Аляшкевіч

Іосіф Іванавіч (1777--5.10.1830)

Мастак. Нарадзіўся ў мяст. Шылува (ця-пер Літва) у сям'і беднага музыканта з мяст. Радашковічы Мінскай губ. У 1800 паступіў у Віленскую мастацкую школу, быў вучнем прафесара Ф. Смуглевіча. У 1803 паехаў за мяжу, удасканальваў сваё майстэрства ў Дрэздэне i Парыжы. Пасля вяртання нейкі час жыў на Валыні i рыхта-ваўся да заняткаў у Віленскім універсітэце. Але ў 1810 адмовіўся ад гэтага намеру i пе-раехаў у Пецярбург, дзе займаўся галоўным чынам жывапісам. За карціну «Апека сі-рот» яму нададзена званне акадэміка жыва-пісу. Часта прыязджаў на Беларусь, ства-рыў тут шэраг партрэтаў у стылях позняга класіцызму i рамантызму. Сярод ix: «Гру-павы партрэт», партрэты Л.Сапегі, М.Ра-дзівіла, А.Чартарыйскага, А.Міцкевіча i інш. Вядома таксама яго карціна «Развітан-не гетмана Хадкевіча з маладой жонкай пе-рад адпраўленнем пад Хоііін». Сярод сучас-нікаў А. вылучаўся прыродным розумам, энцыклапедычнымі ведамі, арыгінальным ладам жыцця i ўдзелам у масонскім руху. У 1822 яго абралі старшынёй масонскай ло-жы Белага Арла, якая лічылася ў Пецяр-бургу галоўнай. Ён быў вельмі набожны, шчодры, добразычлівы, прапаведаваў гу-маннасць i стрыманасць. Гэтыя душэўныя якасці i выклікалі да яго павагу i сімпатыі ва ўсіх, хто яго акружаў. Быў знаёмы з А.Міцкевічам, які прысвяціў яму адзін са сваіх вершаў. А. спрабаваў таксама пісаць літаратурныя творы, дзе сцвярджаў, што чалавецтва перажыло свае вясну i лета, настае яго восень i таму яно павінна па-клапаціцца пра назапашванне таго, што можа выратаваць ад заўчаснай гібелі. Па-мёр у Пецярбургу i пахаваны на Смаленскіх могілках. ГА.Маыыка.

АМЕЛЬЯНОВІЧ

Васіль Мікалаевіч, гл. Цяпінскі Васіль Мікалаевіч.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: