Аляксандр

(5.8.1461—19.8.1506)

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1492—1506, кароль польскі ў 1501—1506. Нарадзіўся ў Кракаве. Сын Казіміра IV, унук Ягайлы. Жанаты з дачкой маскоўскага вялікага князя Івана III Аленай. Выбранне яго на польскі трон (1501) азначала аднаў-ленне перапыненай амаль на 10 гадоў пер-санальнай уніі паміж Польшчай i Літоўска-Беларускай дзяржавай. У выніку паражэн-ня ў войнах з Вялікім княствам Маскоў-скім (1492—94, 1500—03) вымушаны быў прызнаць пераход пад уладу маскоўскага князя зямель Вялікага княства Літоўскага ў вярхоўях Акі, Дзясны, Дняпра i на Сажы з гарадамі Чарнігаў, Вязьма, Бранск, Дарага-буж, Любеч, Пуціўль, Мцэнск, Ноўгарад Северскі, Сярпейск, Рыльск, Гомель i інш. Саюзнік Маскоўскай дзяржавы крымскі хан Менглі-Гірэй неаднаразова спусташаў гарады Вялікага княства Літоўскага на Ва-лыні i ў Галіцыі, а таксама Брэст. Аднак у жніўні 1506 беларуска-літоўскае войска на чале з М.Глінскім ушчэнт разбіла татарскае войска пад Клецкам.

Псторыкі называюць A. заканадаўцам. У 1492 ён даў феадалам сваёй дзяржавы пры-вілей, якім абавязаўся не прымаць важных

рашэнняў без згоды велікакняжацкай рады. Гэты акт, які ўвайшоў у гісторыю як Аляк-сандраў прывілей, далей развіваў ідэі, зак-ладзеныя ў прывілеі 1447 Казіміра IV, аб абмежаванні ўлады вялікага князя панамі-радай, што выбіраліся з асяроддзя феада-лаў. Ён замацаваў прынцыпы міжнароднай палітыкі дзяржавы, вызначыў асновы цы-вільнага i крымінальнага права. Фактычна гэта была своеасаблівая канстытуцыя Вялі-кага княства Літоўскага. Па ўказанні А. Петракоўскі (1503 i 1504) i Радамскі (1505) соймы займаліся зборам i перагля-дам усіх узаканенняў, выдадзеных яго па-пярэднікамі. Былі прыняты таксама паста-новы, паводле якіх усе былыя каралеўскія i велікакняжайкія маёнткі аб'яўляліся ўлас-насцю рэспублікі i вялікія князі (каралі) не мелі права ні дарыць ix, ні аддаваць у зак­лад без згоды сойма. У 1505 А. увёў Радам-скую канстытуцыю, якая яшчэ больш па-шырыла правы шляхты. У сваім статуце 1505 ён абяцаў за сябе i за сваіх пераемні-каў не рабіць нічога новага ў кіраванні дзяржавай без усеагульнай згоды сойма. Менавіта з гэтага часу Каралеўства Польс-кае i Вялікае княства Літоўскае пачалі на-зывацца рэспублікай — Рэччу Паспалітай. Пахаваны А. у Вільні.

Літ:. Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. 2 изд. М., 1915.

І.П.Хаўратовіч.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: