Праграма вывучэння сельскага населенага пункта

1. Агульныя звесткі. Назва паселішча, яго месца ў сістэме адміністрацыйнага падзелу краіны, геаграфічнае становішча адносна шляхоў зносін, іншых населеных пунктаў, прыродных ландшафтаў. Функцыянальны тып паселішча. Колькасць двароў і агульная колькасць жыхароў.

2. Гісторыка-геаграфічныя асаблівасці. Час і прычына ўзнікнення, гістарычны тып паселішча, паходжанне яго назвы. Адлюстраванне важнейшых гістарычных падзей у жыцці паселішча.

3. Прыродныя ўмовы. Мікрагеаграфічнае становішча адносна розных элементаў рэльефу і гідралагічнай сеткі. Змяненні прыродных умоў у паселішчы і яго ваколіцах пад уплывам гаспадарчай дзейнасці чалавека.

4. Забудова паселішча. Агульная канфігурацыя, тып планіроўкі і забудовы. Мікрагеаграфія паселішча: размяшчэнне вытворчых будынкаў, грамадскага цэнтра, шчыльнасць забудовы сялібнай часткі. Адрозненні паміж асобнымі часткамі пасялення, паміж участкамі старой і новай забудоў. Асноўныя тыпы старых і новых жылых дамоў, забяспечанасць жылым фондам, яго стан. Канфігурацыя і памеры сядзібных участкаў, характар размяшчэння на іх жылых дамоў і падсобных будынкаў. Тыпы будынкаў грамадскага і вытворчага прызначэння. Захаванне нацыянальных і мясцовых традыцый у матэрыяльнай культуры.

5. Насельніцтва. Полаўзроставы і нацыянальны склад. Працаздольнае
насельніцтва, яго занятасць у розных галінах гаспадаркі. Сацыяльны склад.
Прафесійныя навыкі, узровень адукацыі і кваліфікацыі. Ацэнка выкарыстання працоўных рэсурсаў паселішча. Дынаміка люднасці паселішча. Тэмпы натуральнага прыросту, памеры і напрамкі механічнага руху насельніцтва.

6. Культурна-бытавыя ўмовы. Культурныя ўстановы, іх тыпы і памеры. Ацэнка забяспечанасці насельніцтва ўстановамі культуры і адукацыі. Нацыянальныя і мясцовыя традыцыі ў культуры і быце насельніцтва. Забяспечанасць насельніцтва ўстановамі медыцынскага абслугоўвання. Умовы водазабеспячэння і забеспячэння палівам. Тыпы і памеры прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, камунальнага і бытавога абслугоўвання.

7. Знешнія сувязі паселішча. Канфігурацыя і стан дарог, характар і маштабы сувязей з іншымі сельскімі населенымі пунктамі, раённым цэнтрам, бліжэйшымі гарадамі. Рацыянальнасць і зручнасць існуючай сістэмы сувязей.

8. Праблемы і перспектывы развіцця сельскага населенага пункта.


Дадатак 6

ПРАГРАМА ВЫВУЧЭННЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАГА


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: