Асноуны

1)Падрыхтоучы

Школьники вучацца успрымаць на слых апавяданне, казку, даюць прасцейшыя ацэнки прачытанаму, суадносяць змест з загалоукам, ствараюць вусна малюнки да прачытанага, знаемяцца з правилами карыстання книгай.

2)Пачатковы

Вучни знаемяцца з книгай: вучацца знаходзиць прозвишча аутара, загаловак книги, разглядаюць иллюстрацыи, вызначаюць прыкладны змест книги, вучацца расказваць аб прачытаным, абмяркоуваць яго и выражаць да яго свае адносины, рабиць простыя записы пра тое, што чытали. На гэтым этапе неабходны индывидуальны падыход настауника.

3)Асноуны

Настауник, рухтуючыся да урока пазакласнага чытання, прадумвае формы самастойнай работы и прыемы падключэння да яе усих вучняу. На кожным уроку павинны быць 4-5 выступленняу аб прачытаным, трэба кааб вучни удзельничали у масавых мерапрыемствах, чытали и абмяркоували прачытанае, задавали пытанни.

У канцы асноунага перыяду вучни павинны набыць уменни и навыки неабходныя актыунаму чытачу: любиць чытаць и перачытваць книги.

17. Фарміраванне навыкаў літаратурнага вымаўлення. Метады і прыемы выпрацоўкі ў малодшых школьнікаў арфаэпічна правільнага вымаўлення.

Асновай моўнай культуры з’яўляецца веданне лiтаратурных норм мовы. Выхаванне культуры мовы непасрэдна звязана з вывучэннем элементарнай фанетыкi, лексiкi i граматыкi беларускай мовы. Асаблiвае значэнне даецца арфаэпii i выразнаму чытанню. Правiльнае лiтаратурнае маўленне вучняу - у цэнтры увагi настаунiка.

Арфаэпічныя нормы: правільнасць вымаўлення гукаў (галосныя, зычныя, гістарычныя чаргаванні гукаў), слоў, выказванняў.

Шляхi выпрацоукi:

-паказ настаунiкам узору вымаулення;

-правiльнае выразнае чытанне вучнямi дамашняга i класнага практыкаванняу;

-запiсванне у слоўнiк цяжкiх у арфаэпiчных адносiнах слоу;

-складанне словазлучэнняу i сказау з гэтымi словамi

Настаунiк уважлiва сочыць за выказваннямi вучняу i тактоуна выпрауляе памылкi. Ён заахвочвае правiльныя выказваннi, выразную iнтанацыю=>фармiруе у вучняу адчуванне мовы.

Важная задача паспяховага развiцця мовы на уроку—стварэнне умоў для самастойных вусных i пiсьмовых выказванняу вучняу.

Вучнi павiнны авалодаць нормамi сучаснай беларускай лiтаратуры вымаулення, якiя звязаны з фанетычнай сiстэмай мовы: фрыкатыуны-г, зацвярдзелыя-р,ж,ш,ч,дж i г.д.

Важную ролю адыгрывае—нацiск. Выразнасць мовы—важная рыса культуры вуснай мовы.

Мэтазгодна аналiзаваць недахопы, паказваць узоры правiльнау пастаноукi голасу, даваць парады па выпрацоуцы навыкау дыхання i iнтанацыi.

Завучванне на памяць скарагаворак, загадак, прыказак i прымавак, невялiкiх вершау, складанне са словамi словазлучэння i сказау садзейнiчае выпрацоуцы навыкау валодання арфаэпiчнымi нормамi i выразнасцю мовы.

Не апошнюю ролю адыгрываюць правільнае вымаўленне чытальніка, веданне ім арфаэпічных норм. Пачынаць варта з найбольш простага – з вымаўлення гукаў. Увага да вывучэння гукаў будзе на карысць пісьменнасці вучняў, іх маўленню, дыкцыі. Для гэтага надзвычай прыдатныя фальклорныя творы малых жанраў – загадкі, прыказкі і прымаўкі, скарагаворкі (яны часта бываюць гукападражальныя). Дакладнасць і сцісласць думкі, эмацыянальная афарбоўка малых фальклорных жанраў вымагае ад школьніка выразнай гукавой перадачы іх зместу. На прыказках, загадках, фразеалагізмах, афарызмах можна таксама выпрацоўваць і замацоўваць ўменні гукавой перадачы знакаў прыпынку – інтанавання, авалодваючы якімі, вучні знаёмяцца з асноўнымі сродкамі лагічнай выразнасці – націскам і паўзай, ад выкарыстання якіх залежыць раскрыццё сэнсу мастацкага тэксту. Элементарным уменнем чытаць у адпаведнасці са знакамі прыпынку вучні авалодваюць яшчэ ў пачатковых класах, але спасцігаць тэксты са сказамі складанай канструкцыі малодшым падлеткам даволі цяжка. Лагічны падзел сказа на маўленчыя часткі дапаможа разабрацца ў сінтаксічных сувязях слоў. Разнастайныя эмоцыі, якія надаюць голасу чытальніка інтанацыйную выразнасць, выклікаюцца найперш зместам тэксту, асноўнай думкай, выказанай у ім, аўтарскай пазіцыяй

18. Прынцыпы развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў. Праца са словазлучэннем і сказам.

Развіццё маўлення – канчатковая мэта і асноўны сродак навучання бел.м у школе, адна з важнейшых задач навучання увогуле на уроках граматы і правапісу.

Развіваць маўленне – уздзейнічаць з 4-х быкоў: 1) прывіваць навыкі гукавай культуры маўлення; 2) узбагачаць слоўнік вучняў; 3) вучыць выдаваць словазлучэнні і сказы; 4) вучыць звязваць сказы паміж сабой у адзінае сэнсавае і граматычнае цэлае.

Умовы фарміравання і развіцця маўленчай дзейнасці:

· Ствараць у вучняў станоўчыя матывы па авалоданні мовай.

· Маўленне ўзнікла з патрэбнасцю выказацца, а выказванне чалавека стварылася з дапамогай пэўных пабуджэнняў.

· Матыў маўлення ўзнікае ў дзяцей пры наяўнасці эмоцый, звязаных з яркімі ўражаннямі, цікавасцю да працы, у аснове выказвання вучняў павінен ляжаць непасрэдны маўленчы матыў: жаданне паведаміць іншым пра свае уражанні ад убачаннага, перажытага.

· Трэба забяспечыць развіццё разумовай дзейнасці вучняў.

· Трэба памятаць, што мова засвойваецца не толькі свядомасцю, але і праз пачуцці, эмацыйную сферу.

· Развіццё маўленчай дзейнасці хар-ца не проста перайманнем узора маўлення дарослага, іх запамінаннем, а развіццём у вучня моўных абагульненняў і элементарнага асэнсавання моўных з’яў.

Патрабаванні да маўлення вучняў: з мястоўнасць, л агічнасць, п равільнасць, д акладнасць, я каснасць, в ыразнасць

Практыкаванні, якія накіраваны на ўзбагачэнне слоўніка дзяцей: в ыдзяленне слоў са сказаў,актывізацыя слоўніка,тлумачэнне значэння незразумелых слоў

Прыёмы тлумачэння незразумелых слоў:

· Калі вучні не бычылі прадмет названы словам, то дэманструецца гэты прадмет у натуральным выглядзе або на малюнку.

· Калі вучні ведаюць прадмет, прымету, дзеянне пад іншай назвай, то трэба прапанаваць падабраць слова-сінонім.

· Калі вучні не зусім дакладна разумеюць лексічнае значэнне слова, то неабходна дапамагчы ім даць апісальны адказ з апорай на жыццёвы вопыт.

· Калі трэба раслумачыць значэнне таго слова, якое абазначае дзеянне прадмета, то можна прапанаваць вучням паказаць гэтае дзеянне.

· Пераклад з апорай на іншую мову

Практыкаванні, якія прымяняюцца пры працы са сказам:

· Выдзяленне сказа са звязнага маўлення

· Навучанне правільнаму інтанаванню сказаў у залежнасці ад знакаў прыпынкаў

· Пабудаванне сказаў па пытанню

· Рэдагаванне сказаў – выпраўленне недахопаў размяшчэнні і выбару слоў

Праца са словазлучэннем

· Выдзяленне словазлучэння са сказа.

· Пабудаванне словазлучэнняў па пытанню (правільныя сувязі)

· Рэдагаванне – выпраўленне недахопаў размяшчэнні і выбару слоў, іх суадносін паміж сабой

У перыяд навучання грамаце праца над звязным маўленнем: пераказ букварнага тэксту, складанне апавяданняў па малюнках, па назіраннях, на снове творчых уяўленняў, расказванне, інсцыніроўка казак, дэкламаванне вершаў, баек, скарагаворак, тлумачэнне сэнсу прыказак, адгадванне загадак.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: