Лепяшынскі

Панцеляймон Мікалаевіч (12.3.1868—30.9.1944)

Дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст, пісьменнік, педагог. Доктар гістарычных навук. Нарадзіўся ў в. Студзянец Касцкжо-віцкага р-на Магілёўскай вобл. Скончыў у 1886 Магілёўскую гімназію. Вучыўся ў Пе-цярбургскім універсітэце (1886—90), дзе ўзначальваў беларускае зямляцтва. За ўдзел

у рэвалюцыйным руху выключаны (быў членам народавольскага гуртка). Здаў экза­мены экстэрнам у Кіеўскім універсітэце і атрымаў дыплом настаўніка (1891). 3 1894 кіраваў марксісцкім гуртком у Пецярбургу. У 1895 арыштаваны інш. членамі «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа» i сасланы на 3 гады ў Енісейскую губ. Дру-каваў артикулы ў газеце «Сибирская жизнь*, «Енисей». 3 1900 агент «Искры» ў Пскове. У 1902 зноў арыштаваны i высла­ны ў Енісейскую губ., адкуль уиёк. 3 1903 у Жэневе, далучыўся да бальшавікоў. Удзель-нік падрыхтоўкі II i III з'ездаў РСДРП. Супрацоўнічаў у бальшавіцкіх газетах. У 1907—09 выкладаў у Аршанскім рэальным вучылішчы. На Аршанскім чыгуначным вузле разам з жонкай В.Б.Лепяшынскай аднавіў арганізацыю РСДРП. 3 1909 у ста-тыстычным бюро пры Маскоўскай гарад-ской управе, уваходзіў у бальшавіцкую лі-таратурную фупу. Пасля Лютаўскай рэва-люцыі 1917 гарадскі галава ў Оршы, на пе-дагагічнай, навуковай і журналісцкай рабо-це ў Петраградзе i Маскве, загадчык аддзе-ла школы Наркамата асветы. У 1918 засна-ваў у Кармянскім р-не першую ў савецкай краіне доследна-паказальную працоўную Ліцвінавіцкую школу-камуну (в. Ліцвінаві-чы Кармянскага раёна Гомельскай вобл.). Навучанне i выхаванне ў гэтай школе спа-лучалася з працай. Фарміраванню і развіц-цю дзіцячага калектыву, выхаванню адказ-насці, творчай узаемадапамогі садзейнічала разумна арганізаванае самаабслугоўванне і самакіраванне. Школа мела ўласныя гаспа-дарку i майстэрні, дзе працавалі навучэн-цы. Навучальныя праграмы для школы Л. распрацоўваў сумесна з педагагічным калектывам. Навучэнцы i настаўнікі школы вялі палітыка-асветную работу сярод мяс-цовага насельніцтва. У сувязі з актывізацы-яй ваенных дзеянняў на Беларусі, у 1919 гэтая школа з часткай навучэнцаў пераве-дзена ў Маскву, дзе была створана Маскоў-ская доследна-паказальная школа імя П.Лепяшынскага. Традыцыі Ліцвінавіцкай школы на Беларусі ў 1920—24 прадоўжыла Леменская доследна-паказальная школа-камуна (в. Лемень Чэрыкаўскага пав. Магі-лёўскай губ.), якую заснавалі яго брат М.М.Лепяшынскі і педагог М.І.Кернажыц-кі. У 1921 Л. адзін з арганізатараў і кіраўні-коў Камісіі па распрацоўцы гісторыі РКП(б), выкладаў у Маскоўскім універсітэ-це i Камуністычнай акадэміі, адзін з ініцыятараў стварэння i першы старшыня ЦК МОПР. 3 1927 ён дырэктар Гістарычнага музея, у 1935—36 — Музея рэвалюцыі ў Маскве. Аўтар драмы «Чырвоны па чырво-наму» (1919), рамана «Барацьба i твор-часць», аповесці «У зелянях» (1924), апавя-данняў, успамінаў, навуковых прац па пы-таннях гісторыі, народнай асветы, пра А.Грыбаедава, М.Салтыкова-Шчадрына i інш. 3 1967 устаноўлена Дзяржаўная прэ-мія Беларусі імя Л. за лепшы публіішстыч-ны твор.

Те:. На павароце. М., 1955; Бел. пер.: Як уз-нікла Ленінская партыя. Мн., 1934.

Літ.\ Булацкий Г.В. Ленинской гвардии солдат. 2 изд. Мн., 1970: Я г о ж. П.НЛепешин-ский. Мн., 1973; Садовский А.С. П.Н.Ле-пешинский: Страницы биографии. Мн., 1985.

І.П.Хаўратовіч.

ЛІСОЎСКІ

Іраклій (свецкае імя Іосіф; 1734—11.9.1809)

Уніяцкі царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў Полацкім ваяводстве. Вучыўся ў школе пры кляштары дамініканцаў у мястэчку Ушачы, там уступіў у ордэн базыльян. У 1784—1809 полацкі архіепіскап. 3 1795 пасля скасавання Кацярынай II уніяцкіх епархій (акрамя Полацкай) фактычны кі-раўнік усіх фэка-католікаў Расійскай імпе-рыі. У 1806—09 уніяцкі мітрапаліт кіеўскі (не заиверджаны папам рымскім). У цар-коўным жыцці ў процівагу базыльянам абапіраўся на белае духавенства, вылучаў яго на кіруючыя пасады. Садзейнічаў ства-рэнню Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (1803), адкрыў семінарыю для белага духавенства ў в. Струнь (1803, каля Полацка). Быў прыхільнікам ачышчэння абрадаў ад лашнскіх запазычанняў. Дамог-ся ад расійскага імператара Аляксандра I стварэння ўнутры рымска-каталіцкай кале-гіі асобнага дэпартамента для уніятаў (1805), старшынёй якога стаў сам. Курс Л. на збліжэнне грэка-каталіцкай царквы з праваслаўем працягвалі ў 1820—30-я г. уні-яцкія царкоўныя дзеячы А.Зубко, І.Красоў-скі, В.Лужынскі, І.Сямашка i інш.

Літ:, Коялович М. История воссоедине­ния западнорусских униятов... СПб., 1873.

С.В.Казуля

ЛІТВІН

Міхалон

(сапр. Цішкевіч Міхайла)

Беларускі гуманіст i мысліцель 16 ст. Звесткі пра час i месца нараджэння i смер-ці не захаваліся. Вядома, што паходзіў са збяднелай беларускай шляхты. У 1553 ажа-ніўся з князёўнай Глінскай, у пасаг за якой атрымаў некалькі маёнткаў у Ваўкавыскім пав. Каля 1538—40 пасол Вялікага княства Літоўскага пры двары крымскага хана Са-хіп-Прэя. Л. хваляваў лёс чалавека, умовы яго свабоднага развіцця, узаемаадносіны з дзяржавай i грамадствам. Каля 1550 ён на-пісаў сацыяльна-п&чітычны трактат «Аб норавах татараў, літоўцаў i масквіцян» (вы-дадзены ў 1615 у Базелі на лацінскай мо-ве), у якім параўноўваў звычаі, законы i норавы, арганізацыю кіравання i суда ў та-тарскай, літоўскай i Маскоўскай дзяржавах, звязваў моцную дзяржаўнасць з разумнас-цю законаў, а мараллю штодзённага жыцця грамадства, стабільнасцю сям'і. Адлюстра-ваў погляды тых, хто кіраваўся у сваёй дзейнасці нацыянальнымі інтарэсамі Вялі-кага княства Літоўскага, быў сапраўдным патрыётам. У трактаие Л. ставіў пытанні сацыяльна-палітычнага ўдасканалення фа-мадства, рэфармавання існуючых фамад-скіх інстытутаў. Аснову гарманічнага гра­мадства бачыў у маёмаснай роўнасці, пры-трымліваўся канцэпцыі ідэальнага правіце-ля, справядлівага кіравання i правасуддзя. Грамадскія праблемы разглядаў з пазіцый проціпастаўлення дрэнных i добрых звыча-яў. Так, імкненням да багацця i раскошы проціпастаўляў самаабмежаванне, памяр-коўнасць, устрыманне. Пашырэнне добрых звычаяў звязваў з утылітарна-практычнай неабходнасцю нармальнага i разумнага іс-навання фамадства (напр., «каб ні адзін бедны не паміраў з голаду або холаду»). Крытыкаваў маральныя заганы шляхты Вя-лікага княства Літоўскага, выступаў суп-раць заняволення адных людзей другімі. Л. закранаў праблемы сацыяльнай роўнасці перад законам, аднолькавага прынцыпу аб-кладання падаткамі простага чалавека i шляхціца: чым большая маёмасць, тым большым павінен быць падатак. Шмат месца ў трактацс адведзена пытанням удас-каналення правасуддзя. Асноўнае з ix — ахова жыцця простага чалавека; прынцып «кроў за кроў» павінен бьшь аднолькавы да ўсіх злачынцаў незалежна ад ix сацыяльнага становішча. 3 гэтай прычыны лічыў не-абходным вызваліць працоўнае насельніц-тва з-пад юрысдыкцыі феадалаў, а права на вынясенне смяротнай кары дазволіць толь-кі вышэйшым судам, прапаноўваў увесці агульнасаслоўныя суды. Лічыў, што суду павінны падпарадкоўвацца нароўні з про-стымі людзьмі вяльможы i правадыры, бо ўсе маюць аднолькавыя правы. Да недахо-паў судовай сістэмы, яе прынцыпаў, пра-цэсуальных нормаў, што вядуць да сама-вольства ў судах i яшчэ больш псуюць но­равы фамадства, ён адносіў: адсутнасць апеляцыйных судоў, гатоснасці, хібы сістэ-мы паказанняў сведак, адсутнасць нормаў судовай пісьменнасці. Падкрэсліваў, што сістэма непадзельнасці судовай i адмініс-трацыйнай улад, сумяшчэнне адной асобай некалькіх адміністрацыйных пасад вядуць да страты самой ідэі справядлівасці i неза-лежнасці суда. Праблемы, узнятыя Л. у трактаце, часткова былі вырашаны ў час судовай рэформы 1564: удасканалена дзяр-жаўнае кіраванне i правасуддзе, працэдура судовага разбору, створана апеляцыйная судовая інстанцыя, падрыхтаваны кваліфі-каваныя ўраднікі дзяржаўнага кіравання i суда.

Л. крытыкаваў карыслівасць i распусту духавенства, падтрымліваў ідэю верацярпі-масйі, рэлігійнай талерантнасці, выступаў супраць умяшання каталіцкай царквы ў свецкія справы. Погляды Л. дастаткова блізкія да кірунку «фамадзянскага гуманіз-му», прасякнуты рэфармацыйна-гуманіс-тычным пафасам эпохі Адраджэння.

Літ.: Сокол С.Ф. Политическая и право­вая мысль в Белоруссии XVI—первой половины
XVII в. Мн., 1984. С. 50—106; ПадокшынС.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Бе ларусі. Мн., 1990. С. 157—198. Г.В.Дзербта.

ЛІЦЫНІЙ НАМЫСЛОЎСКІ

Ян

(пач. 1560-х гадоў —каля 1635)

Мысліцель-гуманіст, пісьменнік, педа­гог. Паходзіў з сілезскага г. Намыслаў (Полыича). Вучыўся ў Ягелонскім універсі-тэце ў Кракаве. У 1585 прызначаны рэкта-рам арыянскай школы ў Іўі, заснаванай паплечнікамі С.Буднага, рэфармацыйным дзеячам Лаўрэнціем Крышкоўскім. 3 1593 прапаведнік абшчыны арыян у Навафудку. Паводле сцверджання сілезскага паэта Ш.Пісторыя, галоўнымі прычынамі, што

прымусілі Л.Н. пакінуць родныя мясціны, былі «пачуццё абавязку i прага служэння ісйіне». Сваю асветніцкую дзейнасць сн прысвяйіў барацьбе за здзяйсненне ідэй ле-вага рацыяналістычнага крыла Рэфарма-цыі, якое на Беларусі ўзначальваў С.Будны. У 1592 Л.Н. выдаў твор «Анатомія i гарма-пічнасць хрысціянскага жыцця чалавека» (на польскай мове, не збярогся, у 1636 пе-ракладзены на нямецкую мову). У 1597 надрукаваў «Зварот да братоў-евангелікаў», у якім выказаў свае рацыяналістычныя рэ-лігійна-філасофскія погляды. У палеміч-ным творы «Каталісіс» (1598) ён выступаў супраць кальвінісцкай шляхты. 3 лацінскай мовы пераклаў на польскую трактат А.Бус-беквіса аб турэцкай палітьшы (Вільня, 1598). Светапоглядную пазіцыю Л.Н., зас-наваную на прынцыпе дэізму, адлюстроў-вае яго вусная i пісьмовая палеміка з езуі-тамі М.Сміглецкім (1594) i М.Фрыбеліусам (1603), кальвіністамі А.Воланам i Г.Жарноў-скім (1603). У 1615 за атэістычныя погляды Навагрудскі сінод адлучыў Л.Н. ад сацыні-янскай абшчыны. Памёр у Навагрудку.

Л.Н. — адзін з пачынальнікаў свецкай адукацыі на Беларусь Працуючы i Іўеўскай школе, ён напісаў падручнік па логіцы пад назвай «Дапаможнік для авалодання вучэн-нем Арыстоцеля» i надрукаваў яго ў Лоску ў 1586 на лацінскай мове пад псеўданімам Gracianus Prosper. У гэтай кнізе шмат яс-кравых узораў лагічных разважанняў, у якіх крытыкаваліся асноўныя догмы хрысціян-скай рэлігіі. Багаслоў Ф.Юніус у сваёй кні-зе, выдадзенай у 1596 у Лейдэне (Галан-дыя), адкрыта выступіў з крытыкай погля-даў Л.Н. i перасцерагаў аб небяспечнасці распаўсюджвання яго ідэй. У 1589 у Лоскім друкарскім двары выдадзены другі вучэбны дапаможнік Л.Н. «Сентэнцыі, неабходныя ў грамадскім жыцці» — адзіны ў сваім ро-дзе зборнік маралізатарскіх выказванняў, часткова арыгінальных думак, часткова за-пазычаных з іншых літаратурных крыніц i апрацаваных у вершаванай форме. Гэту кнігу можна лічыць першым падручнікам жывых замежных моў у тагачаснай Белару-сі, таму што тут чаргаваліся розныя, але аналагічныя паводле зместу выказванні на лацінскай, польскай i нямецкай мовах. У кнізе 255 вершаваных павучанняў трох ты-паў, вытрыманых у духу Адраджэння: ла-цінскія набраны антыквай, польскія — га-тычным шрыфтам i нямецкія — курсівам. Большасць лацінамоўных павучанняў Haniсана ў форме элегічнага двуверша, асоб-ныя — чыстым гекзаметрам або сапфічнай страфой, зрэдку — адзінаццаціскладовікам. Польскія i нямецкія выказванні рыфмуюц-ца, ix метрычны памер звычайна трынац-цаціскладовік. Кожная сентэнцыя мае зага-ловак i парадкавы нумар. У 110 павучаннях ёсць спасылкі на крыніцы (псалмы, пры-тчы, Кніга прарокаў, Евангелле i інш.). Увогуле ж сентэнцыі, вершаваныя Л.Н., — арыгінальныя i не маюць аналогій у працах тагачасных еўрапейскіх паэтаў. Вось не-калькі прыкладаў у перакладзе Я.Парэцка-га, Ю.Свіркі, А.Міхневіча. Так, у сентэн-цыі «Спадчына» (18) ён ставіў жыццёва важнае пытанне: «Ці можаш пакінуць ты спадчыну лепшую, // Чым удзячнасць дзя-цей за бездакорнасць тваю?»; у сентэнцыі «Карысць» (30) сцвярджаецца сацыяльная вартасць творчай працы чалавека: «Той больш прыносіць карысці, хто з розумам робіць работу, // Чым той, хто працуе бяз-думна, выконвае слепа загад»; у выслоўі «Высакародны розум» (37) багаццю проці-пастаўляецца розум чалавека: «Не, не ба-гацце дае высакароднаму розуму сілу, // Розум жа сам найкаштоўнейшы ў свеце ca скарбаў зямных»; у павучанні «Язык» (51) маральнае папярэджванне зламыснікам і нядобразычліўцам: «Раніць бязлітасны меч цела жывое не гэтак, // Як нявіннага ядам смяртэльным злачынны язык». Ёсць у кні-зе нямала аптымістычных сентэнцый, у якіх выказваецца вера ў стваральна-твор-чыя магчымасці нацыі, у духоўную сілу ча­лавека. У адной з ix — «Надзея» (66) гаво-рыцца: «Доўга маркоціцца нельга, губляць не патрэбна надзею; // Знай: калі цяжка сягоння, хутка будзе лягчэй». Спецыяль-ныя сентэнцыі Л.Н. прысвечаны i такім мар&іьным вартасцям i заганам, як паслух-мянасць, непакой, памяркоўнасць, выт-рымка, пьянства, помета, мудрасць i інш. Для ўсіх выслоўяў характэрны розныя ад-ценні адной i той жа думкі на лацінскай, польскай i нямецкай мовах, што яшчэ шы-рэй раскрывае абрысы задумы аўтара, яго поглядаў і высноў. Напрыклад, сентэнцыя пра любоў да радзімы ў лацінскім варыян-це гучыць так: «Кожны, хто сумленны, так палка любіць радзіму, што кіне беззброй-нае цела ў агонь кастра»; у польскім — «Кожны, хто доблесны, так любіць сваю радзіму, што гатовы згарэць у агні дзеля таго, каб яна засталася некранутай»; у ня-мецкім — «Кожны годны чалавек любіць

сваю радзшу i ахвотна прыме смерць за яе шчасце». Лацінскі варыянт сентэнцыі пра тыранаў гучыць так: «Тыранаў чакае смерць, i не меней жахлівая, чым тых, хто мірна праводзіць свае дні»; польскі — «Не лягчэйшая смерць знаходзіць жорсткіх лю-дзей, чым мірных, i тых, хто бедны»; ня-мецкі — «Тыранам наканавана стаць пра-хам нароўні з тымі людзьмі, хто мірна жы-ве на зямлі». Параўнальны аналіз разна-моўных сентэнцый дае магчымасць паглы-біць нашы ўяўленні аб ix філасофскай, ма-ральнай i жыццёвай значнасці і тым самым аб светапоглядзе i дыдактычных прынцы-пах аўтара.

Цікавае ў навуковым плане параўнанне Л.Н. з творчым набыткам маралістаў Еўро-пы, у прыватнасці з «Максімамі» Ларош­фуко, першае выданне якіх з'явілася ў Францыі ў 1665 г. (г.зн., што выслоўі іўеўскага настаўніка надрукаваны на 76 га-доў раней за «Максімаў», прычым у верша-ванай форме на трох мовах). Апрача таго, афарызмы французскага мысліцеля больш складаныя па структуры, чым «Сентэнцыі» Л.Н., у ix часам даволі цяжка «вылушчыць зерне» ісціны. Думкі Л.Н. больш простыя i даступныя чытачу. Напрыклад, Ларошфуко «Самалюбства» вызначае як любоў да сябе i да ўсіх рэчаў, «якія табе карысныя». Л.Н. пра «Самалюбства» піша так: «Ісціннае слова распаўсюджана ў вуснах народа: кожны лічыць за лепшае дабро сабе, чым іншым». Дабрадзейнасцю Л.Н. лічыць мэ-танакіраванае дзеянне, а не выпадковую ўдачу, хоць менавіта недальнабачны карыс-лівец імкнецца да выпадковага поспеху. Ларошфуко прытрымліваўся падобнай жа думкі: «Прыстойныя людзі паважаюць нас за нашыя дабрадзейнасш, a натоўп — за прыхільнасць лёсу». Аўтар «Максімаў» вы-казвае думку, што адрозніць хлусню ад праўды вельмі цяжка, a аўтар «Сентэнцый» перасцерагае, што хлусня ўласціва людзям, i таму не трэба здзіўляцца падманам. Разам з тым першы з'едліва заўважаў: «Сваім не-даверам мы апраўдваем чужую хлусню», а другі павучаў, што «толькі той, хто не можа даказаць праўду, карыстаецца хлуснёй». Каіі супаставіць «Максімы» з «Сентэнцыя-мі», то высвятляецца, што абодва аўтары імкнуліся да абагульнення асабістага жыц-цёвага вопыту, назапашанага ў выніку на-маганняў зразумець супярэчнасці сучаснага ім грамадства і акалічнасцей уласных пос-пехаў і няўдач. Літ:. Нарысы гісторыі народнай асветы i пе-дагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968; П о -д о к ш и н С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI —нач. XVII в.). Мн., 1970.

Я.І.Парэцкі, А.Я.МіхневЫ.

ЛОВАН

Стафан Рыгоравіч (Ян Л а в е й к а)

Мысліцель-атэіст 2-й паловы 16 ст. Дата i месца яго нараджэння невядомыя, а пра час смерці можна меркаваць толькі пры-блізна (каля 1595), бо езуіт С.Рэшка ў кнізе «Аб атэізме і скажэннях евангелікаў», вы-дадзенай у 1596, гаварыў пра Л. як пра па-мерлага. Захаваўся дакумент — «Пазоў ад-наму рускаму секты эпікуравай» — пра выклік Л. ў 1592 у Галоўны трыбунал Вялі-кага княства Літоўскага за пашырэнне атэ-істычных поглядаў. Выклікалі яго ў суд па даносе шляхціца С.В.Лозкі, які паведамляў каралю Рэчы Паспалітай Жыгімонту III, што земскі суддзя Мазырскага пав. Л. не прызнае Бога, таму не павінен займаць гэ-ту пасаду. У каралеўскім «Пазове...» пера-лічваюцца адступленні Л. ад хрысціянскай рэлігіі: не прызнае хрысціянскую Троицу — трыадзінага Бога, не лічыць Хрыста сынам Божым, вызваліцелем і збавіцелем грахоў-насці людзей, адмаўляе пекла, рай, існа-ванне ў чалавека душы i яе бессмярот-насць, не верыць ва ўваскрэсенне з мёр­твых, не прызнае дзень страшнага суда, тым самым адмаўляе ўсе галоўныя пастула-ты хрысціянскай рэлігіі. Сведчанняў пра тое, ці адбыўся тэты суд, не знойдзена. Але ў Літоўскай метрыцы за 1594 ёсць запіс пра каралеўскі суд над Янам Лавейкам па скар-зе таго ж С.В.Лозкі (другі разбор: запісы пра першы разбор гэтай справы таксама не знойдзены). У сувязі з гэтым існуе здагад-ка, што Ян Лавейка i быў Стафанам Лова-нам i што гэтыя два працэсы звязаны па-між сабой. 3 запісаў таксама вынікае, што скаржнік Лозка, як i ў першы раз, на суд не з'явіўся i што Лавейку ў чымсьці пера-шкаджалі пры выкананні ім у Мазыры сва-іх службовых абавязкаў. Кароль прызнаў выстаўленыя супраць Лавейкі абвінавач-ванні недаказанымі i вынес рашэнне пакі-нуць яго на ранейшай пасадзе. Знойдзены i запісы пра зямельныя i даўгавыя спрэчкі Лавейкі з тым жа Лозкам, удзел у пася-джэннях Віленскага трибунала ў якасці

суддзі мазырскага маршалка Яна Лавейкі (ёсць i ўласнаручны яго подпіс).

Погляды Л. i ў каралеўскай «Пазове...», i ў кнігах С.Рэшкі «Аб атэізме i скажэннях евангелікаў» i М.Жаброўскага «Рэцэпт на пластыр Чэхаўца» (абедзве 1597) у асноў-ным супадаюць. Толькі Рэшка дадае, што Л. быў спачатку іудзеем, потым хрысціяні-намарыянйам, нотым цвінгліянцам i ўрэшце стаў атэістам. У названых крыніцах найбольш падкрэсліваецца, што ён адмаў-ляў стварэнне свету i лічыў, што свет так «стаіць ад веку»; усё, што мы бачым, што адбываецца вакол нас, не мае патрэбы ў дапушчэнні звышнатуральнага творцы-Бо-га, што свет існаваў «ад веку» i «так векі векам будзе». У той жа час з ix вынікае, што Л. не прытрымліваўся погляду на поў-ную нерухомасць свету. 3 «Позвы...» ві-даць, што ён дапускаў развіццё ўсяго існу-ючага на свеце: «Зямля, дрэвы, вала i інш. рэчы — усё само праз сябе... сталася». Л. не верыў у Бога, у існаванне асобнай, нецялеснай душы, не бачыў прынцыповай розніцы паміж чалавекам i жывёлінай: «Ча-лавек жа, як i сабака або скаціна, крывёю сыходзіць», «душы ў чалавека, раю i пекла няма i суднага дня не будзе». У адпавед-насці з эпікурэйскай канцэпцыяй душы i цела ён атаясамліваў душу з дзейнасцю жывога арганізма, падкрэсліваў падабен-ства псіхафізіялагічных функцый чалавека i жывёлы.

Сацыяльна-палітычныя погляды Л. вы-значаліся рацыянальным, гуманістычным падыходам да вырашэння жыццёвых пра-блем, верай у перамогу дабра над злом. Ён асуджаў існуючую ў грамадстве несправяд-лівасць, страшэннае бяспраўе i беднасць адных i неабмежаваную ўладу і багацце другіх. Асуджаючы несправядлівы парадак, ён выказваў надзею на магчымасць лепшай саиыяльнай арганізацыі свету, лічыў, што паколькі, акрамя вечна існуючага свету, няма іншага быцця, то i сацыяльна-этыч-ныя адносіны складваюцца на рэальнай, матэрыяльна-зямной аснове. Тым самым ён адвяргаў рэлігійна-тэалагічнае вучэнне аб боскім паходжанні маралі, замагільнай адплаце i г.д. Як К. Лышчынскі i К.Бекеш, Л. сцвярджаў ідэю зямнога прадвызначэн-ня чалавека, мірскога шчасця, безрэлігій-най, натуральнай маралі.

У тагачаснай Беларусі шмат хто падзя-ляў ідэі Л. Так, Жаброўскі, асуджаючы ідэі Л., адзначаў наяўнасць вялікай колькасці падобных позваў, запісаў i шматлікіх выклікаў у суд за атэістычныя перакананні многіх гараджан Беларусі i Літвы. Віленскі войт Ратондус паведамляў у 1567 кардына-лу Гозію, што ў Гродне надрукавана кніга, у якой ухваляецца ідэя свабоднай барацьбы веравызнанняў, адмаўляецца «ўсякая ўла-да», прапаведуецца «агульнасць маёмасці, ліквідацыя саслоўных адрозненняў паміж каралсм i народам, паміж шляхтай i плеОе-ямі, паміж пануючымі i падданымі».

Літ.: Палокшын С.А. Реформация и об­щественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая половина XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970; Из истории свободомыслия и атеизма в Белоруссии. Мн., 1978.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: