Каменскі

Адам Рыгор

(Каменскі-Длужык, Длужык-Каменскі;?—27.1.1667)

Пісьменнік-мемуарыст. 3 аршанскай шляхты. Аўтар унікальнага па змесце «Ды-ярыуша», апублікаванага ў 1874 А.Марыян-скім па копіі, зробленай у Гембіцах (Поль-шча) у прыватнай бібліятэцы ксяндза П.Кушынскага нейкім шляхціцам Панін-скім. Тэкст «Дыярыуша» выяўляе ў К. доб­ра адукаванага чалавека, здольнага апавя-дальніка з вострай i тонкай назіральнасцю, рамантычнай узнёсласцю i адначасова з цвярозым, гаспадарскім поглядам на жыц-цё. Як відаць з мемуараў, у час руска-польскай вайны 1654— -(Л у канцы 1657 К. трапіў у рускі палон. 3-пад Шклова Ма-гілёўскага ваяв, ён адпраўлены пад канвоем у Якуцк, адтуль у Запаляр'е i Прымор'е. Быў там зборшчыкам ясака (падатку) сярод мясцовага насельніцтва. 3 павагай ставіўся да тамашніх народаў, асабліва да прыангар-скіх тунгусаў.

«Дыярыуш» — самы ранні з усіх вядо-мых пісьмовых помнікаў пра Сібір (калі не лічыць, відаць, ужо страчанага апісання гэ-тага рэгіёна, зробленага ў 1655 навагруд-скім езуітам Кавячынскім). К. пачаў сваё вымушанае падарожжа па сібірскіх землях на 17 гадоў раней, чым перакладчык руска-га пасольства ў Кітаі Н.Спафарый. «Дыя­рыуш» адрозніваецца ад апісання Спафа-рыя не толькі ў геаграфічным i этнаграфіч-ным плане, але i большай вобразнасцю, глыбінёй асэнсавання рэчаіснасці, што на-дае яму характар мастацкага твора. «Дыя­рыуш» з поўным правам можна назваць энцыклапедыяй ведаў пра Сібір 17 ст. Аў-тара цікавіла ўсё: адлегласць паміж населе-нымі пунктамі, навакольная фауна i флора, заняткі мясцовага насельніцтва, яго побыт i звычаі, эканамічны стан, размяшчэнне гарадоў i мястэчак, здабыча солі i яе кошт, багацці рэк i лясоў. Побач з апісаннем по-быту сібірскіх абарыгенаў твор змяшчае i цікавыя звесткі пра лад жыцця рускіх пася-ленцаў Заходняй i Усходняй Сібіры, ціка-выя характарыстыкі многіх сібірскіх гара-доў i апорных абарончых пунктаў, так зва­ных астрогаў. Усё гэта робіць «Дыярыуш» каштоўным помнікам мемуарнай літарату-ры 2-й паловы 17 ст., у якім упершынюпытанні геаграфіі i этнаграфіі Сібіры сталі прадметам мастацкага апавядання.

Те:. Бел. пер. —Дыярыуш маскоўскага пало-ну з апісаннем гарадоў i мясцовасцей // Бела-руская літаратура i літаратуразнаўства. Мн.. 1974. Вып. 2.

Лі/п.: Коршунаў А.Ф. «Дыярыуш» Адама Каменскага Длужыка // Беларуская літаратура i літаратуразнаўства. Мн., 1974. Вып. 2.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: