Кавячынскі

Мацей

(канец 1520-х гадоў — 1572)

Кнігавыдавец, перакладчык, рэфарма-цыйны дзеяч. У 1540-я гады вучыўся ў Ві-тэнбергскім універсітэце, з канца 1550-х гадоў жыў на Беларусі. Нясвіжскі намеснік(«справца всех замков и дворов») М.Радзівіла Чорнага. Заснаваў порт на р. Узда, паперню ў Нясвіжы. Удзельнічаў у кальвінісцкім, пазней у арыянскім руху на Беларусі, у Літве i Польшчы. У 1561 —-62 з СБудным i
Л.Крышкоўскім заснаваў друкарню ў Нясвіжы, дзе ў 1562 выдадзены першыя на тэрыторыі Беларусі выдан ні на беларускай мове — «Катэхізіс» 1562 i «Апраўданне грэшнага челавека перад богам» С.Буднага. Аўтар некаторых прадмоў да нясвіжскіх выданняў. У пачатку сваёй кнігавыдавецкай дзейнасці пад значным уплывам Буднага намагаўся распаўсюджваць выданні сярод «русского» (беларускага i ўкраінскага) насельніцтва. Большасць кніг друкарні выходзіла ў афармленні, падобнымда скарынінскага. Паводле рускіх бібліёграфаў В.Сопікава i I.Каратаева, К. пры дапамозе
падскарбія земскага літоўскага А.Валовіча перавёз з Вільні ў Нясвіж кірыліцкія
шрыфты Ф.Скарыны (тыпаметрычны аналіз не пацвярджае гэтай гіпотэзы). Пасля смерці К. маёмасць перайшла яго братам, а друкарню купіў Я.Кішка. Г.Я.Галенчанка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: