Праверачны тэст

1. Да жанраў навуковага стылю адносяцца

1) рэферат;

2) рэцэнзія;

3) водгук;

4) нарыс;

5) канспект.

Устанавіце адпаведнасць

А. Тэзісы. 1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула,

кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг

і пад.

Б. Анатацыя. 2. Сфармуляваныя палажэнні, якія коратка перадаюць

асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і пад.

3. Лагічныя довады, якія служаць асновай для доказу

чаго-небудзь.

Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць

1) інфарматыўныя;

2) аглядныя;

3) агульныя;

4) спецыялізаваныя;

5) манаграфічныя.

6)

Лекцыя 9. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ

Мэта лекцыі – ахарактарызаваць асаблівасці афіцыйна-справавога стылю, сферу яго функцыянавання.

Задачы:

– сфарміраваць уяўленне аб гісторыі развіцця афіцыйна-справавога стылю;

– ахарактарызаваць моўныя сродкі афіцыйна-справавой дакументацыі (лексічны, марфалагічны, сінтаксічны ўзровень);

– даць азначэнне паняцця «дакумент»;

– вызначыць дакументы ў залежнасці ад іх рэгламентаванасці;

– пералічыць асноўныя групы дакументаў у залежнасці ад іх прызначэння;

– паказаць узоры афармлення некаторых дакументаў;

– раскрыць сутнасць паняццяў бланк, рэквізіт, фармуляр;

– адзначыць асаблівасці справавых лістоў, асабістага рэзюмэ, візітнай карткі.

Пытанні

1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю.

2. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі.

3. Паняцце дакумента. Групы дакументаў.

4. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

5. Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра.

6. Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя справавыя паперы.

Праблемныя пытанні

1. Колькасцьрэквізітаў строга зафіксавана ці можа быць рознай у залежнасці ад тыпу дакумента?

2. Ці падаюцца ў аўтабіяграфіі дэталі, падрабязнасці асабістага жыцця?

3. Якія існуюць варыянты напісання назвы дакументаў?

4. Дзе пішацца загаловак у справавых лістах?

5. Рэкамендацыя – гэта абавязковы рэквізіт рэзюмэ ці факультатыўны?

6.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: