Дразд0в1ч

Язэп Нарцызавіч (13.10.1888—15.8.1954)

Мастак, скульптар, этнофаф, археолаг. Нарадзіўся ў засценку Пунькі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Вучыўся ў Віленскай мастаикай школе (1906—10). Заснавальнік мастацкай студыі пры Віленскай беларус­кай гімназіі. Раннія творы — замалёўкі краявідаў Дзісеншчыны, алегарычныя жы-вапісныя карціны. Працаваў у галіне кніж-най фафікі, змяшчаў малюнкі i ілюстра-цыі. У 1919—^20 жыў у Мінску, з 1921 на радзіме. Стварыў графічную серыю «Стара-жытная будоўля на Беларусі», партрэты по-лацкіх i смаленскіх князёў i інш. жывапіс-ныя творы. У фафічнай серыі «Дзісеншчы-на» даў паэтьгчны вобраз паўночнай Бела-русі. У 2-й палове 1920-х г. стварыў вялікія фафічныя серыі, прысвечаныя пераважна старажытнай замкавай архітэктуры Белару

ci («Mip», «Навагрудак і навагрудцы», «Крэва», «Ліда», «Гальшаны» i інш.). Зра-біў некалькі партрэтаў i замалёўкі памят­ных мясцін жыцця i дзейнасці Ф.Багушэві-ча. У 1940-я г. стварыў жывапісныя палот-ны з жыцця старажытнай Полаччыны, се-рыю карцін пра жыццё i асветніцкую дзей-насць Ф.Скарыны. Аўтар жывапісных i графічных работ на касмічныя тэмы. Ма-ляваў насценныя дываны. Працаваў у галі-не скульптуры: бюст Ф.Скарыны, партрэ-ты-барэльефы М.Машары, А.Грыневіча, Я.Пачопкі, маці. Запісваў фальклор i апра-цоўваў для слоўнікаў народную лексіку Дзісеншчны i Піншчыны. Праводзіў археа-лагічныя даследаванні, вёў археалагічныя дзённікі «Дзісенская дагістрычная стары-на». Аўтар наукова-папулярнай брашуры «Нябесныя бегі» (1931).

ДРУЦКІ-ПАДБЯРЭСКІ. гл. Пад-бярэскі Рамуальд Андрэевіч

ДУБНОЎ

Сямён Маркавіч (1860—снеж. 1941)

Псторык i публіцыст. Нарадзіўся ў г. Мсціслаў у беднай яўрэйскай сям'і. У 1880—1906 жыў у Пецярбургу, Адэсе, Вільні. 3 1882 супрацоўнік час. «Восход» для яўрэйскай інтэлегенцыі. 3 1906 лектар Вольнага універсітэта Лесгафта ў Пецяр­бургу, на курсах усходазнаўства. У 1909— 18 рэдактар час. «Еврейская старина». 3 1917 праф. Пецярбургскага, з 1919 Яўрэй-скага універсітэтаў. 3 пач. 1920-х г. у Літве, Германіі, Латвіі. Забіты фашыстамі у Рыж-скім гета. Самавук па адукацыі, набыў вя-домасць сваімі даследаваннямі гісторыі яў-рэйскіх рэлігійных сектаў: «Сабатай Цэві i псеўдамесіянізм у XII ст.» (1882), «Якаў Франк i яго секта хрысціянствуючых» (1883), «Псторыя хасідызму і цадзікізму» (1887—93). Апошняя праца заснавана на невядомых да таго часу старадруках i рука-пісах. Апрача таго, Д. сабраў i апублікаваў мноства дакументаў, пераважна па гісторыі беларускіх яўрэяў, i склаў агляд крыніц гіс-торыі яўрэяў у Расіі. Аўтар твораў «Пра вы-вучэнне гісторыі рускіх яўрэяў» (1891), «Усеагульная гісторыя яўрэяў» (т. 1—4, 1901—13) i інш. Яўрэйскую нацыяналь-насць разглядаў як культурна-гістарычную групу насельніцтва.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: