Дудышкін

Сцяпан Сямёнавіч (6.1.1821—28.9.1866)

Журналіст, літаратурны крытык. Нара-дзіўся ў беднай купецкай сям'і ў Віцебску. Вучыўся ў Віцебскай гімназіі. У 1837 пасту-піў на юрыдычны факультэт Пецярбургска

га універсітэта, які скончыў у 1841. Да 1848 служыў чыноўнікам дэпартамента знешня-га гандлю. Друкавацца пачаў з 1845. Адна з першых публікацый — артыкул пра філа-лагічныя назіранні Якава Грыма над галоў-нымі славянскімі гаворкамі. Сышоўся з крытыкам В.М.Майкавым i быў ім прыцяг-нуты да супрацоўніцтва ў часопісе «Отечес­твенные записки». Пасля смерці Майкава з ліпеня 1847 узначальваў аддзел крытыкі i бібліяграфіі гэтага часопіса. Аўтар артыку-лаў пра А.Дз.Кантэміра, Дз.І.Фанвізіна, М.Ю.Лермантава, М.В.Гогаля, І.А.Ганчаро-ва, Л.М.Талстога, I.С.Тургенева i інш. Рэ-дагаваў творы Лермантава (выд. 1860 i 1862). Супрацоўнічаў з рэдакцыяй «Совре­менника». Паводле дагавору з А.А.Краеў-скім з 1860 стаў другім, фактычным рэдак-тарам «Отечественных записок» i быў ім да самай смерці. Прыхільнік тэорыі «чыстага мастацтва» з рысамі памяркоўнага лібера-лізму. Змагаўся за мастацтва без тэндэн-цыйнасці, прытрымліваўся эстэтычнай сіс-тэмы В.Р.Бялінскага, называў яго «магут-ным рухавіком літаратуры», палемізаваў з М.Г.Чарнышэўскім наконт трактоўкі мас­тацтва.

Літ:. Егоров Б.Ф. С.С.Дудышкин — кри­тик // Уч. зап. Тартусского ун-та. 1962. Вып.
119. Г.А.Маслыка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: