Дабравольскі

Іван Вікенцьевіч (1780—90-я гады — 1851)

Скрыпач, дырыжор, кампазітар, фальк-ларыст, педагог i музычны дзеяч. Выхадзец з Магілёўшчыны. Быў рэгентам хору i ка-пельмайстрам духавой i інструментальнай музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія. Каля 1810 разам з капэлай пераехаў у Ас­трахань, дзе правёў больш за 30 гадоў. 3 пач. 1840-х гадоў праііаваў настаўнікам му-зыкі ў Гродзенскай гімназіі, узначальваў аматарскі аркестр, які выконваў творы кампазітараў-класікаў. У 1816—18 ён выда-ваў «Азиатский музыкальный журнал». Гэ-та была першая ў Расіі спроба выкарыстан-ня літаграфскага спосабу ў нотадрукаванні, a таксама запісу, публікацыі i апрацоўкі з выкарыстаннем прыёмаў еўрапейскай кам-пазітарскай тэхнікі музычнага фальклору народаў Сярэдняй Азіі i Каўказа. У часопі-се друкаваліся i інструментальныя п'есы для хатняга музіцыравання, у т.л. самога Д. («Паланэз» для скрыпкі i інш.).

Літ:. Коростин А.Ф. Начало литографии в России. М., 1943. С. 73—77; К а п и л о в АЛ. Скрипка белорусская. Мн., 1982.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: