Праверачны тэст

Беларуская мова належыць да

1) індаеўрапейскай моўнай сям’і, балтыйскай групы,

усходнеславянскай падгрупы;

2) кітайска-цібецкай моўнай сям’і, славянскай групы,

усходнеславянскай падгрупы;

3) індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы,

усходнеславянскай падгрупы;

4) індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы,

заходнеславянскай падгрупы;

5) індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Устанавіце адпаведнасць

А. «Малая падарожная кніжыца».

Б. «Беларуская граматыка для школ».

В. Зборнік «Дудка беларуская».

Г. «Грамматіка».

1. Ф. Багушэвіч.

2. М. Сматрыцкі.

3. М. Гусоўскі.

4. Ф. Скарына.

5. Б. Тарашкевіч.

Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова сфарміравалася на аснове

1) кніжных традыцый;

2) народных гаворак;

3) рускай мовы;

4) польскай мовы;

5) дыялектаў.

Лекцыя 3. БІЛІНГВІЗМ І МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ

Мэта лекцыі – раскрыць сутнасць паняцця білінгвізму, вызначыць асаблівасці праяўлення гэтай з’явы на тэрыторыі Беларусі.

Задачы лекцыі:

– выявіць і ахарактарызаваць розныя аспекты двухмоўя;

– вызначыць сутнасць інтэрферэнцыі і яе віды;

– ахарактарызаваць трасянку як лінгвістычную з’яву на тэрыторыі Беларусі;

– сфарміраваць у студэнтаў уяўленне аб сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне.

Пытанні

1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму.

2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі.

3. Трасянка як лінгвістычная з'ява.

4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі.

Праблемныя пытанні:

1. Чаму ў навуковай літаратуры можна сустрэць розныя адказы на пытанне, што такое двухмоўе?

2.Як адлюстроўваецца на асобе з’ява паралельнага выкарыстання дзвюх і больш моў?

3. Як адрозніць элементы трасянкі ад інтэрферэнцыйных памылак?

Рэкамендаваная літаратура

1. Азарка, В.У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2005.

2. Бордович, А. М. и др. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Минск, 1999.

3. Вайнрах, У. Одноязычие и многоязычие // Новое в лингвистике. Вып. VI. Языковые контакты. – Москва, 1972.

4. Двухмоўе // Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

5. Дешериев, Ю. Д. Введение // Развитие национально-русского двуязычия. – Москва, 1976.

6. Коряков, Ю. Б. Языковая ситуация в Белорусии // Вопросы языкознания. – 2002. – №2. – С. 109-127.

7. Типология двуязычия и многоязычия в Беларуси. – Минск, 1999.

8. Цыхун, Г.А. «Трасянка» як аб’ект лінгвістычнага даследавання // Беларуская мова ў другой палове ХХ стагоддзя. – Матэр. міжнар. навук. канф. – Мінск, 1998.

9. Шандроха, Н.Э. Прафесійнае маўленне гісторыка: камунікатыўны аспект. – Гродна: 2007.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: