Праверачны тэст

1. Афіцыйна-справавы стыль пачаў фарміравацца

1) у перыяд ВКЛ;

2) у XVIII–XIX ст.;

3) у 20-я гады XIX ст.;

4) у другой палове XX ст.

5) у 90-я гады XX ст.

Устанавіце адпаведнасць

А. Лісты-просьбы

Б. Лісты-напаміны

В. Лісты-пацвярджэнні

Г. Гарантыйныя лісты

1. Маюць на мэце пацвердзіць пэўныя абяцанні ці ўмовы.

2. Выражаюць просьбу аб выкананні якога-небудзь дзеяння.

3. Напамінаюць пра выкананне пэўных дзеянняў.

4. Пацвярджаюць атрыманне дакументаў і матэрыялаў.

5. Пацвярджаюць факт адпраўкі пагадненняў.

3. Афіцыйна-справавому стылю ўласцівы функцыі

1) эмацыйная;

2) інфармацыйная;

3) эстэтычная;

4) пабуджальная;

5) тлумачальная.

Афіцыйны дакумент з кароткімі звесткамі пра сваё жыццё – гэта

1) заява;

2) аўтабіяграфія;

3) аб’ява;

4) справаздача;

5) нарыс.

Устанавіце адпаведнасць

А. Асабістыя.

Б. Распарадчыя.

В. Адміністрацыйна-арганізацыйныя.

Г. Інфармацыйна-даведачныя.

1. Загад, пастанова, дэкрэт.

2. Справаздача, кантракт.

3. Распіска, заява.

4. Даведка, дакладная запіска.

5. Іск, хадайніцтва, скарга.

6. Самым пашыраным сярод працэсуальных дакументаў з’яўляецца

1) хадайніцтва;

2) іск;

3) скарга;

4) пратакол;

5) заява.

Лекцыя 10. КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ

Мэта лекцыі – акрэсліць і вызначыць паняцце, абазначанае тэрмінам «культура маўлення», даць неабходную сістэму тэарэтычных і практычных ведаў пра маўленчую культуру.

Задачы лекцыі:

выявіць межы правільнасці маўлення як асноўнай камунікатыўнай якасці;

– раскрыць сутнасць паняццяў дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення.

Пытанні

1. Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы.

2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення.

3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення.

Праблемныя пытанні

1. Ужыванне іншамоўных слоў у мове – гэта станоўчая ці адмоўная з’ява?

2. Ці заўсёды канцылярызмы варта разглядаць як лішнія моўныя сродкі?

3. Ці можна больш або менш аб’ектыўна вызначыць меру моўнага багацця або моўнай беднасці нашага маўлення?


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: