Заключэнне

Фармулююцца кароткiя вывады аб значэннi запраектаванага гадавальнiка ў забеспячэннi стандартным пасадачным матэрыялам лесакультурных работ, выконваемых у зоне размяшчэння гадавальнiка, у задавальненнi буйным пасаданым матэрыялам дэкаратыўных i пладовых парод мясцовых калгасаў, саўгасаў, школ i iншых гаспадарак i ўстаноў. Трэба прывесці звесткі аб аб'ёмах штучнага лесааднаўлення асноўных лесаўтваральных парод, правядзенне якіх будзе забяспечана пасадачным матэрыялам запраектаванага гадавальнiка.

3. ПРАЕКТ ЛЯСНЫХ КУЛЬТУР

У гэтым раздзеле трэба прывесцi абгрунтаванне праектуемых лясных культур i скласцi праект лясных культур для чатырох лесакультурных плошчаў эгодна асабiстаму заданню студэнта, якое выдаецца выкладчыкам. Лесакультурная плошча ўяўляе сабой участак зямлi, прызначаны для стварэння лясных культур (ДАСТ 17559-82).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: