Прадпрыемства

1. Агульныя звесткі. Назва сельскагаспадарчага прадпрыемства, яго тып па форме ўласнасці, даныя аб памерах гаспадаркі (агульная зямельная плошча, колькасць населеных пунктаў і двароў, агульная колькасць працоўных). Гісторыя развіцця гаспадаркі.

2. Геаграфічнае становішча гаспадаркі ў адносінах да важнейшых прыродных аб'ектаў, а таксама ў сістэме адміністрацыйнага падзелу краіны. Становішча адносна раённага і абласнога цэнтраў, бліжэйшых чыгуначных станцый, шашэйных дарог, прамысловых прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і аграсэрвісных прадпрыемстваў.

3. Прыродныя ўмовы гаспадарання. Макра-, меза- і мікрарэльеф асобных участкаў тэрыторыі гаспадаркі і яго ўплыў на спецыялізацыю і механізацыю вытворчасці. Горныя пароды і карысныя выкапні, магчымасці іх выкарыстання ў гаспадарчай дзейнасці. Глебавае покрыва, мерапрыемствы па захаванні ўрадлівасці глебы. Паверхневая гідралагічная сетка і грунтавыя воды. Агракліматычныя і мікракліматычныя умовы гаспадарання.

4. Натуральнае расліннае покрыва і жывёльны свет. Характар прыродаахоўных мерапрыемстваў.

5. Характарыстыка зямельнага фонду. Структура і памеры зямельных угоддзяў, іх мікрагеаграфія на тэрыторыі гаспадаркі, контуры ўгоддзяў. Мерапрыемствы па паляпшэнні сельскагаспадарчых угоддзяў: унясенне ўгнаенняў, меліярацыя зямель, вапнаванне і інш. Севазвароты. Інтэнсіўнасць выкарыстання зямельнага фонду.

6. Гаспадарчая спецыялізацыя, яе абгрунтаванне. Складаецца дыяграма удзельнай вагі асобных галін у валовай вытворчасці прадукцыі і грашовых даходах. Унутрыгаспадарчая спецыялізацыя.

7. Земляробства. Структура пасяўных плошчаў і яе дынаміка. Геаграфія вырошчвання асноўных культур, сарты, дынаміка валавых збораў і ўраджайнасці. Сабекошт прадукцыі земляробства і парадак яе рэалізацыі.

8. Жывёлагадоўля. Колькасць жывёлы па відах, шчыльнасць пагалоўя на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў (свіней на 100 га ворыва). Галіновая структура жывёлагадоўлі. Аб'ём вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, у тым ліку на 100 га сельскагаспадарчых угоддзяў. Наяўнасць і характар размяшчэння жывёлагадоўчых ферм, ступень канцэнтрацыі пагалоўя жывёлы. Унутрыгаліновая спецыялізацыя. Механізацыя працы у жывёлагадоўлі.

9. Падсобныя галіны гаспадаркі і дадатковыя крыніцы грашовых даходаў.

10. Працоўныя рэсурсы і прадукцыйнасць працы. Колькасць і склад насельніцтва па поле і ўзросце. Размеркаванне працаздольнага насельніцтва па галінах гаспадаркі. Колькасць сельскагаспадарчых угоддзяў на аднаго работніка. Формы вытворчых адзінак. Колькасць спецыялістаў з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй. Прадукцыйнасць працы: адносіны паміж масай прадукцыі ў грашовым або натуральным выражэнні і затрачаным на вытворчасць гэтай прадукцыі часам.

11. Матэрыяльна-тэхнічная база гаспадаркі. Колькасць і віды сельскагаспадарчых машын, іх колькасць у разліку на 1 га сельскагаспадарчых угоддзяў. Узровень механізацыі сельскагаспадарчых работ і электрыфікацыі вытворчасці (крыніцы паступлення і шляхі выкарыстання электраэнергіі).

12. Інтэнсіўнасць і рэнтабельнасць сельскагаспадарчай вытворчасці. Інтэнсіўнасць вызначаецца коштам асноўных сродкаў, затратамі чалавека-дзён і коштам капіталаўкладанняў у разліку на 1 га сельскагаспадарчых угоддзяў. Норма рэнтабельнасці вытворчасці вызначаецца праз адносіны чыстага прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі да затрат на яе вытворчасць.

13. Перспектывы развіцця гаспадаркі. Кірункі развіцця асноўных галін: капітальнае будаўніцтва, паляпшэнне сельскагаспадарчых угоддзяў, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і інш.


Дадатак 7


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: