Прадмова

БЕЛАРУСКАЯ МОВА.

ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА

ДЛЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ

1–030201,

1250103, 1250110, 1250107, 1250104, 1260202, 1–400102,

1–240103, 1–240102

Гродна, 2008

Рэцэнзенты

Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапаможнік для неспецыяльных факультэтаў / А.М.Асіпчук, В.В.Маршэўская, А.С.Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2008. – 267с.

У дапаможніку змяшчаюцца звесткі пра суадносіны мовы і соцыума, аб гісторыі мовы, з’яве білінгвізму і моўнай інтэрферэнцыі, стылістычнай дыферэнцыяцыі лексікі, асаблівасцях навуковага стылю мовы, лексічным складзе навуковага стылю, структуры і моўнай арганізацыі навуковага тэксту, сістэме жанраў навуковай літаратуры, асаблівасцях афіцыйна-справавога стылю, групах афіцыйна-справавой дакументацыіі, якая функцыянуе ў прафесійнай сферы, аб культуры маўлення.

Прызначаны студэнтам неспецыяльных факультэтаў.

ПРАДМОВА

Дапаможнік «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001).

У ім змяшчаюцца звесткі пра асаблівасці навуковага і афіцыйна-справавога стыляў мовы, аб культуры маўлення.

Практычныя заданні, якія прыводзяцца ў дапаможніку, рознага тыпу: адны з іх дазваляюць разабрацца ў канцэпцыях паходжання і гістарычных каранях беларускай мовы, іншыя разлічаны на паглыбленне тэарэтычных ведаў пра лексічныя, фанетычныя, арфаэпічныя, словаўтваральныя і граматычныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы; заданні закранаюць таксама праблемы беларуска-рускай, у прыватнасці, марфалагічнай і сінтаксічнай, моўнай інтэрферэнцыі.

Заданні, прысвечаныя навучальна-прафесійнай сферы, даюць студэнтам звесткі пра тэрміналогію і прадмет яе вывучэння; спецыфіку семантычных працэсаў, якія ў ёй адбываюцца; замацоўваюць асаблівасці словаўтварэння і перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую.

Пры складанні рэфератаў і анатацый студэнты вучацца шукаць і вылучаць асноўную і дадатковую інфармацыю, авалодваць прынцыпамі разгортвання і кампрэсіі інфармацыі ў навуковым тэксце, правільна афармляць даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры.

Аўтары лекцый: А.М.Асіпчук – «Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы»; «Лексікалогія і лексікаграфія» (таксама пытанне «Групы афіцыйна-справавой дакументацыі» ў лекцыі «Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю»); а таксама практычных заданняў для студэнтаў факультэта фізічнай культуры (пазначаныя сімвалам ☼), В.В.Маршэўская – «Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі»; «Сістэма стыляў беларускай мовы. Асаблівасці навуковага стылю мовы»; «Сістэма жанраў навуковай літаратуры» (пытанне «Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі» ў лекцыі «Лексікалогія і лексікаграфія»); а таксама практычных заданняў для студэнтаў юрыдычнага факультэта (пазначаныя сімвалам ◊); А.С.Садоўская – «Мова і соцыум»; «Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі», «Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю»; «Культура маўлення»; а таксама практычных заданняў для студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання (пазначаныя сімвалам ▲). Заданні, пазначаныя сімвалам *, рэкамендуюцца для выканання студэнтамі ўсіх названых факультэтаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: