Арганiзацыя тэрыторыi гадавальнiка

Арганiзацыя тэрыторыi гадавальнiка заключаецца ў правiльным размяшчэннi на мясцовасцi ўсiх яго састаўных частак. Пры гэтым плошча гадавальнiка сеткай асноўных i дапаможных дарог дзелiцца на аддзяленнi, секцыi i палi. Аддзяленнi гадавальнiка размяшчаюцца з улiкам глебы, рэльефу і гiдралагiчных умоў. Пад пасяўное аддзяленне адводзяць участкi з лепшымi па структуры i дастаткова ўрадлiвымi глебамi, роўным рэльефам, абароненыя ад неспрыяльных дзеянняў вятроў. Плантацыi таполi, вярбы размяшчаюцца ў панiжаных месцах, уздоўж рэк, вадаёмаў, на ўчастках, схiльных да часовага залiшняга ўвiльгатнення. Пад школы адводзяць участкi з глыбінёй ворнага гарызонту не менш 30 см.

З мэтай найбольш эфектыўнага карыстання механiзмамi ў буйных гадавальнiках даўжыня поля павiнна быць 300-500 м i больш, а шырыня - 40-120 м.

Пасля ўстанаўлення канчатковых памераў палёў, секцый, вытворчых аддзяленняў i другiх гаспадарчых частак складаецца схематычны план гадавальнiка. Да гэтай работы трэба аднесцiся вельмi ўважлiва, бо размяшчэнне гаспадарчых частак патрабуе глыбокага агратэхнiчнага абгрунтавання.

Пасля канчатковага ўзгаднення папярэдняга схематычнага плана трэба вычарцiць на ватмане план гадавальнiка ў маштабе 1:2500, якi неабходна прывесцi ў канцы другога раздзела.

У заключэнне складаецца тэхналагічная карта па арганізацыі тэрыторыі гадавальніка, дзе ўкавваюцца ўсе аперацыi, якiя неабходны выканаць пры яго закладцы.(дадат. 2).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: