Заданне 1. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны

ААН, абвінаваўца, абвінавачаны, вобыск, абвінавачванне, адкліканне суддзяў, апраўданне, асуджаны, вобласць, дабро, даведка, дагавор падраду на капітальнае будаўніцтва, дазнанне, дактыласкапія, даўнасць, дэвальвацыя, дэпартацыя, заключэнне, закон, заканатворчасць, законнасць, замах, занятасць, запаведнік, затрыманне, захоп транспартных сродкаў, захоўванне, ЗАЦС, збор законаў, збор, званне, зделка, землеўладальнік, землеўпарадкаванне, землі агульнага карыстання, злачыннасць, злоўжыванне, знак, зняволены, ідэнтыфікацыя, ілжэсведчанне, імунітэт дзяржаўны, інвестыцыя, інкрымінаванне, інстытут права, інтэрпол, інтэрпрэтацыя, КЗаП, КК, КПК, маёмасць, малалетнія, МАП, марка, МАЮД, мера грамадзянскага ўздзеяння, місія, павераны, падазроны, падман, падследнасць, падсуднасць, падсудны, пацярпеўшы, правамернасць, правіннасць, прыватнае права, радыёхуліганства, раздзяржаўленне, раззбраенне, раскраданне, рэгент, рэгістрацыя будынкаў, рэжым пагранічны, самаабгавор, самакіраванне, саўгас, свабода слова, сведка, сельсавет, сімуляцыя, следчы, служачыя, ссылка, судзімасць, трасалогія, УААП, удзельнік, укрывальнік, уласнасць, УПЭК, ураднік, усынаўленне, утрыманне, ухіленне, факт юрыдычны, фальсіфікацыя, фальшываманецтва, фас, федэрацыя, феміда, філіял, фонд эканамічнага стымулявання, фондатрымальнік, форма дзяржавы, форс-мажор, фрахтаванне, фрахтоўшчык, халатнасць, штраф, ЮНЕСКА, ярлык, яўка.

Аблігацыя, авердрафт, агенцтва, адтэрміноўка, амартызацыя, акцыянер, арбітраж, арэндатар, аўкцыянер, акцыянерны банк, банкрут, банк-эмітэт, беспрацоўе, брокерская асацыяцыя, выручка, гіперінфляцыя, крэдытны дагавор, дыверсіфікацыя, дэзінфляцыя, дэманапалізацыя, еўрадолары, заёмшчык, закон попыту, залогатрымальнік, збалансаванасць, бартэрная здзелка, інвестар, інфраструктура, камбіст, канал збыту, канкурэнтаздольнасць, канкурэнцыя, кан’юктура рынка, экспартная квота, контрагент, краіна-дэбітор, крос-курс, крывая Лафера, ліквідатар, ліквіднасць, ліцэнзаванне, макрамаркетынг, пагадненне, падатак з абароту, падаткаплацельшчык, пасрэднік, пастаўшчык, прадпрымальніцтва, праформа-рахунак, працэнт за крэдыт, прыватызацыя, раздзяржаўленне, разлік рэнтабельнасці капіталаўкладанняў, рэвальвацыя, рэінвестыцыя, рэпрыватызацыя, спекуляцыя, стабільнасць, структура рынку, агульная сума выдаткаў, тавараабмен, акцыянернае таварыства, укладанні, укладчык, уласнасць, справаздачнасць, фермер, форс-мажор, намінальная цана, цэнаўтварэнне, эканаметрыка, экс-дывідэнд, эфект аб’ёму вытворчасці, эфектыўнасць, абясцэньванне грошай, брокерскі, фінансавы, баніфікацыя, вэксалетрымальнік, крэдытны, маркетынгавы, ЕВС (Еўрапейскае валютна-фінансавае пагадненне), ЕІБ (Еўрапейскі інвестыцыйны банк), збалансаванасць, нефінансавы, кампенсаванне, іпатэчны, нерэгулюемы попыт, пут-апцыён, рэверсія, сістэма знешняга гандлю, франка-вагон, функцыя попыту ад цаны, купля-продаж, дзяржзаказ, дрэва мэт, датацыя, матэрыяёмістасць, накапленне, рэалізацыя, самаакупнасць, ураўнілаўка, фондааддача, ФЭС (фонды эканамічнага стымулявання).

☼ Адбіць, адскок, алімпійскі, альпінізм, арбітраж, атлетызм, аўтагол, баксіраваць, барцоўскі, бегавы, блакіроўка, варатар, велагонка, віцэ-чэмпіён, вольны стыль, вуглавы, выдаленне, выкананне, вынослівасць, вытрымка, выхад на перадачу, вышыня, вышэйшая ліга, галявы момант, гімнастычны, двайны фінт, дзюдаіст, допінг-кантроль, забег, запасны гулец, заплыў, збліжэнне, імітацыя ўдару, колькасная перавага, майстар спорту, майстэрства, марафонец, матч-рэванш, міні-футбол, нагрузка, нападзенне, націск, нічыя, падача, пад’ём з пераваротам, падцягванне, паскарэнне, паўабарона, паўфінал, перагрузка, пераможца, першынство, плаванне, прабежка, праследаванне, прызёр, разраднік, расцяжка, самаадчуванне, самакантроль, самастрахоўка, сілавы, слізганне, снайперскі, спортабсталяванне, спрэчны мяч, стартавы, сутыкненне, таварыскі матч, тармажэнне, трэкавы, тэнісіст, тэхнічны фол, фехтаванне, чвэрцьфінал, штрафнік, штрафны час, экс-чэмпіён, эстафетны, юніёрскі, яхтсмен.

Да лекцыі 6. СІСТЭМА СТЫЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ

* Заданне 1. Прачытайце тэксты. Які стыль і тып выкладу гэтых тэкстаў?

Паходжанне дзяржавы ў Афінах

Плутарх распавядае пра тое, як грэчаскі герой Тэсэй, задумаўшы вялікую справу, аб’яднаў усе абшчыны Атыкі ў адзін горад і адзін народ, між тым, як раней апошні быў рассеяны і толькі з вялікімі цяжкасцямі мог быць сабраны для нейкай нарады па агульнай справе. Акрамя гэтага, паведамляе Плутарх, сярод народа ўспыхвалі спрэчкі і крывавыя разборкі, што ўскосна можа сведчыць аб тым, што ў народзе ўжо існавалі пэўныя супярэчнасці маёмаснага характару. Праводзячы ў жыццё гэтыя мерапрыемствы, Тэсэй склаў з сябе царскую ўладу і пакінуў за сабой толькі начальства над войскам і права захоўваць законы. Забягаючы крыху наперад, можна паставіць пытанне: ці не гэта ж у свой час зробіць Салон?

Хутчэй за ўсё, эпоха жыццядзейнасці Тэсэя – гэта пачатковы перыяд распаду першабытнага грамадства і фарміравання пераддзяржаўнай улады з усімі яго складанасцямі і супярэчнасцямі, калі то з’яўляліся, то знішчаліся першыя парасткі дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Афінах. Жадаючы павялічыць колькасць насельніцтва горада Афіны і кінуўшы кліч «сюды, усе народы», Тэсэй запрасіў народы сяліцца ў горадзе на роўных правах, але адначасова ён падзяліў народ на саслоўі, замацаваўшы за кожным з іх кола пэўных правоў і абавязкаў. Пры гэтым вялікіх перакосаў у аб’ёме правоў і абавязкаў паміж саслоўямі не было. Рэформы Тэсэя ў гэтым плане паслужылі пэўнай перадумовай наступных крокаў па стварэнні дзяржавы ў Афінах яго «наступнікамі» ў гэтай справе, і перш-наперш Салона і Клісфена.

У Старажытнай Грэцыі не было ў VІІІ – VІ ст. да н. э. неабходнасці ва ўсталяванні, як гэта мы назіраем на Усходзе, цэнтралізаванай эканамічнай сістэмы і сістэмы гаспадарання, бо геаграфічныя і кліматычныя ўмовы былі вельмі спрыяльнымі для таго, каб кожная абшчына магла весці сваю гаспадарку і забяспечваць свае ўнутраныя патрэбы ў матэрыяльных каштоўнасцях і найперш у харчаванні, адзенні, жыллі. Часовыя аб’яднанні абшчын, пра якія паведамляюць літаратурныя крыніцы, былі абумоўлены ў асноўным тым, што гэтым абшчынам пагражала знешняя небяспека ў форме войнаў і набегаў і яны вымушаны былі аб’ядноўваць свае намаганні ў барацьбе з агульным знешнім ворагам.

У сувязі з гэтым працэсы фарміравання сацыяльнай неаднароднасці грамадства і ўсіх іншых наступстваў, што прывялі да фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства на тэрыторыі Атыкі, адбываліся не па-за межамі, а ўнутры абшчын, а дакладней, арганічна вырасталі з патрэбаў асобных абшчын.

Вельмі важнае значэнне для фарміравання дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Афінах мела каланізацыя грэкамі пабярэжжа Міжземнага мора, якая была выклікана шматлікімі прычынамі – племяннымі зрухамі, шчыльнасцю насельніцтва, недахопам сродкаў харачавання і г. д. Пад уплывам зыходу масы насельніцтва ў калоніі, увозу сырых прадуктаў з калоніі ў метраполію, развіцця індустрыі ў метраполіі і вывазу яе прадуктаў у калоніі актыўна развіваўся тавараабмен, паказчыкам чаго можа служыць узнікненне і распаўсюджанне ў грэчаскім свеце манеты. Нават пасрэдніцтва ў гандлі, падвоз і перавоз тавараў сталі ўжо ў Грэцыі ў гэты час аднымі з асноўных крыніц існавання вялікай групы людзей і нават асобных абшчын.

Сур’ёзнымі наступствамі, якія адбыліся пасля развіцця тавараабмену, зыходу эмігрантаў у калоніі і іх вяртання на радзіму, прытоку новых пасяленцаў у метраполію, якія не былі карыснымі для старой родавай (фратрыева-філавай) структуры грэчаскага грамадства і найперш для старой родавай арыстакратыі, сталася тое, што з’явілася мноства людзей, якія не належалі да старых родавых абшчын – філаў і фратрыяў. У Грэцыі іх называлі метойкамі (=перасяленцамі, абывацелямі). Пры гэтым дадзены слой насельніцтва не ўпісваўся ў старую родавую структуру і таму не падпарадкоўваўся ўладзе яе органаў, але быў настолькі вялікі ў колькасных адносінах і моцны ў эканамічных стасунках, што не лічыцца з гэтай з’явай было нельга.

Важную ролю ў фарміраванні дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Афінах адыграла так званая гамераўская эпоха, той час, калі грэкі стварылі сваю адметную вайсковую арганізацыю, мэтамі якой былі заваяванне, захоп чужых тэрыторый, рабаванне і падзел заваяванай маёмасці. У выніку гэтай дзейнасці былі фактычна створаны асобныя групоўкі прыватнага характару, добрай вайсковай вывучкі, якія фактычна «вырывалі» яе ўдзельнікаў з асяродку старых родавых (філа-фратрыевых) груп. Ваенная арганізацыя разбурала стары лад грэчаскай супольнасці. Акрамя таго, што ваенныя групоўкі дазвалялі карэнным чынам змяніць маёмаснае становішча асобы і адначасова абагаціцца альбо пераўтварыцца ў раба, яны фактычна разбуралі старую родавую арганізацыю ўлады. Паралельна, побач з родавай арганізацыяй улады і кіравання, узнікала новая і вельмі ўплывовая ўладная структура. Людзі прывыкалі да таго, што ёсць іншыя цэнтры ўлады, якія могуць задаволіць іх інтарэсы і патрэбы.

Такім чынам, развіццё вытворчых сіл і тавараабмену прывяло ў Афінах да абагачэння старой родавай знаці, узнікнення за кошт ваенных дзеянняў новага слою багатых і знатных людзей, разарэння дробных вытворцаў, росту рабства, яўнай маёмаснай дыферэнцыяцыі людзей і росту сацыяльнай напружанасці. Адначасова з гэтым адбывалася перамешванне паміж сабой прадстаўнікоў розных родаў і плямёнаў.

Найбольш значнымі мерапрыемствамі, шго прывялі да фармавання дзяржавы ў Афінах, былі рэформы Салона (564 г. да н. э.) і рэформы Клісфена (509 г. да н.э.). Можна сказаць, што «тэхналагічна» працэс фармавання дзяржаўна-арганізаванага грамадства ў Афінах быў завершаны ў выніку рэформаў Салона і Клісфена.

Плутарх піша, што маёмасная няроўнасць паміж багатымі і беднымі ў часы Салона дайшла да вышэйшай кропкі. Простыя людзі былі ў даўгу ў багатых людзей. Яны апрацоўвалі зямлю і аддавалі багатым шостую частку ўраджаю. Іншыя бралі ў багатых у доўг грошы, іх пазычальнікі мелі права вярнуць іх у рабства. Пры гэтым адны заставаліся рабамі на радзіме, а іншых прадавалі ў рабства за мяжу. Многія за даўгі вымушаны былі прадаваць у рабства нават сваіх дзяцей ці бегчы са сваёй радзімы з-за жорсткасці крэдытораў.

У гэты складаны для Афінаў час па просьбе суайчыннікаў, як багатых, так і бедных, кіраванне агульнымі справамі супольнасці ўзяў на сябе Салон, за якім не было ніякай віны і які не быў хаўруснікам багатых у іх злачынствах і ў той жа час не быў чалавекам бедным. Багатыя лічылі яго сваім таму, што ён быў чалавекам заможным і паходзіў са знакамітага роду, а бедныя давяралі яму таму, што ён быў чалавекам шчырым. Салон доўга не рашаўся ўзяць у свае рукі кіраванне, таму што баяўся «как сребролюбья людей, так и надменности их». Пры правядзенні рэформаў Салон адмовіўся ад «адзінаўладдзя» і праводзіў рэформы на падставе здаровага розуму і закону, з’яўляючыся па пасадзе толькі пасрэднікам (архонтам) і заканадаўцам. Сябрам жа, якія пераконвалі яго ўзяць усю паўнату ўлады, Салон сказаў: «Тирания – это хорошая крепость, только выхода из нее нет».

Салон перш-наперш выдаў законы, у якіх адмяніў кабалу і забараніў забяспечваць ссуды асабістай кабалой, адмяніў усе пазыкі, як прыватныя, так і дзяржаўныя, дазволіў кожнаму рабіць апеляцыю да народнага суда, павялічыў меры, вагі і манеты. Арыстоцель паведамляе аб тым, што свае законы Салон усталяваў на сто гадоў і напісаў іх на 16 кірбах – драўляных выбеленых дошках памерам прыблізна ў рост чалавека, якія былі складзены ў выглядзе прызмы, што паварочвалася вакол сваёй восі для зручнасці прачытання таго, што там было напісана. Разам з тым, паколькі законы не былі напісаны простай мовай, то ўзнікала шмат спрэчак, як грамадскіх, так і прыватных, якія даводзілася вырашаць суду. Афіняне паставілі гэтыя законы ў «царскім порціку» і далі клятву іх выконваць.

Выдаўшы законы і правёўшы неабходныя рэформы, Салон здзейсніў падарожжа ў Егіпет часткова па гандлёвых справах, а часткова з цікавасці і паведаміў пры гэтым афінянам, што вернецца на радзіму праз 10 гадоў. Арыстоцель тлумачыць гэтыя дзеянні наступным чынам: «Когда Солон устроил государство таким, как сказано, образом, к нему стали то и дело обращаться с докучливыми разговорами о законах, одни пункты порицая, о других расспрашивая. Ввиду этого он, не желая ни изменять их, ни навлекать на себя вражды, предпринял путешествие в Египет... Он не считал себя вправе, если бы лично присутствовал, истолковывать законы, но думал, что каждый обязан исполнять написанное».

Галоўным у рэформах Салона быў афіцыйны падзел насельніцтва па маёмаснай прымеце, незалежна ад прыналежнасці да той ці іншай абшчыны, на чатыры катэгорыі (класы): пентакасіямедзімнаў, вершнікаў, зеўгітаў і фетаў. Да першай катэгорыі належалі тыя афіняне, якія атрымлівалі са сваёй зямлі 500 мер сухіх і вадкіх прадуктаў, да другой – 300 мер, да трэцяй – 200. Пры гэтым кожнаму з адзначаных класаў ён дазволіў займаць пасаду ў органах улады ў адпаведнасці з велічынёй маёмасці, гэта значыць, увёў своеасаблівы цэнз, а тым, хто належаў да фетаў, дазволіў прымаць удзел толькі ў народных сходах і судах. Напрыклад, казначэяў можна было выбіраць толькі з класа пентакасіямедзімнаў. Вышэйшыя пасады Салон зрабіў выбіраемымі па жрэбію з ліку папярэдне выбраных, якіх намячала кожная з філаў.

Такім чынам, па сваёй накіраванасці рэформа Салона, у якой гаварылася аб скасаванні пазыкаў і юрыдычным замацаванні маёмаснага стану людзей, іх падзеле па маёмаснай прымеце на пэўныя катэгорыі, тычылася ў першую чаргу характару размеркавання і пераразмеркавання лішкавага прадукту, які з’явіўся ў вялікіх памерах у афінян і які размяркоўваўся ва ўмовах «поўнай свабоды» тавараабмену. Такое становішча з размеркаваннем і пераразмеркаваннем лішкавага прадукту і прывяло да хуткага размежавання маёмасці і абвастрэння сацыяльных супярэчнасцяў. Салон сваімі рэформамі ўвёў стабільнасць і парадак у тавараабменныя працэсы, урэгуляваў працэсы размеркавання і пераразмеркавання лішкавага прадукту. Адняўшы ў багатых афінян напачатку рэформаў пэўную частку лішкавага прадукту і задаволіўшы тым самым інтарэсы бедных, ён забяспечыў гарантаваную частку лішкавага прадукту багатым праз тыя дзяржаўныя пасады, якія яны змаглі займаць згодна са сваім юрыдычна замацаваным маёмасным становішчам. Недарэмна пасады казначэяў, як было адзначана, маглі займаць толькі тыя афіняне, якія ўваходзілі ў першую катэгорыю.

Акрамя гэтага, Салон паспрабаваў сфарміраваць новую сістэму цэнтральнага кіравання ў Афінах для вырашэння супольных спраў, якая б прыйшла на змену першабытнаабшчыннай сістэме арганізацыі ўлады. Дзеля гэтага ён стварыў Савет чатырохсот, па сто асобаў з кожнай філы. Пры гэтым кожная філа падзялялася на тры трыціі, а кожная трыція – на 12 наўкрарый. Аднак рэформы Салона ў дадзеным кірунку не былі паслядоўнымі і радыкальнымі, а таму старыя родавыя (=філавыя) сувязі не былі знішчаны, а значыць, «стварэнне» дзяржаўна-арганізаванага грамадства не было завершана.

I толькі Клісфен сваімі рэформамі канчаткова ліквідаваў рэшткі рода-племянной арганізацыі грамадства і завяршыў стварэнне дзяржавы ў Афінах. Ён на месца родавых сувязяў насельніцтва паставіў тэрытарыяльную яго арганізацыю. Усю тэрыторыю чатырох плямёнаў (філаў – па-грэчаску), якія раней аб’ядналіся паміж сабой, ён раздзяліў на 10 тэрытарыяльных філаў і даў ім новыя назвы па імёнах герояў роданачальнікаў, у сувязі з чым рашаючым для чалавека было месца жыхарства на тэрыторыі адной з іх, а не прыналежнасць да родавай арганізацыі. Арыстоцель слушна заўважае, што Клісфен імкнуўся пры гэтым «...смешать их, чтобы большее число людей получило возможность участия в делах государства. Отсюда и пошло выражение: «не считаться филами» – в ответ тем, кто хочет исследовать происхождение».

Дасягненню дадзенай мэты спрыяла тое, што ў склад новых філаў былі ўключаны іншаземцы і нават рабы. Клісфен усталяваў Савет пяцісот замест Савета чатырохсот, у які абіралася па пяцьдзесят чалавек ад кожнай ізноў створанай філы. Акрамя гэтага, усю тэрыторыю краіны Клісфен падзяліў на трыццаць частак (дэмаў) і прымусіў усіх лічыцца дэмамі. А каб канчаткова знішчыць старыя родавыя сувязі, ён прымусіў усіх публічна называць сябе па імені новых дэмаў. Назвы дэмаў ён даваў па іх мястэчках і па імёнах заснавальнікаў, таму што далёка не ўсе дэмы былі звязаны з месцамі.

Галоўнай мэтай рэформаў Клісфена было перамешванне насельніцтва. Раздрабіўшы насельніцтва па невялікіх акругах і аб’яднаўшы ў кожнай акрузе прадстаўнікоў розных родаў і фратрыяў, Клісфен разбурыў вялікія старажытныя групоўкі насельніцтва і «адсунуў» іх значэнне і ролю ў жыцці грамадства на «другія ролі». I самае галоўнае – ён «адсунуў» на «другія ролі» старажытныя групоўкі насельніцтва, г.зн. старыя рода-фратрыевыя сувязі ў фармаванні менавіта органаў улады і кіравання. I, як сцвярджае Р. Віпер, у далейшай гісторыі Афін ранейшыя арыстакратычныя роды не выступаюць больш у якасці самастойнай сілы. Праўда, трэба адзначыць і тое, што старая родавая арганізацыя працягвала існаваць і надалей, таму што былі захаваны ранейшыя роды, фратрыі і жрэчаствы, але яны не мелі свайго ранейшага значэння пры фарміраванні органаў улады і кіравання, пры наданні статуса афінскага грамадзянства (Сільч.).

Калядны вечар

– Міхась! Міхась! Хадзі сюды! – паклікаў да сябе Пятрусь Міхася.

Два браты, самыя меншыя Тарасавы сыны, выбіралі цёмны куток і пачыналі весці гутарку.

– Ну, дзе, ты думаеш, цяпер каляды? – пытаўся Пятрусь.

– Дзе ж? – адказаў, не думаючы, Міхась.– У Мінску. За гадзіну і да нас прыйдуць.

– Ото дурань! Ці ж можна за гадзіну прыйсці з Мінска.

– Дык яны на машыне прыедуць,– не здаваўся Міхась.

– Дурны ты! Каляды ж нежывыя. Дзень такі – каляды, свята,– тлумачыў Пятрусь Міхасю.

Тут гутарка на хвіліну абрывалася.

– Зараз прыедзе тата з Паўлюком,– пачынаў Міхась, як бы гаворачы сам з сабою, і яго круглыя цёмныя вочкі былі поўныя ціхіх думак.

Усе ў хаце чакалі Паўлюка і аб ім толькі і думалі. Дзядзька Андрэй зрабіў яму прыгожую шафку для кніг і прыбіў яе каля сцяны, дзе спаў Паўлюк. Маці паклапацілася напхаць мяккі сяннік і прыгатаваць чыстую пасцель. Старэйшы сын, Алесь, расстараўся другую стрэльбу, каб пайсці з Паўлюком на зайца. А Пятрусь і Міхась вывучылі ўвесь буквар, бо Паўлюк дакляраваў ім за гэта кніжак з малюнкамі.

Міхась з Петрусём тым часам гаварылі зноў. Цяпер размова ішла аб вячэры.

– Ты толькі, Міхась, не накідайся адразу на яду,– асцерагаў Міхася Пятрусь: – бо мама штораз будзе даваць смачнейшую страву. Я летась падашукаўся. Паставілі верашчаку, дык я давай хлыстаць. Потым даюць квас, ды такі смачны. Я – за квас. Далей, смажаная рыба... Вячэра яшчэ ў палавіне, а мяне ўжо хоць на пупе круці.

– А заўтра мы будзем шукаць на стале зерняты?

– А як жа? I якіх зернят больш будзе, тое збожжа налета лепш уродзіцца.

– Алесь елку нясе! – крыкнуу Міхась. Харошанькую, зялёную, купчастую елачку паставілі каля стала.

– А ёй тут добранька: цёпла! – гаварыў ён і заліваўся вясёлым смехам (Я. Колас).

Спартыўнае плаванне

Спартыўнае плаванне аб’ядноўвае плаванне на пэўныя дыстанцыі, падводнае, сінхроннае (мастацкае), гульнявое, прыкладное; частка пяцібор’я, трыятлона і інш. шматбор’яў. Плаванне на спартыўнай дыстанцыі ўключае спаборніцтвы на дыстанцыі ад 50 да 1500 м спосабамі кроль, кроль на спіне (вольны стыль), брас, батэрфляй (дэльфін), комплекснае плаванне.

Кроль, ці вольны стыль, – самы хуткі спосаб плавання. Брас падобны да рухаў жабы. Гэты стыль не вельмі хуткі, але дзякуючы прастаце і эканамічнасці рухаў ім можна праплысці вялікую адлегласць. Практычнае прымяненне плавання на спіне даволі нязначнае, і карыстаюцца ім, каб атрымаць псіхічную і мышачную разрадку пасля плавання іншымі стылямі. Да таго ж плаванне на спіне небяспечнае, паколькі плывец дрэнна арыентуецца і не бачыць таго, што адбываецца ў вадзе. «Батэрфляй» у перакладзе з англійскай мовы абазначае «матылёк». Сапраўды, рукі плыўца падымаюцца над вадой, быццам крылы. Па хуткасці батэрфляй уступае толькі кролю. Гэты стыль патрабуе вялікай фізічнай сілы, і таму плыўцы, якія спецыялізуюцца ў батэрфляі, заўсёды выдзяляюцца магутным целаскладам.

Гульнявое плаванне – рухавыя гульні (воднае пола і інш.). Прыкладное плаванне – ныранне ў даўжыню і на глыбіню, выратаванне на вадзе, пераадоленне водных перашкод.

Плаванне вядома здаўна як практычны і ваенна-практычны навык. Яшчэ старажытныя грэкі надавалі вялікае значэнне ўменню плаваць. Яны лічылі, што чалавек, які не ў стане добра трымацца на вадзе, па меншай меры варты насмешак.

Грэчаскі гісторык Герадот расказвае пра выдатнага плыўца Скіліда, які разам са сваёй дачкой Цыянай здзейсніў адважны ўчынак. Падчас вайны грэкаў з персамі ў 480 г. да н. э. Скілід і яго дачка падплылі ноччу да варожых караблёў і перарэзалі якарныя канаты. Надвор’е было штармавое, і многія караблі персаў былі выкінуты на ўзбярэжныя рыфы. Скілід і яго дачка праплылі каля 15 км. Цудоўнымі плыўцамі былі нашы продкі – старажытныя славяне. Візантыйскі гісторык Маўрыкій у УІІ ст. пісаў пра іх: «Яны асабліва здольныя перапраўляцца праз рэкі таму, што больш і лепш за астатніх людзей умеюць трымацца на вадзе».

Уменню добра плаваць надавалася вялікае значэнне ў рускім флоце. Пётр І увёў спецыяльныя заняткі па плаванні. У 1725 г. была адкрыта школа, у якой рускіх маракоў вучылі плаваць і веславаць.

Паводле даследаванняў гісторыкаў, старажытныя жыхары планеты плавалі кролем і брасам. Гэтыя стылі ўвайшлі і ў сучаснае спартыўнае плаванне, якое зарадзілася на рубяжы ХУ – ХУІ стст. і як від спорту поўнасцю сфарміравалася ў канцы ХІХ ст.

Першыя сапраўды спартыўныя спаборніцтвы па плаванні адбыліся ў 1877 г. у Англіі. З 1896 г. плаванне ўключана ў праграму алімпійскіх гульняў (уключае 32 нумары – па 16 мужчынскіх і жаночых). Міжнародная аматарская федэрацыя па водных відах спорту арганізавана ў 1908 г.

У Беларусі афіцыйныя спаборніцтвы па плаванні праводзяцца з 1924 г. У 1936 г. у Мінску пабудаваны першы плавальны басейн. Першы чэмпіянат Беларусі прайшоў у 1927 г. (г. Гомель). Сярод беларускіх спартсменаў найбольшых поспехаў дасягнулі Н. Бараноўская, Л. Брэхава, Э. Васількова, А. Герасіменя, А. Гукаў, С. Каплякоў, І. Ларычава, А. Рудкоўская, Г. Шчэрба, Н. Яршова (СэБ, ЭСЮС).

Інтэрв’ю з С.Хахловай

Святлана Хахлова адмаўлялася ад інтэрв’ю да апошняга дня чэмпіянату Еўропы па плаванні. Такі ў яе прынцып. Таму пра медаль, заваяваны ў пачатку чэмпіянату, мы гаворым у канцы, калі яна праплыла апошнюю ў Эйндховене дыстанцыю – 50 м кролем. А ўвогуле спаборніцтвы ў Галандыі ёй як ніколі ўдаліся: ні на адной з яе дыстанцый не было непераадольных бар’ераў.

Вось і на апошняй Хахлова ўжо ў паўфінале перакрыла нарматыў алімпійскай ліцэнзіі групы «А», які ніяк не даваўся раней.

– Для мяне ўпершыню выпалі такія спаборніцтвы, – пачала яна размову. – На кожнай дыстанцыі я плыла ў фінале. Даводзілася па некалькі разоў на дзень выходзіць на старт, плюс выступленні ў эстафеце. Звычайна ў мяне здараліся перапынкі, на працягу якіх можна было адпачыць. Зараз жа яны адсутнічалі.

– Аляксандра Герасіменя не выйшла на адну з дыстанцый. Магчыма, і табе трэба было гэта зрабіць?

– Выдаўся адзін дзянёк, калі я магла быць вольнай. Але далей праграму пабудавалі так, што давялося пастаянна выходзіць на дарожку. У мяне выраслі вынікі, і я змагла трапляць у фінал усіх дыстанцый, на якіх плыла.

– На закаце чэмпіянату падаспела і эстафета, з якой вы не прайшлі ў фінал...

– Але ўстанавілі рэкорд краіны, што радуе. У апошні дзень мы з Сашай вельмі стаміліся.

– А як сам чэмпіянат? Ён атрымаўся для цябе найбольш удалым у кар’еры...

– Лічу, што нармальна падрыхтаваліся. Безумоўна, заўсёды жадаеш лепшага. Я ж не паставіла сусветны рэкорд! Плыла побач з галандкай, якая ўстанавіла новае дасягненне. Якому спартсмену не хочацца яго ўстанавіць?

– Ці збіраешся стартаваць на бліжэйшым чэмпіянаце свету?

– Так, мы едзем усёй камандай, але пакуль не вызначыліся з дыстанцыямі. У Англіі прызначаны другі старт. Ён, думаю, будзе больш лёгкім. Хаця гэта і чэмпіянат свету, а не Еўропы, але ён па кароткай вадзе. Вялікая ж – яна і ёсць вялікая («Спортивная панорама»).

Трэцяе месца

Калі я ішоў дадому з басейна, у мяне быў вельмі добры настрой, таму што я заняў трэцяе месца ў стылі батэрфляй. Тата гаворыць, што ўсе людзі павінны ўмець плаваць, а хлопчыкі асабліва, таму што яны мужчыны. А які ж гэта мужчына, калі ён можа патануць падчас караблекрушэння ці проста так, на Чыстых прудах, калі лодка перавернецца?

І вось я сёння заняў трэцяе месца і зараз скажу пра гэта бацьку. Я вельмі спяшаўся дадому, і, калі ўвайшоў у пакой, мама адразу спытала:

– Ты што так ззяеш?

Я сказаў:

– А ў нас сёння былі спаборніцтвы.

Тата сказаў:

– Гэта якія ж?

– Заплыў на дваццаць пяць метраў у стылі батэрфляй...

Тата сказаў:

– Ну і як?

– Трэцяе месца! – сказаў я.

Тата проста ўвесь расцвіў.

– Няўжо? Вось здорава! – Ён адклаў газету. – Малайчына!

Я так і ведаў, што ён узрадуецца. У мяне яшчэ лепшы настрой стаў.

– А хто ж першае заняў? – спытаў тата.

Я адказаў:

– Першае месца, тата, заняў Воўка, ён ужо даўно ўмее плаваць. Яму гэта не цяжка было...

– Ай ды Воўка! – сказаў тата. – Так, а хто ж заняў другое месца?

– А другое, – сказаў я, – заняў адзін рыжанькі хлопчык, не ведаю, як зваць. Падобны да жабяняці, асабліва ў вадзе...

– А ты, значыць, выйшаў на трэцяе? – Тата ўсміхнуўся, і мне гэта было вельмі прыемна. – Ну што ж, – сказаў ён, – што ні кажы, а трэцяе месца таксама прызавое, бронзавы медаль! Ну, а хто ж застаўся на чацвёртым? Не памятаеш?

Я сказаў:

– Чацвёртае месца ніхто не заняў, тата!

Ён вельмі здзівіўся:

– Як гэта?

Я сказаў:

– Мы ўсе трэцяе месца занялі: і я, і Мішка, і Толік, і Кімка, усе-ўсе. Воўка – першае, жабяня – другое, а мы, астатнія васемнаццаць чалавек, мы занялі трэцяе. Так інструктар сказаў!

Тата сказаў:

– Ах, вось яно што... Усё зразумела!..

І ён зноў унурыўся ў газету. А ў мяне чамусьці зусім прапаў добры настрой (паводле В. Драгунскага).

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце іх сістэму моўных сродкаў, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, абгрунтуйце свае вывады.

◊ ПРАВА, інстытут грамадскага жыцця, прызначаны для рэгулявання найбольш значных грамадскіх адносін, якія патрабуюць дзяржаўнай аховы. Побач з інш. сац. рэгулятарамі (мараль, звычаі, традыцыі, рэлігія, культура і інш.) П. накіравана на забеспячэнне развіцця і дзеяння ўсяго сац. арганізма ў адпаведнасці з эканам. законамі і аб’ектыўнымі патрэбамі грамадскага развіцця. Сутнасць П. вызначаецца характарам і ступенню выяўлення волі і інтарэсаў розных груп сацыяльна неаднароднага грамадства. У больш раннія перыяды развіцця грамадства (у антычнасці, пры феадалізме) П. адкрыта замацоўвала і ахоўвала класавыя і саслоўныя прывілеі. Па меры дасягнення пэўнага ўзроўню цывілізаванасці, развіцця грамадскіх структур і інстытутаў П. стала адлюстроўваць больш шырокі спектр сац. інтарэсаў і трансфармавацца ў сродак кампрамісу пры іх сутыкненні. У развітым прававым цывільным грамадстве П. у большай ступені дасягне ўзроўню збалансаванасці, гарманічнай стабільнасці інтарэсаў, патрэб сац. груп і асобы. П. як спецыфічны рэгулятар грамадскіх адносін валодае важнымі якаснымі ўласцівасцямі: агульназначнасцю (рэгулюе тыповыя грамадскія адносіны), нарматыўнасцю (выяўляецца ў нормах, правілах, паводзінах агульнага характару), абавязков а с ц ю (парушэнне прававых прадпісанняў цягне ўжыванне мер дзярж. характару). Матэрыялістычнае разуменне П. зыходзіць з прызнання абумоўленасці галоўных уласцівасцей прававой прыродай адпаведных матэрыяльных адносін, якія ў класавым і дзяржаўным арганізаваным грамадстве выклікаюць пэўную юрыд. форму, незалежна ад свядомасці заканадаўцы. П. не можа быць іншым, чым эканам. лад і абумоўленае і культурнае, паліт., маральнае развіццё грамадства. У адпаведных гіст. абставінах П. з’яўляецца своеасаблівым акумулятарам цывілізацыі і нясе значны прагрэсіўны патэнцыял. Сучаснае навуковае праваразуменне грунтуецца на прызнанні асобай значнасці сінтэзу розных пазіцый і кірункаў гіст. прававой думкі, акцэнтуе ўвагу на першасным прызначэнні П. – забеспячэнне і абарона свабоды чалавека, вызначэнне П. як формы і меры свабоды і роўнасці. Успрыманне П. звязваецца з усеагульнымі каштоўнасцямі чалавечай думкі і гіст. практыкі (агульначалавечыя прыярытэты, справядлівасць, гуманнасць, маральнасць і інш.). Менавіта гэтыя каштоўнасці павінны выступаць крытэрыем ацэнкі заканадаўчых актаў з пункта погляду іх адпаведнасці П. і прававым прынцыпам. Удасканаленне праваразумення, вызваленне яго ад застарэлых уяўленняў садзейнічае ўсталяванню вяршэнства прававога закона і развіццю прававой культуры грамадства. Гл. таксама Параўнальнае правазнаўства, Прававая дзяржава, Прававыя адносіны, Прававое рэгуляванне, Прынцыпы права (С.К.).

Паходжанне права, яго прыметы

Права ўзнікае натуральна-гістарычным шляхам у выніку тых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, што адбыліся ў грамадстве пасля трох буйных грамадскіх падзелаў працы.

Першы буйны падзел грамадскай працы – аддзяленне жывёлагадоўлі ад земляробства, другі – аддзяленне рамяства ад земляробства, трэці – адасабленне групы людзей, якія сталі займацца гандлем таварамі, – гандляроў. Непасрэдным следствам трох буйных падзелаў працы стала якасная маёмасная няроўнасць сярод людзей, сутнасць якой у тым, што пэўныя групы насельніцтва пачынаюць спецыялізавацца выключна (альбо пераважна) на нейкім адным відзе вытворчай дзейнасці, яны як бы «манапалізуюць» пэўную вытворчую дзейнасць, фарміруецца спецыялізацыя вытворчасці. 3 аднаго боку, спецыялізацыя садзейнічае значнаму павышэнню вытворчасці працы, а, з другога, натуральна прыводзіць да тавараабмену.

Прычым у выніку першага буйнога падзелу працы, што адбыўся паміж рознымі родамі і плямёнамі, складваецца рэгулярны міжродавы і міжпляменны тавараабмен. «В первой общине, – заўважае Арыстоцель, – т. е. в семье, не было явно никакой надобности в обмене; он сделался необходимым, когда общение стало обнимать уже большее количество членов. В самом деле, в первоначальной семье все было общим; разделившись, стали нуждаться во многом из того, что принадлежало другим, и неизбежно приходилось прибегать к взаимному обмену». Другі буйны падзел працы садзейнічае пранікненню сістэматычнага тавараабмену непасрэдна ў род і племя. Усё гэта непазбежна прыводзіць да колькаснай маёмаснай няроўнасці спачатку паміж родамі і плямёнамі, а пасля і ўнутры іх. Адбываецца пераразмеркаванне лішкавага прадукту на карысць найбольш уплывовых груп насельніцтва, асобных сем’яў, старэйшын, военачальнікаў, шаманаў, так званай «родавай арыстакратыі». Да таго ж рэгулярны тавараабмен лагічна прыводзіць да перамешвання насельніцтва, бо людзі перамяшчаюцца разам з таварамі. На месцы адносна замкнутай родавай, а затым і першабытнай суседскай абшчыны фарміруецца тэрытарыяльная абшчына.

Заканамерным вынікам азначаных працэсаў, якія доўжыліся тысячагоддзі, стала фарміраванне якасна новага грамадства ў параўнанні з першабытным грамадствам, заснаванага на рэгулярным тавараабмене, вядучая роля ў якім належыць таварна-грашовым адносінам і адносінам, што абумоўлены існаваннем тавараабмену і таварна-грашовых адносін.

Важным этапам у фарміраванні грамадства, заснаванага на рэгулярным тавараабмене, з’яўляецца перыяд так званай «прэстыжнай эканомікі». 3 развіццём індывідуальнай уласнасці і з’яўленнем лішкавага прадукту ў развіцці ўзаемаадносінаў паміж людзьмі, якія належалі пераважна да розных суседскіх абшчын, узнікае такая сацыяльная з’ява, як «абмен дарамі», ці, іншымі словамі, – «дараабмен». Пры гэтым дарыцель нічога не губляў, бо пры абмене дарамі дзейнічаў прынцып эквівалентнасці, так званая ўзаемнасць. Дарыцель набываў грамадскі прэстыж. Але больш важным з’яўляецца тое, што падчас існавання ва ўмовах прэстыжнай эканомікі людзі набылі навыкі абмену таварамі на прынцыпе эквівалентнасці. У іх свядомасці замацавалася разуменне таго, што тавары можна мяняць на суразмерных пачатках, пры гэтым яны навучыліся вымяраць эквівалентнасць тавараў.

I калі на самых першасных этапах прэстыжнай эканомікі абмен дарамі меў спарадычны, нерэгулярны характар, а людзі ажыццяўлялі дараабмен пераважна дзеля таго, каб набыць (ці атрымаць) грамадскі прэстыж, то з развіццём рэгулярнага тавараабмену перад грамадствам паўстала пытанне аб тым, як і з дапамогай якіх правілаў паводзін урэгуляваць новыя грамадскія адносіны, заснаваныя на тавараабмене, а таксама грамадскія адносіны, якія сфарміраваліся пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін.

Існаваўшыя ва ўмовах першабытнага грамадства правілы паводзін – табу, міфы, аграрныя і жывёлагадоўчыя календары – не ў стане ўрэгуляваць узнікшыя ў выніку трох буйных грамадскіх падзелаў працы новыя грамадскія адносіны. Спатрэбіліся новыя віды нарматыўных рэгулятараў. Так узнікае права, а разам з ім адбываецца трансфармацыя ва ўсёй сістэме нарматыўнага рэгулявання грамадскіх адносін.

Якія прыметы выдзяляюць права сярод іншых нарматыўных рэгулятараў і адрозніваюць яго ад правілаў паводзін, якія былі ўласцівы першабытнаму грамадству?

Па-першае, права ўзнікае ў выніку развіцця рэгулярнага тавараабмену і таварна-грашовых адносін. Можна сказаць, што таварна-грашовыя адносіны з’яўляюцца «родавай пупавінай» права. Першапачаткова права ўзнікае менавіта для рэгулявання таварна-грашовых адносін, для рэгулявання такіх адносін, зместам якіх з’яўляецца абмен нейкімі матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Затым права пачынае заканамерна пранікаць і ў іншыя сферы грамадскага жыцця і найперш выкарыстоўваецца для рэгулявання грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць пад непасрэдным уплывам таварна-грашовых адносін.

Па-другое, права ўяўляе сістэму такіх правіл паводзін, «стрыжнем» якіх з’яўляецца эквівалент, г. зн., суразмернасць. 3 дапамогай разнастайных па змесце правіл паводзін, іх сістэмы ў таварна-грашовых адносінах, а таксама і ў іншых грамадскіх адносінах усталёўваецца суразмернасць пры абмене матэрыяльнымі каштоўнасцямі, пры кампенсацыі за згубленую маёмасць і г. д., і тым самым забяспечваецца раўнавага, стабільнасць, устойлівасць грамадскіх адносін. Апісанне аднаго з самых старажытных і прымітыўных правіл паводзін, з дапамогай якога забяспечвалася «кампенсацыя» за пэўную каштоўнасць, знаходзім у А.Г. Проста: «Если была убита собака, – піша А.Г. Прост, –то ее необходимо было повесить за хвост так, чтобы она касалась носом земли, и сыпать на нее пшеницу до тех пор, пока она не покроет собаку».

Па-трэцяе, права – гэта такая сістэма правіл паводзін, якая патрабуе абавязковай знешняй фіксацыі, знешняга выражэння, «матэрыялізацыі». Гэта патрэбна дзеля таго, каб аднастайна, «раз і назаўсёды» зафіксаваць у свядомасці людзей тыя суразмернасці, «эквіваленты», якія былі выпрацаваны для рэгулявання пэўных грамадскіх адносін, і надаць ім агульнаабавязковае значэнне, падкрэсліць іх непарушнасць. Прававыя нормы заўсёды фіксаваліся на «матэрыяльных носьбітах», якія былі найбольш зручнымі ва ўмовах існавання той ці іншай чалавечай супольнасці, – на папірусе, гліне, дрэве, камені і г. д.

У 1901 годзе французская археалагічная экспедыцыя, якая вяла раскопкі недалёка ад месца, дзе ў свой час знаходзіўся Старажытны Вавілон, знайшла базальтавы слуп, на якім былі запісаны клінапісам законы цара Хамурапі, выдадзеныя ў XVIIIст. да Н.Х. С.С. Аляксееў слушна падкрэслівае факт запісу законаў на базальтавым слупе і заўважае: «Это не только имело судебно-ритуальное (у столба совершалось правосудие) и не только напоминало всем о существовании законов, но и возвеличивало законы, поддерживало их нерушимость, возвышенность».

Пэўным выключэннем з адзначанай заканамернасці можна лічыць паведамленне Плутарха аб тым, што законы спартанскага цара Лікурга не былі пісанымі. Больш таго, Плутарх нават сцвярджае, што Лікург забараніў мець пісаныя законы, таму што, на думку Лікурга, усё тое, што сапраўды патрэбна для шчасця і маральнага ўдасканалення, павінна ўвайсці ў самыя норавы і лад жыцця, каб застацца ў іх назаўсёды, зжыцца з імі.

Па-чацвёртае, права – гэта такая сістэма правілаў паводзін, якая патрабуе абавязковай знешняй абароны з боку грамадства і яго афіцыйнага прадстаўніка – дзяржавы. Справа ў тым, што рэгулярны тавараабмен, які заснаваны на якаснай і колькаснай маёмаснай няроўнасці, заўсёды суправаджаецца барацьбой інтарэсаў пэўных уласнікаў адносна эквівалентнасці (суразмернасці) абменьваемых каштоўнасцяў. I натуральным выглядае працэс абмену, пры якім яго вынікамі не могуць быць задаволены ўсе ўласнікі абменьваемых каштоўнасцяў. У такім разе для захавання выпрацаванага грамадствам эквівалента (нормы ці нормаў паводзін, з дапамогай якіх рэгулююцца таварна-грашовыя адносіны і забяспечваецца неабходная эквівалентнасць) заканамерна патрабуецца знешняя прымусовая сіла. Такой сілай на самых ранніх этапах развіцця права маглі выступаць родавыя і пляменныя арганізацыі і органы кіравання, а з узнікненнем асобнай публічнай улады ў форме дзяржавы менавіта яна, з’яўляючыся адзіным афіцыйным прадстаўніком усяго грамадства, сканцэнтравала ў сваіх руках абарону права.

Па-пятае, права ўяўляе такую сістэму правіл паводзін, якія маюць прадстаўніча-абавязваючы характар. Гэта азначае, што яны надзяляюць нейкіх сацыяльных суб’ектаў правамі і адначасова ўскладваюць на іншых абавязкі. Пры рознасці ў маёмасным і сацыяльным становішчы людзей і супрацьлегласці інтарэсаў уласнікаў пэўных матэрыяльных каштоўнасцей, якімі яны абменьваюцца, у розных удзельнікаў абмену таварамі складваецца рознае фактычнае становішча, напрыклад, становішча гандляра і пакупніка. Урэгуляваць працэс перадачы нейкай матэрыяльнай каштоўнасці ад гандляра да пакупніка і працэс кампенсацыі на эквівалентных пачатках перададзенай каштоўнасці можна толькі шляхам надзялення гэтых удзельнікаў нейкімі правамі (прававымі магчымасцямі) і ўсклаўшы на іх нейкія абавязкі. Прычым у гандляра і пакупніка з неабходнасцю будуць розныя па зместу правы і абавязкі, але яны павінны быць узаемазвязаны такім чынам, каб кожны з удзельнікаў мог рэалізаваць свае правы праз абавязкі іншага (Сільч.).

Функцыі і ўласцівасці грошай

Грошы – гэта рэч, што ахвотна прымаецца ў якасці аплаты.

Каб тыя ці іншыя рэчы лічыліся грашыма, яныпавінны выконваць чатыры функцыі:

а) сродак абмену. Грошы спрошчваюць працэс абмену таварамі і паслугамі ў эканоміцы. Работнікі імкнуцца атрымліваць заработную плату грашыма, бо ведаюць, што грошы можна абмяняцьна любую рэч, якая ім неабходна.

Калі б не было грошай, то давялося б ажыццяўляць бартэрны абмен. Але бартэр магчымы толькі пры двухбаковым супадзенні жаданняў. Напрыклад, калі ў вас ёсць кураняты, а вы хочаце набыць чаравікі, вам неабходна знайсці кагосьці, хто мае чаравікі і хоча купіць куранятаў. Нязручнасць бартэру абмяжоўвае працэс абмену і перашкаджае эканамічнаму росту. Такую сітуацыю дакладна характарызуюць словы класічных эканамістаў, што часцей здарыцца жаданне супадзення, чым супадзенне жаданняў.

б) мера вартасці. Грошы – гэта мера вымярэння каштоўнасці самых розных рэчаў, створаных у эканоміцы. Так, барэль нафты, мужчынскі гарнітур, наведванне кінатэатра, дом ці набор мэблі можна вымераць адной агульнай велічынёю, якая дазваляе параўнаць іх і атрымаць сукупную велічыню іх вартасці.

Можна сказаць, што ёсць шмат рэчаў, якія не маюць цаны. Напрыклад, вы маеце памятны падарунак ад сваякоў або сяброў, які для вас вельмі каштоўны, але з пункту погляду эканамістаў ён можа нічога не каштаваць, бо эканаміст займаецца вызначэннем менавага кошту рэчы, а не вымярэннем яе эмацыйнага ўздзеяння на чалавека.

в) сродак зберажэння. Па розных прычынах людзі могуць адкладаць частку свайго даходу і зберагаць яго на будучыню. Лепш за ўсё рабіць грашовыя зберажэнні. Калі, напрыклад, чалавек робіць зберажэнні на старасць, то яму немагчыма адкласці ўсё неабходнае – ежу, адзенне, паліва; акрамя таго, яго патрэбы могуць змяняцца. А грошы дазволяць купіць усё, што яму неабходна.

У час інфляцыі вартасць грошай змяншаецца, і людзі могуць укладаць іх, напрыклад, у маёмасць. Кошт маёмасці, аднак, таксама можа змяняцца, да таго ж яе стан можа пагоршыцца, чаго не будзе з грашыма.

г) мера адтэрмінаванага плацяжу. Многія кантракты прадугледжваюць аплату ў будучыні, напрыклад, купля ў растэрміноўку, залогавыя крэдыты і доўгачасовыя будаўнічыя работы. Кожны кантракт, выкананне якога разлічана на пэўны тэрмін, было б вельмі цяжка рэалізаваць, калі б не было агульнай меры плацяжу. Будучыня ўяўляецца даволі невыразнай, але крэдыторы ведаюць, што яны атрымаюць грошы, якія задаволяць іх эканамічныя патрэбы, і таму даюць грошы ў крэдыт.

Інфляцыя адмоўна ўплывае на функцыі, якія выконваюць грошы, але не на ўсе функцыі аднолькава. Інфляцыя павінна расці вельмі імкліва, каб грошы сталі непрымальнымі ў якасці сродку абарачэння. Напрыклад, калі інфляцыяў Вялікабрытаніі была вышэйшая за 20 % у 1970-х гадах, уладальнікі крамаў зусім не адмаўляліся прымаць грошы. Нават ва ўмовах гіперінфляцыі 1923 г. у Нямеччыне грошы працягвалі выкарыстоўвацца.

Інфляцыя ўплывае на функцыю грошай як меру вартасці, бо з часам становіцца ўсё цяжэй супастаўляць розныя паказчыкі. Напрыклад, мы ведаем, што ВГП павялічыўся з 44,1 млрд. фунтаў у 1970 г. да 438 млрд. фунтаў у 1989 г., але наколькі гэта было рэальнае павелічэнне, а наколькі звязана з інфляцыяй? Тут патрэбны статыстычны прыём, каб дэфлявацьгэтыя паказчыкі і вызначыць аб'ём рэальнага і намінальнагазмяненняў. Фактычна, што датычыць паказчыкаў, якія тут прыведзены, адбылося намінальнае павелічэнне ВГП у дзевяць разоў, але пасля таго, як быў улічаны ўплыў інфляцыі, гэты паказчык павялічыўся ўсяго на 37 %.

Інфляцыя не спрыяе росту зберажэнняў, бо яна іх абясцэньвае. Гэта асабліва праяўляецца тады, калі рэальная працэнтная стаўка адмоўная; так было на працягу некалькіх гадоў у 1970-х. Аднак вынікам уплыву інфляцыі было тады павелічэнне зберажэнняў. Людзі пачалі адкладваць больш грошай, бо лічылі, што некалі ім спатрэбіцца больш рэальныхзапасаў. Інфляцыя змушае выкарыстоўваць іншыя спосабы зберагчы каштоўнасць сваіх сродкаў, напрыклад, куплю золата, маёмасці або нават твораў мастацтва. Каб людзі рабілі зберажэнні, дзяржава выпускае розныя каштоўныя паперы з цвёрдым працэнтам, напрыклад, аблігацыі.

Інфляцыя таксама ўплывае на функцыю грошай як сродку адтэрмінаванага плацяжу. Бізнесмены, напрыклад, баяцца даваць грошы ў крэдыт надоўга, калі яны бачаць, што вартасць грошай зніжаецца. Каб развязаць гэту праблему, у кантракт можа быць уключаны дадатковы пункт, які прадугледжвае ўлік тэмпаў інфляцыі. 3 другога боку, людзі імкнуцца браць больш крэдытаў, калі думаюць, што рэальныя выдаткі крэдыту зменшыць інфляцыя.

Інфляцыя ўплывае яшчэ на валютныя курсы. Высокая інфляцыя вядзе да таго, што нацыянальную валюту купляюць усё менш ахвотна, і гэта адмоўна адбіваецца на курсе яе абмену.

Такім чынам, грошы выконваюць чатыры функцыі, многія рэчы могуць выкарыстоўвацца ў якасці грошай. Якімі ж уласцівасцямі або характэрнымі рысамі павінны валодаць гэтыя рэчы, каб выконваць функцыю грошай?

а) прымальнасць. Самая важная ўласцівасць грошай тая, што іх ахвотна прымаюць у якасці аплаты;

б) даўгавечнасць. Грошы не павінны хутка рабіцца непрыдатнымі для выкарыстання. Гэта праблема датычыць больш папяровых грошай, чым манетаў. У сучасным грамадстве галоўная форма грошай – банкаўскія дэпазіты, якія нельга прывесці ў непрыдатнасць, бо гэта ўсяго толькі лічбы на паперы або на камп’ютэрным маніторы;

в) аднароднасць. Пажадана, каб грошы былі уніфікаваныя. Уявіце, напрыклад, што грашовая маса краіны складаецца з манетаў вартасцю 1 фунт, але ў адных манетах утрымліваецца 1 грам золата, а ў іншых – 2 грамы. Што тады зробіцца? Людзі пачнуць збіраць двухграмовыя манеты і будуць хутчэй траціць аднаграмовыя манеты. Так аб'ём грашовага абарачэння значна зменшыцца. Гэтым мы наглядна прадэманстравалі дзеянне закона Грэшэма, згодна з якім «дрэнныя грошы выцясняюць добрыя». Менавіта тое адбылося з многімі відамі таварных грошай;

г) падзельнасць. Яшчэ адзін недахоп таварных грошай той, што іх нельга падзяліць на меншыя адзінкі. Сучасныя банкноты і манеты дазваляюць нам разбіць любую суму грошай на больш дробныя сумы;

д) партатыўнасць. Недахопам таварных грошай з’яўляецца тое, што іх цяжка перавозіць. Сучасныя банкаўскія ўклады з дапамогай электронікі могуць быць пераведзеныя з аднаго месца ў любое іншае;

е) стабільнасць вартасці. Вельмі пажадана, каб грошы захоўвалі сваю вартасць. У мінулым гэта дасягалася тым, што вартасць грошай прывязвалася да вартасці якой-небудзь рэчы, і даволі ўстойлівай, напрыклад, золата. Адзін з найбольшых недахопаў сучаснай грашовай сістэмы той, што на яе можа ўплываць інфляцыя;

ж) непадробнасць. Калі грамадства карыстаецца грашыма, якія маюць толькі абменную вартасць і не маюць унутранай, то неабходна да мінімуму звесці магчымасці для падробкі грошай і падману людзей (Б.Дж.).

Кейнсаўская тэорыя грашовага попыту

Кейнс сцвярджаў, што існуе тры матывы захоўвання грошай: матыў ажыццяўлення здзелак (куплі і продажу), матыў прадбачлівасці і спекулятыўны матыў.

1. Матыў ажыццяўлення здзелак. Гэты матыў адпавядае погляду прыхільнікаў колькаснай тэорыі грошай. Людзі трымаюць наяўныя грошы і ўклады ў банках, каб проста рабіць свае штодзённыя справы – плаціць за газ, купляць бензін, гародніну і г. д. Аднак людзі атрымліваюць грошы раз у тыдзень ці ў месяц, а расходуюць іх кожны дзень (г. зн. атрыманне грошай і іх расходванне не супадаюць па часе) і таму павінны захоўваць частку свайго даходу ў грашах, а не ў менш ліквідных формах.

Што вызначае аб'ём попыту на грошы, патрэбных для здзелак? Кейнс думаў, што гэты паказчык залежыць ад узроўню грашовых даходаў. Сапраўды, гэта здараецца. Але попыт на грошы для ажыццяўлення здзелак можа змяншацца таксама пры павышэнні працэнтнай стаўкі.

2. Матыў прадбачлівасці. Людзі зберагаюць грошы на выпадак непрадбачаных абставінаў – паломка аўтамабіля, хвароба, вялікі рахунак на аплату электрычнасці і г.д. Можна дапусціць, што чым вышэйшы ўзровень даходу, тым большы аб'ём запасаў на выпадак непрадбачаных абставінаў. Гэта можна растлумачыць тым, што забяспечаным людзям трэба больш такіх зберажэнняў; калі, напрыклад, вы карыстаецеся некалькімі аўтамабілямі і ў вас вялікі дом, то непрадбачаныя расходы будуць большыя, а таму трэба больш грашовых запасаў. Але гэты матыў падобны на матыў ажыццяўлення здзелак, і таму вельмі часта іх змешваюць у адно цэлае.

3. Спекулятыўны матыў (маецца на ўвазе матыў атрымання прыбытку). Падкрэсліваючы ролю гэтага матыва, Кейнс разыходзіўся ў поглядах з прыхільнікамі колькаснай тэорыі грошай. Яныне лічылі, што людзі могуць зберагаць грошы для сябе, а не дляажыццяўлення здзелак. Аднак Кейнс сцвярджаў, што людзі могуць спекуляваць сваімі зберажэннямі, як і іншымі актывамі. Спекулятыўны попыт на грошы – гэта такі попыт, калі грошы захоўваюцца дзеля атрымання даходу ці для таго, каб пазбегнуць магчымых стратаў у выніку змянення працэнтных ставак і цэнаў фінансавых актываў. Кейнс дэманстраваў гэта на прыкладах захоўвання грошай у наяўных грашах і ў аблігацыях з фіксаваным даходам. Каб зразумець яго аргумент, трэба ведаць, што цана аблігацый і працэнтная стаўка – адваротна прапарцыянальныя велічыні. Уявіце, напрыклад, што аблігацыя з фіксаваным даходам прыносіць 5 % прыбытку за год. Калі рынкавая працэнтная стаўка – 10 %, цана гэтай аблігацыі будзе 50 фунтаў. Гэта таму, што працэнтная стаўка на аблігацыях павінна быць роўная той, якую ўкладчыкі могуць атрымаць, інвеставаўшы свае грошы куды-небудзь яшчэ. Калі рынкавая працэнтная стаўка ўпадзе да 2 1/2 %, цана той самай аблігацыі павялічыцца да 200 фунтаў.

Кейнс зыходзіў з таго, што ўкладчыкі маюць некаторае ўяуленне пра нармальную працэнтную стаўку. Калі пабежная працэнтная стаўка ніжэйшая за нармальную працэнтную стаўку, то людзі спекулююць трымаюць наяўныя грошы, чакаючы, што працэнтныя стаўкі павысяцца і, значыць, цана аблігацый упадзе. Адсюль вынікае, што чым ніжэйшыя будуць працэнтныя стаўкі, тым больш людзей будзе чакаць зніжэння цаны аблігацый і таму больш людзей будзе імкнуцца трымаць у сваім «партфелі актываў» наяўныя грошы, а не аблігацыі. Значыць, нізкія працэнтныя стаўкі спараджаюць высокі спекулятыўны попыт на грошы. Наадварот, калі працэнтная стаўка высокая, людзі купляюць аблігацыі, бо яны маюць нізкую цану і высокую даходнасць. Такія ўладальнікі аблігацый будуць таксама імкнуцца атрымаць даход, калі, як гэта чакалася, працэнтная стаўка ўпадзе, а цана аблігацый падымецца. Такім чынам, пры высокай працэнтнай стаўцы попыт на грошы нізкі (Б.Дж.).

☼ Вытокі зараджэння барацьбы – у глыбіні стагоддзяў. У Старажытнай Спарце была цэлая сістэма фізічнага выхавання моладзі, у якой вялікае месца займала барацьба. Гэты від спорту меў папулярнасць і ў Старажытнай Грэцыі, дзе быў уключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў. З 708 г. да н. э. барацьба ўваходзіць у праграму алімпіяд як самастойны від спорту. Першапачаткова барацьба вялася звычайна на сілу, у абхват ці на паясах.

У кожнага народа былі і ёсць свае нацыянальныя віды барацьбы. Кожны з іх мае свае традыцыі і рытуалы, кожны шануецца прыхільнікамі. Напрыклад, у беларускай барацьбе «да крыжа» саперніка кідалі на спіну і разводзілі рукі ў бакі, у грузінскай «чыдаоба» для перамогі дастаткова кінуць барца на спіну, у азербайджанскай «гулеш» трэба прыціснуць саперніка лапаткамі да дывана, у якуцкай «хапсагай» барэц абавязаны захапіць любую частку цела праціўніка і кінуць яго цераз ногі.

Ужо ў ХІУ-ХУ стагоддзях у рускіх волатаў быў багаты арсенал прыёмаў барацьбы. Паядынак найчасцей завяршаўся кідком аднаго з партнёраў на зямлю. На народных гуляннях, святах, урачыстасцях барацьба карысталася вялікім поспехам. У барцоўскіх паядынках можна было праявіць сілу, адвагу, спрытнасць, кемлівасць. Адзінаборствы заўсёды прыцягвалі гледачоў, а пераможцы станавіліся любімцамі публікі.

Сёння крытэрыем спартыўнага майстэрства барца з’яўляецца яго тактыка-тэхнічная падрыхтаванасць. Любая спаборніцкая схватка ацэньваецца па колькасці і якасці тэхнічных дзеянняў, якія праводзяць з дапамогай розных спосабаў тактычнай падрыхтоўкі. Таму ўдасканаленню тэхнікі прыёмаў спартыўнай барацьбы і тактыкі адводзіцца значнае месца ў трэніровачных занятках спартсменаў, асабліва высокай кваліфікацыі.

Працэс першапачатковага навучання прадугледжвае вывучэнне ўсіх груп прыёмаў, абароны, контрпрыёмаў, пэўных камбінацый і ўзаемадзеянняў з тым, каб барцы маглі правесці любы прыём у стойцы і партэры.

Часта барцы і трэнеры надаюць мала ўвагі асновам тэхнікі, яе рацыянальнай структуры, намагаюцца адразу ўнесці свае карэктывы, адхіляючы шматгадовы практычны вопыт. Такі падыход неапраўданы. Перш за ўсё трэба навучыцца выконваць тэхнічнае дзеянне так, каб прыкладаць намаганні з большым эфектам пры найменшай затраце энергіі. Засвоіўшы ўжо адпрацаваную структуру прыёму, можна ўносіць змяненні, якія найбольш поўна адпавядаюць індывідуальным асаблівасцям барца.

З усёй разнастайнасці тэхнічных дзеянняў спартсмен выбірае тыя, якія адпавядаюць яго фізічным дадзеным. У залежнасці ад узроўню развіцця індывідуальных фізічных якасцей барэц вывучае і ўдасканальвае тое або іншае тэхнічнае дзеянне, а таксама спосаб тактычнай падрыхтоўкі. Калі ў спартсмена добра развіты мышцы спіны, яму мэтазгодна ўдасканальваць прыёмы, у якіх удзельнічае гэтая група мышцаў.

Хуткі барэц перамагае дзякуючы добрай рэакцыі, лягчэй засвойвае выклікі з наступным апярэджваннем праціўніка, моцны – больш паспяхова валодае сілавым ціскам з наступным выбарам спрыяльнага моманту для правядзення прыёму, вынослівы – можа працягла выконваць шматлікія рыўкі і падманныя рухі, каб выкарыстаць стамленне праціўніка для правядзення задуманых тэхнічных дзеянняў, праводзіць прыёмы ў канцы паядынку. Як правіла, выбар падае на найбольш эфектыўныя прыёмы, якія часта выконваюць у трэніровачных і спаборніцкіх схватках.

Спартсмен з вялікімі фізічнымі магчымасцямі, добрай каардынацыяй рухаў, вынослівы, спрытны, які ўмее ацэньваць пазіцыю, можа засвойваць не адзін-два прыёмы, а пяць-шэсць.

У далейшым адпрацоўваецца стыль барацьбы кожнага спартсмена з улікам яго індывідуальных асаблівасцей. У выніку адны барцы авалодваюць адным-двума прыёмамі, другія – бяруць на ўзбраенне тры і больш, мацнейшыя – выкарыстоўваюць на спаборніцтвах дзесяткі варыянтаў тэхнічных дзеянняў.

Устаноўлена залежнасць тактыка-тэхнічнай дзейнасці ад асаблівасцей нервовай сістэмы спартсмена. Так, у барцоў атакуючага стылю пераважаюць працэсы ўзбуджэння, і ў сувязі з гэтым яны праводзяць прыёмы, для якіх патрэбна вялікая сіла, навязваюць сваю манеру вядзення схваткі, умеюць бароцца ў шчыльным захопе. У барцоў камбінацыйнага стылю працэсы ўзбуджэння і тармажэння адносна ўраўнаважаныя, высокая рухомасць дазваляе ім хутка пераключацца з адных прыёмаў на другія. Яны валодаюць шырокім дыяпазонам спосабаў тактычнай падрыхтоўкі і некалькімі прыёмамі. Гэтую акалічнасць неабходна ўлічваць пры выбары і ўдасканаленні тэхнічных дзеянняў.

Адпрацоўваючы контратакуючыя дзеянні, трэба мець на ўвазе, што іх паспяховае выкананне залежыць ад прыёму, які праводзіцца. Найбольшая эфектыўнасць атакі дасягаецца пры выкананні кідкоў падварочваннем, падхопліваннем і задняй падножкай, сярэдняя – пры зачэпліванні галёнкай знутры і пярэдняй падножцы, малая – пры кідках падварочваннем з каленяў і з захопам ног. Прычым больш мэтазгодна праводзіць контратаку ад задняй падножкі ў заключнай частцы прыёму, пры кідку прагінаннем – у пачатковай. З дапамогай назіранняў можна ўстанавіць найбольш выгадныя сітуацыі для правядзення контрпрыёмаў ва ўсіх відах спартыўнай барацьбы.

У трэніровачным працэсе неабходна ўдасканальваць не толькі атакуючыя, абарончыя і контратакуючыя дзеянні, але і накіраваныя на разведку, аднаўленне сіл, утрыманне перавагі, дэманстрацыю актыўнасці, рэалізацыю і ліквідацыю небяспечнага становішча. Прычым трэба ажыццяўляць усе пералічаныя дзеянні ва ўмовах сітуацыі, якая хутка мяняецца, нарастання стамлення, таксама з рознымі па кваліфікацыі і фізічнымі дадзенымі сапернікамі.

У першую чаргу належыць асвойваць прыёмы і контрпрыёмы вядзення барацьбы ў тым становішчы, у якім спартсмен адчувае сябе больш упэўнена, гэта значыць, развіваць тэхніку на падставе яго моцных бакоў.

З кожным праціўнікам прыём выконваецца па-свойму, з пэўнымі адхіленнямі. Выкарыстоўваецца толькі аснова альбо спосаб тактычнай падрыхтоўкі, але таксама ў некалькі змененым варыянце. Напрыклад, звальванне збіваннем з зачэпліваннем нагі знутры многія барцы выконваюць у высокай стойцы. Уважліва назіраючы за іх дзеяннямі, можна было заўважыць, што гэты прыём не заўсёды атрымліваецца. Аказалася, што ўсё залежыць ад вагі спартсменаў. У сярэдніх і лёгкіх вагавых катэгорыях лягчэй вывесці праціўніка з раўнавагі. Больш цяжкія барцы не так хутка перамяшчаюцца, яны больш устойлівыя. Высветлілася, што для цяжкавагавікоў выкананне гэтага прыёму з нізкай стойкі больш эфектыўнае.

С. А. Прэабражэнскі ўказвае, што ў майстроў дывана трэба вучыцца заўсёды, але нельга іх капіраваць. Сляпое перайманне не прынясе поспеху.

Пажадана выбіраць такія тэхнічныя дзеянні, якія дазваляюць пашырыць магчымасці для правядзення тых прыёмаў, якія ўжо маюцца на ўзбраенні. Барэц выдатна валодае тэхнікай перавароту ў партэры, але ў яго арсенале няма эфектыўных дзеянняў для пераводу праціўніка ў партэр. Значыць, яму неабходна працаваць у гэтым напрамку.

З вопытам да барцоў прыйдзе ўменне абараняцца ад прыёмаў, якія часта прымяняюць на спаборніцтвах, і праводзіць іх будзе ўсё складаней і складаней. Тады трэба пераходзіць да ўдасканалення іншага прыёму, напрыклад, такога, пры якім абарона ад аднаго тэхнічнага дзеяння стварае спрыяльныя ўмовы для правядзення другога. Напрыклад, барэц спачатку захоплівае галаву саперніка левай рукой зверху. Праціўнік пачынае актыўна вызваляцца, ствараючы спрыяльныя ўмовы для імгненнага перахопу галавы правай рукой і выканання кідка паваротам. Калі партнёр не дае выканаць прыём паваротам, прыкладаючы максімум намаганняў, каб вызваліцца ад захопу, то трэба адпусціць яго. Сапернік, нечакана атрымаўшы свабоду, выпроствае тулава. Гэтага імгнення дастаткова, каб выканаць звальванне збіваннем з зачэпам нагі знутры. У выпадку няўдачы праводзяць іншыя тэхнічныя дзеянні з захопам ног.

У схватцы з барцом, які добра валодае кідком падварочваннем, праціўнік у мэтах абароны часта перамяшчаецца назад, даючы магчымасць правесці звальванне. Таму вывучэнне гэтай групы прыёмаў дазволіць праводзіць іх ва ўзаемадзеянні, значна ўзбагаціць тэхнічны арсенал спартсмена.

Удасканаленню тэхнікі служаць спецыяльныя практыкаванні з партнёрам і трэніровачным манекенам, прыёмы вучэбных і вучэбна-трэніровачных схватак з пэўным тактычным заданнем. Напрыклад, партнёр стварае спрыяльную сітуацыю, а барэц, ацэньваючы яе, прымае рашэнне і выконвае тэхнічнае дзеянне, якое найбольш падыходзіць у дадзенай сітуацыі.

У трэніроўцы трэба імкнуцца не да максімальнага павелічэння колькасці прыёмаў, а да ўдасканалення іх шляхам больш хуткага выканання, тактычнай падрыхтоўкі і г. д. (В. І., Я. К., В. М.).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: