Каралькевіч

Язэп (1835—1910)

Беларускі ўрач, мецэнат, асветнік. Нара-дзіўся на хутары непадалёку ад мяст. Зем-бін на Барысаўшчыне. Бацька яго служыў у двары Манюшкаў (бацькоў СМанюшкі). Яшчэ падлеткам К. выявіў цягу да ведаў, і бацька, сабраўшы апошнія грошы, выра-шыў вучыць сына. К. з залатым медалём скончыў Мінскую гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Харкаўскага універ-сітэта, дзе прайшоў курс навук пад кіраў-ніцтвам прафесараў Міцкевіча (родны брат А.Міцкевіча), Валіцкага i інш. У 1857—63 працаваў настаўнікам у г. Мападзечна. За-падозраны ў дачыненні да паўстання, быў арыштаваны паліцыяй, адвезены ў Вілейку, дзе доўгі час знаходзіўся пад следствам. Пасля вызвалення з-за недахопу доказаў яго вінаватасці К. вярнуўся ў Харкаў, дзе пэўны час працаваў у хірургічнай клініцы. Амаль 30 гадоў жыў i працаваў у медыцын-скіх установах Новачаркаска, зрабіўшы свой дом прытулкам для ўсіх, хто пры-язджаў з Беларусь Вывучыў за свой кошт каля двух дзесяткаў здольных маладых лю-дзей. 3 ліку яго выхаванцаў выйшлі універ-сітэцкія прафесары, урачы, юрысты i інш. Пад канец свайго жыцця набыў невялікі кавалак зямлі ў наваколлі Варшавы, праца-ваў на ей, дарма лячыў простых людзей, пашыраў сярод Lx пісьменнасць, знаёміў з гігіенай, этыкай.

Літ.: Язэп Каралькевіч // Наша ніва. 1912. №43, 44.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: