Ігнатовіч

Вікенцій Васілевіч (1803—1869)

Педагог, асветнік. У 1822 скончыў педа-гагічны інстытут пры Віленскім універсітэ-це, a ў 1824 атрымаў ступень магістра i працаваў у Магілёўскай гімназіі выкладчы-кам лацінскай мовы i польскай літаратуры. У 1834 прызначаны наглядчыкам Маладзе-чанскага павятовага вучылішча для дваран, у 1839 —інспектарам Гродзенскай губерн-скай гімназіі, a ў 1847 —дырэктарам ву-чылішчаў Аланецкай губ. 3 1849 па 1860 займаў пасаду дырэктара 1-й Пецярбург-скай гімназіі, потым служыў у Галоўным кіраўніцтве цэнзуры. 3 1867 чытаў лекцыі па педагогіцы ў Імператарскім гісторыка-філалагічным інстытуце. У 1831 склаў польскую граматыку для рускіх; у 1860—62 надрукаваў у «Журнште Министерства на­родного просвещения» шэраг артыкулаў пра вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Заходняй Еўропе, па пытаннях педагогікі, рэцэнзіі.

ІГНАЦЬЕЎ

Руф Гаўрылавіч (19.9.1819—14.1.1886)

Этнограф, гісторык, археолаг, музыка-знавец. Нарадзіўся ў Маскве. Скончыў Ла-зараўскі інстытут усходніх моў у Маскве, курс Парыжскай кансерваторыі. Член тава-рыстваў: Маскоўскага археалагічнага, ама-тараў прыродазнаўства, антрапалогіі i эт-награфіі, Вольнага эканамічнага, гісторыі, этнаграфіі i археалогіі пры Казанскім уні-версітэце i інш. Працаваў у Башкірыі. У 1877 па запрашэнні мінскага губернатара В.І.Чарыкава перабраўся ў Мінск i прызна­чаны рэдактарам неафіцыйнай часткі газе­ты «Минские губернские ведомости». Пры-маў удзел у дзейнасці Мінскага губернскага статыстычнага камітэта, арганізацыі выста-вак беларускай народнай творчасці, археа-лагічных знаходак, прадметаў побыту, Рас-копваў курганы на Міншчыне, склаў карту археалагічных помнікаў Мінскага пав., за-пісваў музычны фальклор. У 1879 выступаў на Антрапалагічнай выстаўцы ў Маскве з дакладамі, у якіх расказаў пра беларускія народныя казкі, песні, легенды, павер'і, прымаўкі. Запісаў 100 песень з нотамі, апі-саў народныя музычныя інструменты, не-каторыя археалагічныя помнікі i інш. Аў-тар артыкула «Мястэчка Заслаўль, ці Ізяс-лаў, горад нашчадкаў Рагнеды» (1878), прац па гісторыі i археалогіі Наўгародскай i Арэнбургскай губ.

Те:. О памятниках древности Минской губер­нии // Изв. О-ва любителей естествознания, ан­тропологии и этнографии. Т. 35. Антропол. выс­тавка 1879 г. М., 1880. Т. 3, ч. 1; О памятниках народного творчества в Минской губернии // Там жа.

Літ:. Каханоўскі Г.А. Каб час далёкі не маўчаў. Мн., 1990. Г.А.Каханоўскі.

ІЁХЕР (Jocher)

Адам Бенядзікт (23.12.1791—3.4.1860)

Бібліёграф і філолаг. Нарадзіўся ў Віль-ні. Скончыў Віленскую гімназію, потым гісторыка-філалагічны факультэт Віленска-га універсітэта, дзе ў 1811 атрымаў ступень магістра. Займаўся педагагічнай i літаратур-най дзейнасцю. Член таварыства шубраў-цаў. У 1827 прызначаны памочнікам біблі-ятэкара Віленскага універсітэта. Прывёў у парадак i апісаў яго нумізматычныя калек

цыі, прывезеныя з Крамянецкага ліцэя. 3 1830 прафесар лацінскай мовы. Пасля зак-рыцця універсітэта нейкі час выкладаў у Ковенскай гімназіі; у 1845 вярнуўся ў Віль-ню i працягваў працаваць над «Аглядам бібліяграфічна-гістарычнай літаратуры i на-вук у Польшчы», які выйшаў у 1859 у 3 та-мах. Праца гэта незавершаная, але тым не менш мае значную навуковую каштоў-насць. Аўтар «Меркаванняў аб кірунках святой веры ў Польшчы» (1857) i некалькіх філалагічных прац: «Гармонія моў, або Зліццё ix у адну, г. зн. польскую...», «Эпі-лог гісторыі мовы пачатковай i ўступ да яе аднаўлення ў мове славянска-польскай» (Вільня, 1859) i інш.

ІСАЕЎ

Рыгор Пракопавіч (22.1.1857—6.4.1886)

Рэвалюцыянер-народнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям'і паштовага служачага. Неў-забаве памёр бацька, i маці вымушана была аддаць сына у сірочы дом, дзе ён знахо-дзіўся да 12 гадоў. У 1868 здольнага хдоп-чыка прынялі на казённы кошт у Магілёў-скую гімназію. Вучыўся ён выдатна i лі-чыўся ў гімназіі першым вучнем, шмат чы-таў. Адчуўшы на сабе цяжар беднасці i ca-цыяльнай несправядлівасці, ён імкнуўся зразумець вытокі зла i адшукаць шляхі i спосабы яго выкаранення. У ліку забароне-ных для гімназістаў кніг I. пазнаёміўся з творамі М.Г.Чарнышэўскага, П.Лаўрова i інш., якія сталі першапачатковай школай яго светапогляду i прывялі ў шэрагі рэва-люцыйнага народніцтва. Ён стаў удзельні-кам аднаго з магілёўскіх гурткоў, які вёў прапаганду народніцкіх ідэй. У сакавіку 1875 паліцыі стала вядома пра дзейнасць I. i інш. гімназістаў. Пасля следства справу спынілі з-за недахопу доказаў, але I. i яго таварышаў выключылі з гімназіі. Прымаю-чы пад увагу поспехі I. ў навуках, праз не-каторы час педагагічны савет гімназіі даз-воліў яму здаць выпускныя экзамены. Пас-пяхова скончыўшы гімназію, у 1876 ён пае-хаў у Пецярбург i паступіў на прыродазнаў-чы факультэт універсітэта. Каб існаваць i вучыцца, займаўся рэпетытарствам, пера-піскай папер, даваў урокі. Народніцкія погляды зблізілі яго з радыкальнымі коламі пецярбургскай моладзі i некаторымі кіраў-нікамі тайнага таварыства «Зямля i воля». Улетку 1877 у час канікул ён прыехаў да сястры ў Горацкі пав. Магілёўскай губ., дзе з дапамогай інш. студэнтаў i настаўнікаў сельскіх школ стварыў пункт рэвалюцый-най прапаганды сярод сялян. Даведаўшыся пра дзейнасць I., улады ўстанавілі за ім па-ліцэйскі нагляд. Вярнуўшыся ў Пецярбург, I. перайшоў з універсітэта ў медыка-хірур-гічную акадэмію, бо лічыў, што прафесія ўрача дазволіць яму быць бліжэй да про-стага народа, прынясе яму большую ка-рысць.

Тут ён працягваў рэвалюцыйную работу, удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, суп-рацоўнічаў з землявольцамі. У сувязі з паг-розай высылкі з Пецярбурга I. перайшоў на нелегальнае становішча. Пасля расколу ў народніцкім руху стаў на пазіцыі пры-хільнікаў палітычнай барацьбы. Ён лічыў, што сацыяльнай перабудовы ў Расіі можна дамагчыся толькі праз тэрор, таму ўступіў у тайную тэрарыстычную групу «Свабода або смерць». У жніўні 1879 яго выбралі членам Выканаўчага камітэта «Народнай волі» i ён пачаў рыхтаваць тэрарыстычныя акты, сам удзельнічаў у замахах на цара i яго саноўні-каў, у т.л. 1.3.1881, калі быў здзейснены прысуд «Народнай волі» Аляксандру II. На следстве I. не выдаў тайнаў таварыства, a ў сваім апошнім слове на судзе спрабаваў выказаць мэты i задачы «Народнай волі», але суддзі забаранілі яму гаварыць. Тэкст яго выступления, аднак, змаглі перадаць на волю, i «Прамова Ісаева» стала шырока вя­дома ў рэвалюцыйных колах Расіі. 15.2.1882 I. у ліку іншых быў асуджаны да пакарання смерцю, але прашэння аб памі-лаванні не падаў. Праз месяц пакаранне бьгло заменена Аляксандрам III на пажыц-цёвуто катаргу. У Петрапаўлаўскай крэпасці I. у хуткім часе захварэў на сухоты. У 1884 яго перавялі ў Шлісельбургскую крэпасць, дзе ён i памёр.

ІЯЎЛЕВІЧ (Яўлевіч)

Ігнацій (26.9.1619 —каля 1686)

Педагог-асветнік, пісьменнік, грамадскі i царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і неба-гатага магілёўскага мешчаніна. Першапа-чатковую адукацыю атрымаў у г.Шклоў. Потым вучыўся ў розных бакалаўраў Магі-лёўскай брацкай школы, тры гады вывучаў тэалогію i медьшыну ў Замойскай акадэміі (Польшча). Пасля вучобы працаваў вык-ладчыкам у Кіева-Магілянскай калегіі, быў прафесарам свабодных навук. Разам з рэк-тарам гэтай калегіі С.Пачаскім удзельнічаў

у арганізацыі ў Ясах (цяпер Румынія) сла-вяна-грэка-лацінскай акадэміі — першай буйной малдаўскай навучальнай установы, якая адкрылася ў 1640. Калі быў студэнтам 2-га курса філасофіі, 31.8.1647 пастрыгся ў Кіеве ў манахі. Пэўны час жыў у Львове, Яраслаўлі (у Галіцыі), Кракаве, Скіце, Ка-мянцы, Сочаве (у Валахіі), Оршы i інш. месцах. 3 1655 жыў у Полацку, быў ігуме-нам Богаяўленскага манастыра, пры якім адкрыў школу i бібліятэку. У 1660 стаў так-сама архімандрытам Полацкага Барысаг-лебскага манастыра. Жывучы ў Полацку, апекаваў мясцовых паэтаў i Філарэта Ут-чьшкага, Сімяона Полацкага, падтрымліваў прыязныя адносіны з тагачаснымі рускімі дзяржаўнымі i культурнымі дзеячамі Ф.Рці-шчавым i Л.Ардын-Нашчокіным. У час прыезду ў Полацк цара Аляксея Міхайлаві-ча (1656) выступіў з прамовай. Прымаў ак-тыўны ўдзел у Маскоўскім царкоўным са-боры 1660 па справе патрыярха Нікана. Апошнія звесткі пра I. ўтрымліваюцца ў перапісцы з маскоўскім патрыярхам Іаакі-мам за студзень-сакавік 1686.

3 літаратурнай спадчыны I. да нашага часу дайшла яго аўтабіяграфічная запіска на польскай мове (апублікавана ў 1886 С.Голубевым), у якой прыведзены важныя матэрыялы па гісторыіі гарадской адукацыі 2-й чвэрці 17 ст. i пра цесныя культурныя i педагагічныя ўзаемасувязі беларускага i ўкраінскага народаў. Захавшііся яго прамо-вы з нагоды розных рэлігійных i палітыч-ных падзей таго часу i некалькі лістоў да Сімяона Полацкага. Вядомы таксама яго дэкламацыя на прыезд у Магілёў віцебска-га, аршанскага, мсціслаўскага i магілёўска-га епіскапа Іосіфа Гарбацкага (4.8.1650) i некалькі элегічных вершаў, створаных на ўзор элегій Авідзія. У паэзіі I. яскрава выя­вился рысы сілабізму.

Тв.: [Творы] // Древняя российская вивлио-фика... 2-е изд. М, 1788. Ч. 3.

Ліпі:. Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мн., 1968. Т. 1. С. 363—364.

А.Ф. Коршун аў.

ІЯЎЛЕВІЧ

Фама

Беларускі пісьменнік i педагог 1-й пало-вы 17 ст. Нарадзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў Магілёўскай брацкай школе, у сярэдзіне 1620-х гадоў — у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. 3 канца 1620 — пачатку 1630-х гадоў рэктар Кіеўскай брацкай школы, з 1632 займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Магі-лёўскім, a ў 1640-я гады ў Слуцкім брац-твах. Аўтар кнігі «Лабірынт, або Заблыта-ная сцежка, у якой прыгожая Мудрасць паказвае найкарацейшы шлях магіляўчанам i іншым ва ўсіх ix пачатках» (Кракаў, 1625, на польскай мове). Гэта маналог Мудрасці, звернуты да малодшага Магілёўскага брац-тва i наогул да ўсяго беларускага мяшчан-ства i славян, якія насялялі Беларусь i Ук­рашу. Твор вылучаецца свецкай, дэмакра-тычнай накіраванасцю, пазбаўлены тэала-гічнага пакрыцця, прасякнуты ідэямі сацы-яльнай павагі. На першым плане ў ім ак-тыўнасць асабістага i грамадскага быцця. Мудрасць, на яго думку, даецца не дзеля боскіх адкрыццяў ісцін, а для разумения ўсяго існуючага, пазнання самога сябе. прыроды, грамадства. Яна дазваляе адка-заць i на самыя складаныя філасофскія, і на простыя пытанні, практычныя патрэбы людзей. Галоўнай ідэяй твора з'яўляецца патрыятычная ідэя адраджэння «славянска-га народа», духоўнай асветы моладзі. Аўтар заклікаў аб'яднаць намаганні ў ратаванні краіны, вывесці яе са складанага i заблыта-нага шляху нягод i ўзрушэнняў.

Ліш.: Голенченко Г.Я. Новые материа­лы истории культурных связей Белоруссии с Ук­раиной и Россией в конце XVI — первой поло­вине XVII в. // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиогр. Мн., 1983. Вып. 2.

КАВАЛЕЎСКАЯ

Софія (1853—22.2.1918)

Беларуская фалькларыстка, этнограф i пісьменніца. Нарадзілася ў в. Малыя Бак-шты Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Вывучала матэрыяльную i духоўную куль­туру беларусаў, сабрала калекцыю прадме-таў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама матэрыялы пра паўстанне 1863— 64 на Міншчыне. Аўтар працы «Святкаван-не вяселля ў Вілейскім павеце ў ваколіцах

Маладзечна і Радашковіч» (1900), дзе разам з апісаннем абраду прыводзяцца ўзоры вус-на-паэтычнай творчасці. Выдала кнігу «Мінскія абразкі, 1850—1863» (1912) пра гісторыю Мінскай гімназіі i яе выкладчы-каў, тэатральную сям'ю В.Дуніна-Марцін-кевіча, памятныя мясціны горада.

Г.А.Каханоўскі.

КАВАЛЕЎСКАЯ

Соф'я Васілеўна

(Корвін-Крукоўская;

15.1.1850—10.2.1891)

Матэматык, пісьменніца, публіцыстка, першая ў свеце жанчына-прафесар, член-карэспандэнт Пецярбургскай акадэміі на-вук. Нарадзілася ў Маскве ў сям'і генерала В.В.Корвін-Крукоўскага, які паходзіў са старажытнага шляхецкага роду з Беларусі. Ранняе дзяцінства i юнацтва правила ў ро-давым маёнтку бацькі ў в. Палібіна Віцеб-скай губ. Атрымала ўсебаковую адукацыю, выдатныя матэматычныя здольнасці выяві-ліся ўжо ў раннім дзяцінстве. 3 1866 у Пе-цярбургу брала ўрокі матэматыкі ў педагога А.МСтраналюбскага (у той час доступ жанчынам у Пецярбургскі універсітэт быў забаронены). Каб мець магчымасць зай-мацца навукай, у 1868 К. ўзяла з У.А.Кава-леўскім фіктыўны шлюб (пазней гэты шлюб стаў сапраўдным) i ў 1869 паехала ў Гейдэльберг, дзе вывучала матэматыку. 3 1870 у Берліне 4 гады працавала ў К.Веер-штраса, які даваў ёй прыватныя ўрокі (у Берлінскі універсітэт жанчын таксама недапускалі). У 1874 на падставе 3 прац К., якія прадставіў Веерштрас, Гётынгенскі універсітэт завочна прысудзіў ёй ступень доктара філасофіі. У 1874 К. вярнулася ў Расію, але месца ў Пецярбургскім універсі-тэце не атрымала. Амаль на 6 гадоў адыш-ла ад навуковай дзейнасці, займалася літа-ратурна-публіцыстычнай працай, супрацоў-нічала ў газетах. У 1880 пераехала ў Мас-кву, але здаваць магістэрскія экзамены ва універсітэт ёй не дазволілі. У 1881 К. зноў паехала ў Берлін, потым у Парыж, маючы намер атрымаць месца прафесара на вы-шэйшых жаночых курсах у Францыі. У 1883, атрымаўшы запрашэнне шведскага матэматыка Г.Мітаг-Лефлера, выехала ў Швецыю, дзе на пасадзе прыват-дацэнта Стакгольмскага універсітэта на працягу 8 гадоў прачытала 12 курсаў. Была членам рэдкалегіі шведскага журнала «Acta mathematica». У 1888 напісала працу «Зада­ча аб вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухо-мага пункта», за якую Парыжская акадэмія навук прысудзіла ёй прэмію. За другую працу на тую ж тэму ў наступным годзе ёй была прысуджана прэмія Шведскай акадэ-міі навук.

К. —аўтар аповесці «Нігілістка» (1884), драмы «Барацьба за шчасце» (1887, сумес-на са шведскай пісьменніцай А.Ш.Леф-лер), сямейнай хронікі «Успаміны дзяцін-ства» (1890), у якой апавядае пра жыццё ў 1860-я гады, пра сваю сястру А.В.Корвін-Крукоўскую, у далейшым удзельніцу Па-рыжскай камуны, пра Ф.М.Дастаеўскага.

Те:. Научные работы. М., 1948; Воспомина­ния детства; Нигилистка. М., 1960; Воспомина­ния и письма. М., 1961.

Шт.: Полубаринова-Кочина П.Я.

С.В.Ковапевская: Её жизнь и деятельность. М., 1955; Памяти С.В.Ковалевской: Сб. ст. М., 1951.

КАВАЛЕЎСКІ

Аляксандр Ануфрыевіч (19.11.1840—22.11.1901)

Біёлаг, адзін з заснавальнікаў параўналь-най эмбрыялогіі i фізіялогіі беспазваноч-ных жывёл, эвалюцыйнай i эксперымен-тальнай гісталогіі. Акадэмк Пецярбургскай АН (1890). Нарадзіўся ў с. Шусцянцы Ды-набургскага пав. Віцебскай губ. Брат пале-антолага У. A. Кавалеўскага. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Потым вучыўся ў прыватным пансіёне, дзе ў выніку выдат

най падрыхтоўкі вывучыў некалькі замеж- ных моў. Пазней бацька накіраваў яго ву-чыцца ў корпус Шляхоў зносін. Але, заха-піўшыся прыродазнаўствам, К. перайшоў на падрыхтоўчае аддзяленне Пецярбургска-га універсітэта. У 1861, калі з-за студэнцкіх хваляванняў універсітэт быў зачынены, К. паехаў у Гейдэльберг, дзе ва універсітэ-це слухаў лекцыі па хіміі i надрукаваў 2 на-вуковыя працы. Але хімія не стала яго сты-хіяй. Пазнаёміўшыся з вучэннем Ч.Дарвіна аб самаразвіцці арганічнага свету шляхам натуральнага адбору, К. стаў заолагам i паслядоўным прыхільнікам Дарвіна. У 1862 ён вярнуўся ў Пецярбург, каб здаць экза­мены на званне кандыдата навук, i засяро-дзіў свае навуковыя інтарэсы на найменш вядомай галіне заалогіі — зародкавым раз-віцці беспазваночных. Тут ён распачаў вы-кананне самастойна намечанага плана на-вукова-даследчай працы, разлічанай на многія гады.

Працаваў за мяжой, вывучаў марскую фауну Неапалітанскага заліва, вынікам чаго з'явілася вядомая яго праца «Гісторыя раз-віцця ланцэтніка» (1865), у якой ён прый-шоў да высновы, што ланцэтнік займае прамежкавае становішча паміж пазваноч-нымі i беспазваночнымі, i тым самым звя-заў два вялікія раздзелы жывёльнага свету. Гэта адкрыццё з'явілася адным з новых до-казаў эвалюйыі арганічнага свету. У 1865 за гэту працу ён атрымаў ступень магістра i мог бы заняць месца дацэнта ва універсітэ-це, але аддаў перавагу даследчыцка-натура-лістычнай дзейнасці. У 1867 К. абараніўдоктарскую дысертацыю «Анатомія і гісто-рыя развіцця «Phoronis». Быў абраны пра-фесарам Казанскага (1867), Кіеўскага (1869), Новарасійскага (1874) універсітэтаў, у 1890 — членам Расійскай АН i прафеса-рам Пецярбургскага універсітэта. Але пра-фесарскія абавязкі не астудзілі яго даслед-чага захаплення. Ён даследаваў прэснавод-ную фауну воз. Кабан пад Казанню, ездзіў з навуковымі мэтамі ў дэльту Волгі i на Каспій, пабываў у Неапалі, на Сіцыліі, у Егіпце, Алжыры, Аравіі. Пасля вяртання з Аравіі друкаваў (з 1871) у «Мемуарах ака-дэміі навук» (Пецярбургскай) вынікі шмат-лікіх даследаванняў. 3 1874 жыў у Адэсе, выкладаў у Новарасійскім універсітэце. К. не быў бліскучым лектарам, але мог за-цікавіць слухачоў зместам сваіх лекцый. Часта бываў са студэнтамі на экскурсіях i ў экспедыцыях, на Севастопальскай i Сала-вецкай біялагічных станцыях. У Адэсе ён з'яўляўся папячыцелем гарадскіх школ, быў дырэктарам Севастопальскай біялагіч-най станцыі, старшынёй «Таварыства вып-рабавальнікаў» (у Адэсе i Пецярбургу). Калі ў канцы 19-га стагоддзя ў Бесарабію была занесена філаксера — няшчасце вінагра-дарства, ён многа зрабіў для прапаганды барацьбы з ёю. Выязджаў у Францыю, каб вывучыць там вопыт барацьбы з філаксе-рай i перанесці яго да сябе на радзіму. Аў-тар больш як 80 навуковых прац. Тв.\ Избранные работы. М., 1951.

КАВАЛЕЎСКІ

Восіп Міхайлавіч (9.1.1801—21.10.1878)

Філолаг, гісторык, манголазнавец. Ака-дэмік Пецярбургскай АН (1847), прафесар (1834). Нарадзіўся на Гродзеншчыне. Наву-чаўся ў Гродзенскай гімназіі i на гісторы-ка-філалагічным факультэце Віленскага універсітэта. У 1824 накіраваны ў Казанскі універсітэт для вывучэння мусульманскіх моў (арабскай, персідскай i татарскай). У той час там была створана кафедра ман-гольскай мовы, для якой не было спецыя-лістаў нават за мяжой. Было вырашана знайсці сваіх вучоных, якія б вывучылі гэту мову. Выбар выпаў на К. i А.В.Папова, якіх у 1827 накіравалі ў Іркуцк для занят-каў па авалоданні і ўдасканаленні ведання мангольскай мовы. К. падарожнічаў па Бу-раціі, a ў 1830 яго прыкамандзіравалі да ду-хоўнай місіі, якая накіроўвалася ў Пекін. Там К. прабыў некалькі месяцаў. Пасля вяртання ў Казань ён прызначаны ад:юн-ктам, а потым ардынарным прафесарам мангольскай мовы ва універсітэце. У 1835 К. склаў «Кароткую граматыку мангольс­кай кніжнай мовы», у 1836—37 гадах — «Мангольскую хрэстаматыю», т. 1—2, у 1844—49 гадах — «Мангольска-руска-французскі слоўнік» (т. 1—3). За апошнюю працу яму прысуджана Пецярбургскай АН Дзямідаўская прэмія. Апрача пазначаных прац К. надрукаваў у перыядычных выдан-нях шэраг артыкулаў на філалагічныя тэ-мы, пераклаў на польскую мову творы «Аб высокім» Лонгіна i «Метамарфозы» Авідзія. 3 1845 працаваў дырэктарам 2-й гімназіі i вучылішчаў Казанскай губ. У 1856—60 рэктар Казанскага ун-та. У 1862 пераведзе-ны ардынарным прафесарам i дэканам гіс-торыка-філалагічнага факультэта Варшаў-скага універсітэта. Памёр у Варшаве.

КАВАЛЕЎСКІ

Уладзімір Ануфрыевіч

(14.8.1842—28.4.1883)

Прыродазнавец, заснавальнік эвалю-цыйнай палеанталогіі. Нарадзіўся ў с. Шус-цянцы Дынабургскага пав. Віцебскай губ. Брат А.А.Кавалеўскага. Скончыў Пецярбур-гскае вучылішча правазнаўства, дзе рыхта-валі вышэйшых адміністрацыйных чыноў-нікаў дзяржавы. Яшчэ калі быў прававе-дам, сышоўся з пецярбургскімі студэнтамі, а праз ix з радыкальнымі рэвалюцыйнымі гурткамі. Накіраваўшыся за мяжу на ля-чэнне, К. асталяваўся ў Лондане, дзе паз-наёміўся з А.І.Герцэнам, даваў урокі яго малодшай дачиэ. На пачатку лонданскага жыцця К. пранягваў яшчэ займацца юры-дычнай навукай, але хутка захапіўся вызва-ленчым рухам. У пачатку 1863 разам з польскім рэвалюцыянерам П.І.Якабі ён па-ехаў у Польшчу i прыняў удзел у паўстанні. Рэвалюныйная дзейнасць К., аднак, не дайшла да ведама расійскіх улад i не пацяг-нула за сабой адмоўных вынікаў для яго. Пераехаўшы ў 1863 у Пецярбург, К. ўзяўся за пераклады i сам уцягнуўся ў выдавецкую дзейнасць. За 2-3 гады ён выпусціў шмат твораў заходнееўрапейскіх вучоных (Брэма, Фохта i інш.) па фізіялогіі, анатоміі, фізі-цы, хіміі, заалогіі. Але К. не парваў канчат-кова з вызваленчым рухам. У сярэдзіне 1860-х гадоў ён зноў накіраваўся ў Заход-нюю Еўропу, каб прыняць удзел у вызва­ленчым паходзе Гарыбальдзі, увесь час зна-ходзіўся сярод блізкіх памочнікаў кіраўніка паходу, пасылаў карэспандэнцыі ў газету «Петербургские ведомости» пра ход ваен-ных аперацый. У 1867 узяў фіктыўны шлюб з дачкой генерала Корвін-Крукоў-скага Соф'яй Васілеўнай — у будучым зна-камітым матэматыкам С.В. Кавалеўскай. Мэтай гэтага шлюбу было вызваленне дзяўчыны з-пад бацькоўскай улады i маг-чымасць атрымаць ёй адукацыю за мяжой. 3 цягам часу фіктыўны шлюб ператварыўся ў сапраўдны. Вясной 1869 К. разам з Соф'­яй Васілеўнай паехаў за мяжу, дзе пражыў 5 гадоў. Яны спыніліся ў Гейдэльбергу: там быў адзіны ў Германіі універсітэт, у якім маглі вучыцца жанчыны. Энтузіязм жонкі станоўча паўплываў на К., i ён стаў сур'ёз-на займацца прыродазнаўствам, спачатку геалогіяй, а потым палеанталогіяй. У 1872

у Іенскім універсітэце абараніў дысерта-цыю аб палеанталагічнай гісторыі коней. У 1873 вярнуўся ў Пецярбург, абараніў магіс-тэрскую дысертацыю аб анхітэрыі (конь міяцэнавай эпохі; 1875). У 1880 выбраны дацэнтам, a ў 1881 —прафесарам Маскоў-скага універсітэта, дзе чытаў лекцыі. У тэ­ты час адно з прамысловых таварыстаў, з якім ён быў звязаны, накіравала яго ў Аме-рыку. Там ён сустрэўся з буйнейшым пале-антолагам Э.Д.Копам. Атрымаўшы тэлегра-му аб судовым працэсе супраць прамысло-вага таварыства, дырэктарам якога ён быў раней, К. вярнуўся ў Маскву і, не дачакаў-шыся суда, у ноч на 28.4.1883 скончыў жыццё самагубствам. С.В.Кавалеўская паз-ней дамаглася поўнай рэабілітацыі мужа.

К. працаваў над выкапнёвымі капытны-мі, i шэраг яго манаграфій прысвечаны ix сямейству. Яго працы аб гістарычным раз-віцці капытных жывёл паслужылі асновай новай навукі — эвалюцыйнай палеантало-гіі. К. даказаў, што марфалагічныя пе-раўтварэнні залежаць ад развіцмя пэўных функцый, a развіццё функцый ён звязваў са зменамі ўмоў існавання. Развіццё ка­пытных з высокаразвітымі зубамі i рэдука-ваным шкілетам ён звязаў з развіццём зла-каў i інш. пакрытанасенных раслін у сярэ-дзіне кайназойскай эры. Першы з палеан-толагаў шырока выкарыстаў эвалюцыйнае вучэнне для вырашэння праблем філагене-зу пазваночных жывёл. Даследаванні К. прысвечаны юрскаму, мелавому перыя-дам i кайназою. Ён стварыў першыя пале-аграфічныя карты зоагеаграфічных правін-цый позняй юры i ранняга мелу. На думку К., продкаў кайназойскіх млекакормячых трэба шукаць у кантынентальных мелавых адкладах. Аўтар прац «Некалькі слоў пра межы паміж юрскаю i мелавою фармацыя-мі i аб той ролі, якую могуць адыгрываць юрскія адклады Расіі ў вырашэнні гэтага пытання» (1874), «Астэалогія двух выкап-нёвых відаў з трупы капытных» (1875) i інш. Пераклаў шэраг прац Ч.Дарвіна, Т.Гекслі, Ч.Лаеля.

7в.:Собр. науч. тр. Т. 1—2. М., 1950—56.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: