Андрайкевіч

Ян Андрэй Гінтоўскі (1599 ці 1609—1674)

Беларускі i польскі пісьменнік, педагог, царкоўны дзеяч. Паходзіў са шляхецкага роду Андрайковічаў герба «Побуг» Ваўка-выскага павета. Быў рэктарам Полапкага езуіцкага калегіума. Аўтар «Мемарыяла бессмяротнай памяці...» (Вільня, 1667), дзе змешчаны партрэты i гербы Сапегаў, а так-сама твора «Гарчычнае зерне горкай паку-ты... Хрыста...» (Вільня, 1663), перавыдадзе-нага ў Вільні (1688, 1757), Замосці (1701), Калішы (1746, 1756), Кракаве (1881); у 1719 перакладзены на нямецкую мову.

У.Г.Кароткі.

АНДРАЙКОВІЧ

(Бутаўт-Андрайковіч) Стафан Аляксандравіч (1861 —?)

Рэвалюішянер, дзеяч арганізацыі «На­родная воля» i польскай рабочай партыі «Пралетарыят». Паходзіў з дваран Гродзен-скай губ. (па маиярынскай лініі ўнук графа Л.Л.Бенігсена). Вучыўся ў Гродзенскай, Ві-цебскай i 2-й Пецярбургскай гімназіях. 3 восені 1881 член рэвалюцыйнай групы (М.М.Флераў, В.А.Бадаеў i інш.), якая пра-водзіла сацыялістычную прапаганду сярод рабочых Пецярбурга. Пасля яе ўваходжан-ня вясной 1883 на правах рабочай групы партыі «Народная воля» ў Пецярбургскую

народавольніцкую арганізацыю загадваў (пад псеўданімам Уладзімір Бажэнаў) «лятучай друкарняй». Быў звязаны з пецяр-бургскім гуртком «Ognisko» («Вогніва») — філіялам партыі «Пралетарыят». Разам з М.Паулі, А.Ніквістам i С.А.Івановым дру-каваў матэрыялы для абедзвюх партый (пракламацыі ў сувязі з каранацыяй Аляк-сандра III, брашура «Да рускага грамадства ад рускіх рэвалюцыянераў» i інш.). 1.6.1883 арыштаваны (пры вобыску знойдзены дру-карскія прылады, рэвалюцыйныя выданні на рускай i польскай мовах), на 5 гадоў сасланы ва Усх. Сібір. У 1899 жыў у Гродне.

Літ.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиогр. словарь. Т. 3, вып. 1.
М., 1933. Стб. 73—74; Очерки революционных связей народов России и Польши, 1815—1917. М., 1976. В.М.Чарапіца.

АНДРУШКЕВІЧ Ф.

Філосаф 1-й паловы 18 ст. Даты жыцця, месца нараджэння i смерці невядомы. У курсе філасофіі, якую выкладаў А. у 1730-я гады ў Гродне, пераважалі арыстоцелеўская логіка і метафізіка. Курс логікі пачынаўся раздзелам «Малая логіка, або Дыялектыка». Потым ішла «Вялікая логіка, або Проста логіка». У дыялектыку А. уключаў вучэнне пра тры дзеянні розуму (пра паняцці, су-джэнні i вывады), а таксама вучэнне пра метад, дзе выкладаліся прыёмы навучання логіцы. У 2-й частцы ён разглядаў універ-саліі, ix адносіны да рэчаіснасці, праблемы агульнага i адзінкавага, г.зн., па сутнасці, тэарэтыка-пазнавальныя праблемы. Знач-ную частку курса дыялектыкі займалі апе-рацыі мыслення. Першым разглядалася па-няцце. У яго разуменні суадносін знака, сэнсу, значэння, вобраза i паняцця. вызна-чэнні тэрміна выяўлялася філасофская арыентацыя на пазіцыі памяркоўнага намі-налізму.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: