 19 пунктаў Дугі, але найбольшая колькасць занесеных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА знаходзіцца на Брэстчыне (у Асаўніцы,Чакуцку і Ляскавічах).

Веткаўскі музей народнай творчасці.

Экспанаты музея без перабольшвання унікальныя: старажытныя рукапісныя і друкаваныя кнігі, пачынаючы з ХVI стагоддзя, старыя тканіны, каля паўтысячы стараверскіх і народных абразоў.

“Брагінскі метэарыт”.

У мясцовым музеі знаходзіцца метэарыт вагой 38 кг, а ў наваколлі Брагіна — ля вёскі Крукі была знойдзена глыба касмічнага паходжання вагой 270 кг. Гэта рэшткі метэарытнага дажджу 1807 года.

Буйніцкае поле.

Мемарыял, прысвечаны адной з самых гераічных старонак Вялікай Айчыннай вайны. У ліпені 1941 года магутную фашысцкую машыну, якая рухалася на ўсход амаль без перашкод, абаронцы Магілёва змаглі затрымаць на 23 дні.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: