Грабніцкі

Фларыян (16647—1762)

Царкоўна-уніяцкі дзеяч Рэчы Паспалі-тай. Паходзіў ca шляхецкай сям'і Полацка-га ваяводства. Скончыў Львоўскі папскі ка-легіум (паводле інш. звестак Віленскую акадэмію). Доктар багаслоўя. У 1709 усту-піў у ордэн базыльян, з 1713 ігумен Вілен-скага манастыра св. Тройцы i мітрапаліцкі афіцыял. у 1719 суфраган (памочнік) архі-епіскапа полацкага, епіскап віцебскі, у 1716—62 мітрапаліт кіеўскі. Пашыраў унію ў Полацкай архіепархіі, выкарыстоўваючы прымусовыя метады i місіянерскую дзей-насць. Удзельнік Замойскага сабора грэка-каталіцкай царквы (1720). Рэфармаваў ба-зыльянскія манастыры ў Полацкай архі-епархіі. Дбаў пра адукацыю кліра, апекаваў уніяцкія святыні. Ахвяраваў уласныя сродкі на адбудову Полацкага Сафійскага сабора (1738—50). Пахаваны ў гэтым храме.

Літ:. Б а н т ы ш-Ка м е н с к и й Н. Исто­рическое известие о возникновении в Польше унии... Вильна, 1864; Арлоў У. Таямніцы по­лацкай гісторыі. Мн., І994. С.В.Казуля.

ГРАТКОЎСКІ

Табіяш (7—1822)

Паэт, педагог. Паходзіў ca Случчыны. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі, Кёнігсберг-скім, потым у Лейдэнскім (Нідэрланды) універсітэтах. У 1758 карабель, на якім Г. плыў з Антверпена ў Гданьск, пацярпеў крушэнне. Выратаваўшыся i вярнуўшыся ў Слуцк, апісаў гэтае здарэнне ў паэме «Марское падарожжа» (1760). 3 1761 быў рэктарам Слуцкай гімназіі.

ГРОДЭК (Croddeck) Годфрыд Эрнест (17.11.1762—11.4.1825)

Філолаг, даследчык старажытнай грэчас-кай гісторыі i літаратуры. Вучыўся ў Гё-тынгенскім універсітэце. Спачатку быў настаўнікам-выхавацелем i бібліятэкарам у князя Чартарыйскага, потым — прафесар Віленскага універсітэта. Меў вялікі ўплыў на сваіх слухачоў, сярод якіх быў i А.Міц-кевіч. Не выключана, што менавіта Г. абу

дзіў у будучага паэта любоў да класічнай паэзіі i дапамог яму набыць глыбокія філа-лагічныя веды. Г. належыць шэраг навуко-вых прац па археалогіі, класічнай літарату-ры i гісторыі на лацінскай, нямецкай i польскай мовах.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: