Залескі

Браніслаў Францавіч (псеўд. Л i т в i н; 21.6.1820—2.1.1880)

Польскі i беларускі мастак, пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Рачкавічы Слуцкага раёна. У час вучобы ў Дэрпцкім універсітэце (1840-я гады) удзельнічаў у нелегальных студэнцкіх гуртках. У 1846 арыштаваны, у 1847 сасланы ў Арэнбург, потым у Хіву, Туркестан. У ссылцы пасябраваў з Т.Р.Шаўчэнкам, перапісваўся з ім у 1853— 59. Разам з ім удзельнічаў як рысаваль-шчык у экспедыцыях па Аральскім краі i ў горы Каратау. У 1856' вярнуўся ў Рачкаві-чы, дзе стварыў шэраг пейзажаў. Жыў у в. Дарава каля Баранавіч, у Мінску, пад Гродна (1857—59). У пач. 1860-х гадоў эмігрыраваў за мяжу. Жыў у Дрэздэне, Ры­ме (стварыў афорты «Калізей у Рыме», 1864, «Від Сан-Мало»), з 1862(?) у Пары-жы. Памагаў паўстанцам 1863—64 у закуп-цы зброі. Сакратар Гісторыка-літаратурнага таварыства i рэдактар яго штогоднікаў (з 1866), выпусціў ілюстраванае (22 афорты) выданне «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (1865), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (1866), а таксама ўспаміны пра сучаснікаў. Аўтар прац «Адмена прыгонніцтва ў Літве» (1868), «3 жыцця літвінкі» (пра мастачку А.Скірмунт, 1876) i інш. Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне 1863—^64 («Сера-коўскі ў турме», 1863, i інш.), пейзажаў, у т.л. «Паток у Ціролі». Сябраваў з Ц.Норві-дам, быў адрасатам яго паэтычнага ліста «Да Браніслава 3.». Перапісваўся з А.І.Гер-цэнам. Член-карэспандэнт АН у Кракаве (1873).

Літ:. Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1960. С. 173—181.

Л.Н.Дробаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: