Заранка

Сяргей Канстанцінавіч (6.10.1818—1.1.1871)

Жывапісец, педагог. Нарадзіўся ў в. Ля­ды Дубровенскага р-на. У сярэдзіне 1830-х гадоў вучыўся ў А.Венецыянава, скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1834). 3 1843 акадэмік. 3 1856 прафесар Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульп­туры i дойлідства. Лепшыя яго жывапісныя творы адметныя дакладнасцю i матэрыяль-насцю пісьма. Аўтар партрэтаў мастака А.Венецыянава (1830-я гады), спевака В.Пятрова (1840), скульптара-медатьера Ф.Талстога (1850), групавых i сямейных партрэтаў. Сярод групавых партрэтаў вылу-чаецца «Выгляд зачы вучылішча правазнаў-ства з групамі настаўнікаў і выхаванцаў» (1841), з інтэр'ерных карцін — «Унутраны выгляд Марскога Нікольскага сабора» (1843). Як педагог ён распрацаваў сістэму выкладання, пабудаваную пераважна на вывучэнні натуры, дакладнасці ў перадачы бачнага свету. Адыграў вялікую ролю ў вы-хаванні цэлага пакалення мастакоў-рэаліс-таў. Сярод яго вучняў вядомыя рускія мас­так! В.Р.Пяроў, У.Я.Макоўскі i інш.

Літ:. Смирнов Г. С.К.Зарянко. 1818— 1870. М., 1951; Алексеева Т. Художники школы Венецианова. М., 1958.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: