Лепяшынскі

Васіль Іванавіч (1828—1891)

Рэлігійны праваслаўны дзеяч, асветнік. Нарадзіўся ў мяст. Хоцімск Магілёўскай губ. ў сям'і дзячка. Вучыўся ў Мсціслаў-скім павятовым духоўным вучылішчы i ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. Сярод се-мінарыстаў вылучаўся глыбокімі ведамі, быў знаёмы з філасофіяй Г. Гегеля, ціка-віўся мастацкай літаратурай, самастойна вывучыў французскую мову. Пасля закан­чэння семінарыі выкладаў у Мсціслаўскім духоўным вучылішчы, з 1850 —у Гомельс-кім духоўным вучылішчы. У 1853 паступіў у Кіеўскую духоўную акадэмію i ў 1857 скончыў яе са ступенню магістра. Працаваў настаўнікам Магілёўскага духоўнага вучы-лішча, потым Магілёўскай духоўнай семі-нарыі. У 1860 узведзены ў сан свяшчэнніка Магілёўскага кафедральнага сабора. 3 1864 член дырэкцыі народных вучылішчаў Магі-лёўскай губ., з 1873 рэвізаваў духоўныя ву-чылішчы гэтай губерні. 3 1884 рэктар Перм-скай духоўнай семінарыі. Быў вядомы як выдатны прапаведнік. Яго пропаведзі, про-стыя i пераканаўчыя, закраналі самыя тон-кія чалавечыя пачуцці, рабілі моцнае ўра-жанне нават на іншаверцаў. Частка яго пропаведзяў надрукавана ў 1882 (Магілёў).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: