Арганiзацыя лесакультурных работ i тэхнiка бяспекi

На падставе разлiку неабходнай колькасці чалавека-дзен і машына-змен для стварэння лясных культур устанаўлiваецца патрэбнасць у рабочых, цягавых машынах, лесакультурных механiзмаў для кожнай лесакультурнай плошчы. Для рацыянальнага выкарыстання рабочай сілы, машын і механізмаў мэтазгодна скласцi каляндарны план выканання лесакультурных работ з разбіўкай па дэкадах (табл. 15).

Табл. 15. Каляндарны план лесакультурных работ.

Нумар лескультурнай плошчы Вiды работ Затраты Красавiк Май  
чал.-дзён маш.-змен             i г. д.
                     

У каляндарным плане трэба паказаць не асобныя аперацыi, а групы лесакультурных работ (раскарчоўка, апрацоўка глебы, пасадка, дапаўненне, дагляды). Пры гэтым парэбна ўлічываць, што раскарчоўку лесакультурных плошчаў і апрацоўку глебы мэтазгодна праводзіць восенню (у верасні, кастрычніку) года папярэдняга стварэнню лясных культур. Пасадка альбо пасеў лясных культур павінен ажыццяўляцца ў сціслыя тэрміны у другой і трэцяй дэкадах красавіка. Дапаўненне лясных культур можна выконваць у кастрычніку пасля правядзення інвентарызацыі альбо вясной наступнага года (красавіку – маі). Дагляды за ляснымi культурамi пачынаюцца у апошнюю дэкаду мая і заканчваюцца у канцы жніўня. Пры гэтым трэба ўлічываць, што самыя небяспечныя перыяды росту маладых культур, з пункту гледжання іх заглушэння травянiстай раслiннасцю, прыходзяцца на чэрвень-ліпень.

У канцы раздзела патрэбна прывесцi асноўныя палажэннi па арганiзацыi працы i тэхнiкi бяспекi пры выконваннi лесакультурных работ.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: