Багдановіч

Ангел Іванавіч (14.10.1860—6.4.1907)

Удзельнік рэвалюцыйнага руху, публі-цыст, крытык, рэдактар. Нарадзіўся ў г. Га-радок Віцебскай губ. 3 1880 вучыўся на ме-дыцынскім факультэце Кіеўскага універсі-тэта; быў членам нарадавольскага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. У 1883 выс­ланы ў Ніжні Ноўгарад, дзе пазнаёміўся з У.Г.Караленкам i пачаў супрацоўнічаць у шэрагу волжскіх выданняў. З 1887 жыў у Казані, быў адным з рэдактараў газ. «Волж­ский вестник». У 1893 у Пецярбургу стаў адным з арганізатараў нелегальнай рэвалю-цыйна-дэмакратычнай партыі «Народнае права». Аўтар яе праграмнага дакумента — брашуры «Надзённае пытанне» (1894), у якім выстаўлялася патрабаванне ўвесці прадстаўнічае праўленне на аснове ўсеа-гульнага галасавання, свабоды веравызнан-ня, друку, сходаў, недатыкальнасці асобы і палітычнага самавызначэння нацый. 3 прычыны арыштаў у шэрагу гарадоў у кра-савіку 1894 перасталі існаваць цэнтр пар-тыі, друкарня i некаторыя мясцовыя групы. У 2-й палове 1890-х гадоў Б. адышоў ад на-родніцтва і перайшоў на пазіцыі «легальна-га марксізму». У пачатку 1890-х гадоў суп-рацоўнічаў у час. «Русское богатство». У

1894—1906 ён рэдактар час. «Мир божий», на старонках якога прапагандаваў неабход-насць адукацыі для шырокіх слаёў народа, ідэі В.Р.Бялінскага, М.А.Дабралюбава, М.Г.Чарнышэўскага, выступаў у абарону рэалістычнай літаратуры дэмакратычнага кірунку. Пісаў пра падзеі рэвалюцыі 1905— 07. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 ча-сопіс быў забаронены. 3 1906 рэдагаваў ча-сопіс «Современный мир».

Те: Годы перелома. Спб., 1908.

Літ: Корнилович Э.А. Люди револю­ционного подвига. Мн., 1985. Э.А.Карніловіч.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: