Грыневіч

Антон Антонавіч

(3.5.1877—8.12.1937)

Збіральнік i папулярызатар беларускага музычнага фальклору, выдавец, педагог, кампазітар. Нарадзіўся ў фальварку Іваноў-шчына Лепельскага пав. Віцебскай губ. Член выдавецкай суполкі «Загляне сонца i ў наша аконца». У 1910 заснаваў у Пецяр­бургу сваё выдавецтва (Выдавецтва Антона Грыневіча), якое выпускала творы беларус­кай літаратуры i музыкі. У музычныя збор-нікі ўключаў запісаныя ім бытавыя, калян-дарна-абрадавыя, дзіцячыя i інш. беларус-кія народныя песні, песні на словы Я.Ку-палы, Я.Коласа, Г.Леўчыка, музыку да якіх пісаў сам. Сабраў i выдаў «Беларускія песні з нотамі» (т. 1, 1910; т. 2, разам з А.Зязю-лем, 1912), «Народны спеўнік» (Вільня, 1920) i «Школьны спеўнік» (Вільня, 1920), «Беларускі дзіцячы спеўнік» (Вільня, 1923)

Напісаў для беларускіх сярэдніх i пачатко-вых школ падручнік «Навука спеву» (Віль-ня, 1923). 3 1920 жыў у Вільні, з 1925 у Мінску.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: