Дубовіч

Іван (7—1646)

Пісьменнік, грамадскі i царкоўны дзеяч. Прыхільнік царкоўнай уніі 1596. У пале-мічных творах «Правільны каляндар» (Вільна, 1644), «Пра вярхоўную ўладу ў царкве божай» (Львоў, 1644) шырока выка-рыстоўваў беларуска-літоўскія i ўкраінскія летапісы, маскоўскія хронікі, заходнееўра-пейскія літаратурныя крыніцы. Высока ца-ніў каляндарна-астранамічныя даследаван-ні М.Каперніка, але адмаўляў яго геліяцэн-трычную тэорыю.

Літ.: Харлампович К.В. Западнорус­ские православные школы XVI и начала XVII века... Казань, 1898; Д а л м а т о в Н. Супрасль-ский Благовещенский монастырь. СПб., 1892.

Г.Я.Галенчанка.

ДУБЯГА

Дзмітрый Іванавіч (З.Ю.1849—22.10.1918)

Астраном. Нарадзіўся ў с. Соіна Мсціс-лаўскага пав. Магілёўскай губ. Вучыўся ў Гатчынскім інстытуце, потым на фізіка-ма-тэматычным факультэце Пецярбургскага універсітэта, які скончыў у 1872 ca ступен-ню кандыдата навук, i пакінуты пры уні-версітэце для падрыхтоўкі да прафесарскай дзейнасці. У 1873 прыкамандзіраваны да Пулкаўскай абсерваторыі, быў звышштат-ным, у 1878 ад'юнкт-астраномам. У 1881 — 84 чытаў лекцыі ў Пецярбургскім універсі-тэце ў якасці прыват-дацэнта. У 1884— 1918 — ардынарны прафесар i дырэктар Казанскай абсерваторыі, з 1901 дырэктар заснаванай ім паблізу Казані абсерваторыі імя Энгельгарта. Вядомы яго дысертацыі «Даследаванне арбіты спадарожніка Непту­на» (1878) i «Тэорыя руху планеты Дзіяна» (1800). У 1885 i 1887 пад яго рэдакцыяй выдадзены 2 тамы назіранняў Казанскай абсерваторыі. Аўтар навуковых прац па тэа-рэтычнай астраноміі, астраметрыі i граві-метрыі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: