Здан0в1ч

Аляксандр (26.2.1805—29.5.1868)

Педагог, пісьменнік. Нарадзіўся ў Ігу-менскім пав. (цяпер Чэрвеньскі р-н, Мін-ская вобл.) у сям'і збяднелага шляхціца. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ігумен-скай павятовай базыльянскай школе (1825). На працягу 2 гадоў быў прыватным настаўнікам, a зарабіўшы крыху грошай, паступіў у Віленскі універсітэт, які скон-чыў са ступенню кандыдата навук (1831). 3 1834 на працягу 15 гадоў выкладаў лацін-скую мову i літаратуру ў старэйшых класах Віленскага шляхецкага інстытута, а пасля ўзначальваў кафедру агульнай гісторыі да закрыцця інстытута ў 1863. Адначасова не-калькі гадоў працаваў у рэдакцыі газеты «Виленский вестник» памочнікам рэдакта-ра А.Адынца, прымаў удзел у стварэнні слоўніка польскай мовы Аргельбранда, чы-таў лекцыі ў жаночых пансіёнах Вільні, у прыватных дамах, выкладаў расійскую гіс-торыю ў Віленскай каталіцкай семінарыі. Добра ведаў некалькі моў. 3 1863 займаўся літаратурнай дзейнасцю, якую спыніла смерць адзінага сына (за ўдзел у паўстанні ён быў пакараны смерцю праз павешанне ў Віленскай турме Лукішкі). Гэта падзея вельмі ўразіла 3., паўплывала на яго ма-ральны i фізічны стан i прывяла да заўчас-най смерці. На працягу шматгадовай асвет-ніпкай дзейнасці 3. назапасіў багаты вопыт выкладання розных прадметаў, вынікам ча-го з'явіўся шэраг складзеных ім дапаможнікаў, у т.л. «Слоўнічак французскай мовы з кароткай інфармацыяй па вымаўленні i размове» (1832), «Французская граматыка для дзяцей» (1830, 1839, 1844), «Этнагра-фічная табліца паводле метаду Язвінскага» (1845), «Нарысы па польскай гісторыі для дзяцей...» (1857), «Нарысы па ўсеагульнай гісторыі для дзяцей...» (1861) i інш. Многія працы 3. засталіся ў рукапісах, але яго жонка незадоўга да сваей смерці прадшіа архіў i месца знаходжання яго невядома.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: