Будзіла

Іосіф

Беларускі мемуарыст 17 ст., мазырскі харунжы, адзін з кіраўнікоў маскоўскага гарнізона войск Ілжэдзмітрыя II. Меў бага-ты жыццёвы i вайсковы вопыт. У 1611—12 удзельнічаў у захопе i ўтрыманні Масквы. Пасля здачы Масквы сасланы ў Ніжні Ноўгарад i зняволены (1612—19). У выніку абмену палоннымі вярнууся на радзіму. Адзін з аўтараў «Дзённіка падзей, что адно-сяцца да «Смутнага часу» (1603—13) — своеасаблівага летапісу ваенных паходаў i баёў, якія адбыліся з часу з'яўлення на па-літычнай арэне Лжэдзмітрыя I i да разгро­му абложаных у Маскоўскім Крамлі польс-ка-літоўскіх войск апалчэннем К.Мініна i Дз.Пажарскага. Уласнае апавяданне Б. па-чынаецца ў гэтым летапісе з запісу ад 6.9.1607, г.зн. з часу з'яўлення яго ў стане войск Ілжэдзмітрыя II, вядомага ў расій-скай гісторыі як «самазванец» i «тушынскі злодзей». Аўтар — здольны апавядаіьнік, мог зацікавіць чытача сваімі асабістымі на-зіраннямі, а часам i скалыхнуць уяўленне тымі жахамі, сведкам якіх ён быў, як, на-прыклад, страшэнная карціна голаду ў стане абложаных, дзе даходзіла да каніба-лізму.

Літ:. История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 211—212.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: