С кого спрашивать, если капитальный ремонт не впрок жильцам? О ТОМ, что в их доме ведется капитальный ремонт, некоторые жители дома № 117, корпус 2, по ул. Маяковского уже не раз пожалели. Ведь теперь чуть ли каждый дождь они чувствуют не выходя из дому: ремонтируемая крыша текла полгода. Теперь жильцы разбираются с последствиями «большого потопа».
ДЕЛО в том, что в апреле текущего года в доме №117, к.2, по ул. Маяковского начался плановый капитальный ремонт. Вот тогда и начались проблемы у жильцов дома. Людмила Пшигоцкая, она живет на пятом этаже первого подъезда дома, рассказала о полугодовом страдании ее и многих других семей ремонтируемого дома:
– Уже через неделю после начала ремонта нашу квартиру затопило. И 8 апреля я вызвала ЖРЭО для составления акта о затоплении. Но после этого вода с потолка текла всякий раз, когда шел дождь. Ни жалобы в ЖРЭО, ни звонки в Госнадзор ничего не дали. Последнее затопление было в начале сентября. Работники ЖРЭО почему-то в тот раз вообще не пришли для составления акта.
|
|
Результат «водных баталий» - постоянно сырые стены, испорченные обои, покосившийся косяк входной двери, разбухшей из-за постоянной сырости.
Вот что ответила «АиФ» начальник отдела капитального ремонта ЖРЭО Ленинского района Татьяна СТАИНА:
– ПРИ капитальном ремонте данного дома ЖРЭО Ленинского района выступает как заказчик. Подрядчик же - УП «Минскремстрой». С них и надо спрашивать. Я же не виновата, что они не могут нанять организацию, которая сделала бы этот ремонт...
Что же до возмещения ущерба, то, по словам Татьяны Стайной, всем жильцам дома в рамках капитального ремонта отделочные работы будут выполнены бесплатно. Вот тут-то и загвоздка. Дело в том, что при таком ремонте используются только белорусские материалы. Если же жильцы желают использовать свои обои и краску, то они должны отказаться от услуг ЖРЭО.
Компенсация в таком случае не предусмотрена...
* * *
Неўзабаве пасля публікацыі гэтага матэрыялу з ЖРЭА Ленінскага раёна г. Мінска на адрас рэдакцыі прыйшло тлумачэнне прычын затаплення. У тым жа лісце начальнік ЖРЭА паведаміў, што дах у доме ўжо зроблены.
Прыведзеныя аўтарскія матэрыялы паказваюць, што беларуская частка “АиФ” адрозніваецца ад расійскай тым, што ў расійскай друкуецца ў асноўным аналітыка падзеяў, каментары па агульнапалітычных, агульнаэканамічных пытаннях, матэрыялы аўтарытэтных калумністаў – з аднаго боку, а з другога – пазнавальныя матэрыялы агульнага інтарэсу, парады па здароў'і, сельскай гаспадарцы, паляванні, доглядзе аўтамабіля і інш. Матэрыялы ж сацыяльна-эканамічнай тэматыкі беларускай рэдакцыі “АиФ” маюць практычна-асветніцкі характар. Тут друкуецца шмат навін пра новыя законы, пастаянна выходзіць калонка юрыста, асвятляюцца пытанні датычна карыстання нерухомасцю, жыллёва-камунальнымі паслугамі, праз газету чытачы вырашаюць свае побытавыя праблемы, звязаныя з абаронай правоў пакупнікоў, выкананнем дзяржавай сацыяльных гарантый перад грамадзянамі. I пры гэтым амаль адсутнічае аналітыка палітычных падзей, няма той рэпартажнасці, якая прысутнічае ў расійскай частцы. На маю думку, гэтыя розныя кантэнты – беларускі і расійскі – дапаўняюць адзін аднаго. У меншай ступені беларускаму чытачу цікавыя адказы на прыватныя пытанні расійскіх чытачоў. У расійска-беларускай газеце чытач атрымлівае аналітыку расійскіх журналістаў і парады ў вырашэнні надзённых праблем сваіх грамадзян ад беларускіх журналістаў.
|
|
Высновы. Сацыяльная сфера сама па сабе надзвычай шматгранная. Наша выданне імкнецца, каб як мага аператыўней пранікнуцца праблемамі чытача, якія ўзнікаюць ва ўсіх галінах сацыяльнай сферы. Мяркуючы па праблемах, якія ўздымаюцца ў аўтарскіх матэрыялах, сацыяльная сфера ў краіне мусіць тэрмінова рэфармавацца. Ёсць пэўныя поспехі, але відавочныя і шматлікія недахопы ў функцыянаванні асобных галін сацыяльнай сферы, на выпраўленне якіх дзяржава павінна павялічваць фінансаванне, а таксама праводзіць рэформы з удзелам грамадскасці. Аўтарскія матэрыялы выклікаюць зваротную сувязь з боку службовых асоб, адказных за пралікі свайго ведамства. Наибольшая колькасць аўтарскіх матэрыялаў, якія даследваліся ў працы, на тэму ЖКГ - 14,2% і адукацыі - 7,14%. Гэтыя тэмы актуалізуюцца ў першую чаргу чытачамі. Рэдакцыя лічыць неабходным не пакідаць пытанні без адказу, і я, як аўтар, стараюся па магчымасці адказваць на гэтыя пытанні.