Булгары н

Фадзей Венядзіктавіч (5.7.1789—13.9.1859)

Журналіст i пісьменнік. Нарадзіўся ў маёнтку Пырашава на Міншчыне ў сям'і шляхціца. Пасля таго, як яго бацьку за за-бойства рускага генерала Воранава саслалі ў Сібір, маці з сынам пераехала ў Пецяр-бург. Тут Фадзей да 1805 вучыўся ў Суха-путным кадэцкім корпусе, потым служыў у Кранштацкім i Ямбургскім уланскіх пал­ках; у 1806—07 удзельнічаў у ваенных дзе-яннях супраць французаў, з 1808 —у Фін-ляндыі. У 1811 звольнены са службы, уцёк у Варшаву i паступіў у армію Напалеона, дзе даслужыўся да капітана. Удзельнічаў у паходах французаў у Іспанію, Італію i Pa-сію. У 1814 трапіў у палон да прусакоў. Пасля вайны вярнуўся ў Варшаву, у 1819 пераехаў у Вільню, дзе надрукаваў свае першыя творы на польскай мове. У 1820 перабраўся ў Пецярбург, супрацоўнічаў у часопісе «Сын отечества», які выдаваў М.І.Грэч, a з 1822 сам стаў выдаваць часо-піс «Северный архив». Імкнуўся зблізіцца з такімі папулярнымі пісьменнікамі, як А.С.Грыбаедаў, К.Ф.Рылееў, В.К.Кюхель­бекер, i адначасова з рэакцыянерам Арак-чэевым. Галоўным яго выданнем была па-літычная i літаратурная газета «Северная пчела», якую ён выдаваў у 1825—59. Газета вылучалася бойкасцю стылю i казённа-пат-

рыятычным кірункам. Прадпрымальны Б. увёў жанр газетнага фельетона, змяшчаў рэкламныя аб'явы, меў манапольнае права друкаваць палітычныя весткі. У газеты быў вялікі на той час тыраж — 4,5 i нават 10 тыс. экз.

Разам з Грэчам i B.I. Сянкоўскім Б. склаў так званы «часопісны трыумвірат», які цка-ваў перадавых рускіх пісьменнікаў. Б. быў праціўнікам «крамольнай» французскай лі-таратуры, у прыватнасці твораў Гюго i Бальзака. Яго прыхільнасць да «чыстага мастацтва» i нямецкай эстэтыкі мела дыле-танцкі i паказны характар. Гэтым ён ім-кнуўся закамуфліраваць сваю тэндэнцый-насць. Непрыязна ставіўся да многіх пісь-меннікаў, нападаў на ix у друку i нават складаў даносы ў Трэцяе аддзяленне. Ся-род яго ахвяр былі А.С.Пушкін, М.В.Го-галь, І.А.Ганчароў, Н.А.Някрасаў, І.С.Тур-генеў, В.Р.Бялінскі.

Б. вядомы i як аўтар маральна-сатырыч-ных i гістарычных раманаў: «Іван Выжы-гін» (1828), «Мазепа» (ч. 1—2, 1833—34) i інш., якія вялікага поспеху сярод інтэлігент-най публікі не мелі. Ён умела выкарыс-тоўваў тэндэнцыю пераходу ў рускай літа-ратуры ад вершаў да прозы, ад рамана да аповесці, ад рамантычных, байранічных ге-рояў да простага чалавека i надзённай рэ-чаіснасці. Аднак сапраўднасць жыцця i ca-тыры падмяняў маралізатарскай павучаль-насцю ў духу «афіцыйнай народнасці». У сваіх успамінах апісаў падарожжа па Віцеб-скай i Магілёўскай губ. Пахаваны ў сваім маёнтку Карлава каля Тарту (Эстонія).

Те:. Поли. собр. соч. Т. 1—7. СПб., 1839—44; Воспоминания. Ч. 1—6. СПб., 1846—49.

Шт.: Л е м к е М.К. Николаевские жандар­мы и литература 1826—1855 гг. 2 изд. СПб.,
1909; Кісялёў Г. Пошукі імя. Мн., 1978.С. 75—96. Г.А.Маслыка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: