Асабістыя дакументы

Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў нашым жыцці.

Так, заяву пішуць, калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю і інш. У гэтым дакуменце звычайна просяць прыняць на вучобу, на працу (перавесці, звольніць і пад.), просяць вырашыць якое-небудзь патанне і г. д. Пісаць трэба, як і ва ўсіх паперах, дакладна і проста. Калі да заявы прыкладаюцца дакументы (даведкі, пасведчанні, рэкамендацыі, акты і інш.), іх пералічваюць у канцы асноўнага тэксту. На заяве ўнізе павінны быць дата (злева) і асабісты подпіс (справа).

Дэкану факультэта фізічнай культуры

дацэнту Навойчыку А. І.

студэнта І курса, 13 групы

Бандарца Андрэя Аляксандравіча

заява.

Прашу дазволіць датэрмінова здаць летнюю экзаменацыйную сесію

ў сувязі з удзелам у чэмпіянаце Еўропы па спартыўнай гімнастыцы.

20 мая 2008 г. Подпіс

Апошнім часам слова заява часта пішуць з вялікай літары. У такім выпадку пасля яго не трэба ставіць кропку.

Для тых, хто служыць у арміі, міліцыі (іншых органах унутраных спраў), адной з асноўных асабістых справавых папер з’яўляецца рапарт. Як падаецца ў ТСБМ, рапарт – гэта пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым-небудзь вышэйшай інстанцыі, начальству.

Начальніку агульнавайсковай кафедры

Рапарт

Прашу Вашага хадайніцтва перад вышэйшым камандаваннем аб вызваленні мяне, маёра А. В. Савянкова, ад выканання службовых абавязкаў тэрмінам на трое сутак, з 05. 11. 2007 г. па 07. 11. 2007 г., у сувязі з хваробай.

Да рапарта прыкладаю:

1. Медыцынскае накіраванне ад 04. 11. 2007 г.;

2. Даведку аб непрацаздольнасці ад 04. 11. 2007 г. № 256.

Выкладчык агульнавайсковай кафедры

маёр_______________А. В. Савянкоў

(подпіс)

04 лістапада 2007 г.

Начальніку ваеннага факультэта

Хадайнічаю па сутнасці рапарта маёра А. В. Савянкова.

Начальнік агульнавайсковай кафедры

падпалкоўнік_____________П. І. Януковіч

(подпіс)

04 лістапада 2007 г.

У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях, таму гэта папера пішацца ад першай асобы. Тут падаюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння; заняткі бацькоў; гады вучобы (службы ў арміі); асноўнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці; кароткія звесткі пра сваё сямейнае становішча. У канцы тэксту ставяць дату і подпіс.

Аўтабіяграфія

Я, Булай Таццяна Іванаўна, нарадзілася 2 ліпеня 1970 года ў вёсцы Конна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Мой бацька, Булай Іван Віктаравіч, працаваў механізатарам, маці, Ганна Уладзіміраўна, – паляводам (зараз бацькі на пенсіі).

У 1977 годзе я пайшла вучыцца ў Конненскую васьмігадовую школу, якую скончыла ў 1985 годзе. З 1985 па 1987 гг. вучылася ў СШ № 2 г. п. Зэльва.

У 1987 годзе паступіла ў педагагічнае вучылішча г. Гродна на аддзяленне дашкольнага выхавання. З 1989 года працую выхавацелем у садку-яслях № 25 г. Гродна.

Замужам, маю дваіх сыноў.

12 красавіка 2008 г. (подпіс) Т. І. Булай

Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы і інш.

Распіска

Я, Малажайка Сяргей Мікалаевіч, 12 лютага 2008 года атрымаў ад Венскага Дзмітрыя Паўлавіча 2 000 000 (два мільёны) беларускіх рублёў. Абяцаю вярнуць пазыку да 12 чэрвеня 2008 года.

12 лютага 2008 г. Подпіс


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: