Ляховіч

Фелікс Юзафавіч (22.1.1804—3.12.1878)

Удзельнік рэвалюцыйнага руху 1-й пал. 19 ст. Наралзіўся ў мястэчку Высокае (ця-пер у Камянецкім р-не Брэсцкай вобл.). Навучаўся ў Беластоцкай гімназіі (1818— 20), скончыў Свіслацкую гімназію (1824). Пад уплыва.м М.З.Руневіча заснаваў i кіра-ваў тайнымі вучнёўскімі таварыствамі «За­ране» філарэцкага кірунку — спачатку ў Беластоку (1820, першапачатковая назва «Згодныя сябры»), потым у Свіслачы (1822). У 1826 арыштаваны, пасля 6-месяч-нага зняволення ў Бабруйскай крэпасці высланы ў 42-і егерскі полк Каўказскага асобнага корпуса. Удзельнічаў у руска-ту-рэцкай вайне 1828—29 i Каўказскай вайне 1817—64. 3 1842 у адстаўцы, жыў на Валы-ні. Выконваў абавязкі акцызнага нагля-дальніка Оўруцкага пав.

Літ:. Шолкович С О тайных обществах в учебных заведениях Северо-Западного края...
Вильна, 1840. В.В.Швед.

ЛЯЦКІ

Яўген Аляксандравіч (15.3.1868—7.7.1942)

Даследчык беларускага фальклору i эт-награфіі, гісторык рускай літаратуры. На-радзіўся ў Мінску. Скончыў Маскоўскі уні-версітэт (1893). Арганізаваў у Пецярбургу выдавецтва «Огни». Удзельнічаў у фальк-лорных экспедыиыях на поўнач Расіі, у Паволжа, Літву, на Беларусь (Палессе) i інш. Пасля Кастрычніцкай рэв&іюцыі жыў у Празе, выкладаў у Карлавым універсітэ-це. Збіраў i даследаваў беларускі фальклор, народную міфалогію. Свае артикулы «Уяў-ленні беларуса пра нячыстую сілу» (1890), «Хвароба i смерць ва ўяўленнях беларусаў» (1892) i інш. змяшчаў у час. «Этнографи­ческое обозрение». Аўтар даследаванняў пра стараж. пісьменнасць i «Слова аб палку Ігаравым», пра А.Пушкіна, Л.Т&істога, Ф.Дастаеўскага, І.Ганчарова, А.Чэхава, М.Горкага i інш., рэцэнзій на працы М.Доўнар-Запольскага, М.Нікіфароўскага i інш. У 1927—28 у чэшскім час. «Slavia» апублікаваў цыкл артыкулаў «Нататкі па беларусазнаўству», у італьянскім час. «Rivista de letterature slave» («Часопіс сла-вянскай літаратуры», 1927) — артыкулы пра творчасць Я.Коласа.

Те:. Материапы для изучения творчества и быта белорусов: Пословицы, поговорки, загадки. М., 1898; Материалы по белорусской словеснос­ти и языку // Изв. Отд-ния рус. языка и словес­ности Имп. Академии наук. 1904. Т. 9, кн. 4.

І.К.Цішчанка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: