Зяновіч

Крыштоф (каля 1540—1614)

Ваявода берасцейскі. Паходзіў са шля-хецкага роду Вялікага княства Літоўскага. Аўтар рукапіснага твора на польскай мове «Трагедыя, альбо Пачатак значнага ўпадку ў доме княства Літоўскага», у якім апісана сварка паміж віленскім ваяводам Крышто-фам Радзівілам i віленскім кашталянам Іе-ранімам Хадкевічам. Рукапіс на пачатку 20 ст. захоўваўся ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы.

ЗЯНЬКЕВІЧ

Рамуальд Сымонавіч (1.2.1811—11.9.1868)

Беларускі фалькларыст, этнофаф, педа­гог. Нарадзіўся ў Свянцянскім пав. Вілен-
скай губ. У 1830 скончыў Віленскі універсітэт. Збіраў беларускія народныя песні. У 1847 у часопісе «Athenaeum» («Атэнэум») уперакладзе на польскую мову надрукаваў «Народныя песні, сабраныя на Піншчыне iперакладзеныя Р.Зянькевічам». У зборніку «Народныя песенькі пінскага люду» (Коўна, 1851) змясціў 219 народных песень, запісаных над Пінай, Прыпяццю i Цной. Ка- ментарыі да гэтых песен ь расшырыў i з дапаўненнямі апублікаваў у артикуле «Праўрочышчы i звычаі пінскага люду, а таксама пра характар яго песні» ў часопісе «Biblioteka Warszawska» («Бібліятэка Варшаўская». 1852. Т. 4; 1853. Т. 1). Даў апісанне працоўных працэсаў, каляндарных i сямейных абрадаў, вераванняў i забабонаў.
Упершыню расказаў пра старажытны веснавы абрад «Куста», пахавальныя абрады, памінальны абрад «дзяды». Звяртаючыся да гісторыі засялення Палесся, абвяргаў сцвярджэнні пра тое, што ў 6 ст. да н.э. на Палессі жылі будзіны, а славяне з'явіліся там параўнальна нядаўна. Спасылаючыся на прыведзеныя ім назвы ўрочышчаў, аб­ рады, звычаі i вераванні, сцвярджаў, што Піншчына заселена славянамі са старажытных часоў. Цікавіўся археалогіяй, абследаваў гарадзішчы, валы, курганы на Ашмян-
шчыне, у Тураве, Крэве (арт. «Пра курганы i гарадзішчы Ашмянскага павета», 1848). Пісаў вершы, даследаваў польскую літаратуру, паасобныя праблемы педагогікі. Частка яго рукапіснай спадчыны зберагаецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Літвы ў Вільнюсе. І.У.СаламевЫ

.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: