(сапр. X е й м а н) Саламон (Шлома; 1753 або 1754—22.11.1800)
Філосаф-асветнік. Нарадзіўся ў мяст. Мір (Карэліцкі р-н). Яго дзед i бацька былі арандатарамі ў адным з маёнткаў князя Ра-дзівіла. Пачатковую адукацыю атрымаў дома пад кіраўніцтвам бацькі, потым скон-чыў яўрэйскую школу ў Міры, працягваў навучанне ў талмудычнай школе ў мяст. Івянец (цяпер у Валожынскім р-не) i да 9 гадоў спасцігнуў усе «прамудрасці талмудычнай вучонасці». Вельмі рана пачаў чы-таць гістарычныя i астранамічныя кнігі, якія меліся ў багатай хатняй бібліятэцы i спадабаліся яму больш, чым Талмуд. М. не было яшчэ i 12 гадоў, калі яго ажанілі з дачкой гаспадыні заезнага двара ў Нясві-жы; у 14 гадоў ён ужо быў бацькам i зараб-ляў на хлеб выкладаннем Талмуда. Выву-чыўшы, хоць i недасканала, нямецкую мо-ву, ён адправіўся пешшу ў Слуцк да галоў-нага рабіна, які атрымаў адукацыю ў Гер-маніі, i ўзяў у яго навуковыя творы па фізі-цы, оптыцы i медыцыне. «Калі я прачытаў гэтыя кнігі, — успамінаў пазней М, — то мне адчыніўся новы свет. Я лічыў, што цяпер валодаю ужо ключом да ўсіх тайнаў прыроды... Я ганарліва глядзеў на ўсіх тых, хто яшчэ не ведаў гэтага, смяяўся над ix забабонамі і выказаў гатоўнасць прасвят-ліць ix паняцці i розум». Ва ўзросце каля 25 гадоў М. паехаў у Германію вывучаць медыцыну, філасофію, фізіку, матэматыку. Некаторы час жыў у Кёнігсбергу i Штэць не, потым перабраўся ў Берлін. Адтуль яго выслалі незадаволеныя кіраўнікі яўрэйскай
абшчыны, якія палічылі яго намеры ерэ-тычнымі, i ён пасяліўся ў Познані. Тут М. на працягу 2 гадоў быў настаўнікам у багатай яўрэйскай сям'і, але ў 1780 пад на-ціскам рэлігійных фанатыкаў Познані быў вымушаны пакінуць горад i вярнуцца зноў у Берлін. Тут пазнаёміўся з вядомым філо-сафам i пісьменнікам Мендэльсонам, доступ да якога яму адчыніла напісаная на яў-рэйскай мове філасофская манаграфія. М. настойліва вывучаў філасофію i фізіку, выявіў здольнасці ў матэматыцы i ў пэўнай ступені авалодаў французскай мовай. У жа-данні М. паглыбіцца ў вывучэнне навук i «развіць свой розум i веды» набожныя яў-рэі ўбачылі штосьці небяспечнае для рэлігіі i добрых нораваў, наракаючы за гэта на польскіх рабінаў, якія «шчаслівым выпад-кам вызваліліся ад рабства забабонаў, рап-там убачылі святло розуму i знялі раней-шыя кайданы». Пазбаўлены сродкаў існа-вання, М. у 1782 адправіўся ў Галандыю, але расчараваны вярнуўся ў Гамбург. Тут, каб атрымаць матэрыяльную падтрымку, ён наважыўся перайсці ў хрысціянства, хоць лічыў яўрэйскую рэлігію ў дагматыч-ным плане больш чыстай, чым хрысціян-скую, i таму больш сумяшчальнай з яго светапоглядам. Аднак адзін евангельскі святар адгаварыў яго ад гэтага кроку. Жы-вучы ў Гамбургу ў беднасці, М. монна хва-рэў, але ў 30-гадовым узросце паступіў у гімназію ў Алтане, вывучаў філасофію, ма-тэматыку, лацінскую, англійскую мовы. 3 Гамбурга М. пераехаў у Берлін, а адтуль у Брэслаўль. Тут ён пераклаў «Ранішнія часы» Мендэльсона, напісаў «Дапаможнік да прыродазнаўства i пачаткаў Ньютана». Пасля некалькіх гадоў вандраванняў i распаду сям'і М. зноў вярнуўся ў Берлін, дзе вывучаў творы Канта, Спінозы, Лока i ў 1790 выдаў першую сваю філасофскую пра-цу «Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі» на нямецкай мове. У гэты перыяд пашыра-юцца яго сувязі з вядомымі філосафамі, вучонымі i пісьменнікамі канца 18 ст. Творы М. чыталі i высока ацэньвалі Кант, Гё-тэ, Шылер, Гумбальт; яго таленавітасцю захапляўся Фіхтэ, які ў сваёй філасофіі раз-віў далей асобныя яго ідэі. Свае апошнія гады з 1795 па 1800 М. правёў у маёнтку графа Калькрайта (каля Познані), выслана-га з Берліна за вальнадумства. Пахаваны ў Глогаве. Ёсць звесткі, што ўсе рэчы i творы М., якія знаходзіліся ў мясцовай абшчыне, былі ёю спалены. У навуковай літаратуры М. называюць нямецкім, яўрэйскім або польскім мыслі-целем, хоць вядома, што значную частку свайго жыцця ён правёў на Беларусі, дзе фарміраваўся яго светапогляд, дзе ён пачаў сваю выкладчыцкую i літаратурную дзей-насць. Станаўленне М. як філосафа непа-срэдна звязана з асноўнымі перыядамі яго жыішя i дзейнасці на Беларусі, у Польшчы i Германіі. 3 дзіцячых гадоў ён быў сведкам сайыяльнай несправядлівасці, прыгнёту i бяспраўнага становішча сялян-беларусаў, сваіх землякоў-яўрэяў, самавольства i па-гардлівых адносін да людзей з боку магна-таў i князёў. У сваёй «Аўтабіяграфіі» (1791) М. усебакова адлюстраваў жыццё i побыт насельніцтва Беларусі, надзённыя прабле-мы сацыяльна-эканамічнага i духоўнага жыцця грамадства. «Тагачасны лад нашай краіны наогул, — адзначаў ён, — i нашага народа, які, як асёл, стагнаў пад дзвюма ношамі — сваім уласным невуцтвам i заба-бонамі пануючага насельніцтва, няшчасці маёй сям'і — усё спалучылася разам, каб памяшаць майму развіццю i перашкодзіць праяўленню маіх прыродных здольнасцей». М. падкрэсліваў змешаны характар польс-кага i беларускага дваранства, сярод якога толькі нямногія маюць магчымасць пра-святліць сябе выхаваннем, навучаннем i мэтазгоднымі падарожжамі i садзейнічаюць такім чынам свайму агульнаму дабру i даб-ру сваіх падданых, а большасць праводзіць сваё жыццё ў невуцтве i амаральнасці, без-разважна аддаецца самым гнюсным захап-ленням, якія губяць тысячы ix падначале-ных. «Яны, — пісаў М., — адзначаюцца тытуламі i ордэнамі, якія знеслаўляюць сваімі дзеяннямі, валодаюць велізарнымі маёнткамі, якімі не ўмеюць кіраваць, пас-таянна вядуць паміж сабой сваркі, у выніку чаго дзяржава непазбежна становіцца зда-бычай суседзяў, што зайздросцяць яе вялі-касці». У пацвярджэнне сваіх вывадаў М. прыводзіў шэраг канкрэтных прыкладаў жорсткасці i нядобразычлівых адносін да людзей з боку прадстаўнікоў улады, у тым ліку гетмана польнага i ваяводы літоўскага Радзівіла. У светапогляднай эвалюцыі М. паказальным з'яўляецца яго стаўленне да яўрэйскага рэлігійна-містычнага вучэн-ня Кабалы, якое прыцягнула ўвагу прагна-га да ведаў юнака найперш сваім метадам, што дазваляў развіваць новыя палажэнні з законаў Свяшчэннага пісання. Пазнаёміў-шыся з асноўнымі палажэннямі гэтага ву
чэння, ён пераканаўся, што яно «ёсць не што іншае, як наданне тайнам прыроды формы баек i алегорый». Падобнымі тлу-мачэннямі М. выклікаў незадаволенасць з боку артадаксальных кабалістаў, якія сідвярджалі, што Кабала — гэта не чаіаве-чая, a боская навука i тлумачыць яе тайны згодна з розумам i прыродай — значыць прыніжаць яе. М. зрабіў крытычны аналіз палажэнняў i практыкі хасідызму — рэлі-гійнага руху сельскага яўрэйскага насель-ніцтва Валыні i Падоліі, асноўная ідэя яко-га заключалася ў прынцыпе «літара мёртвая, дух жыватворны, мэта жыцця — злу-чэнне з Богам пры дапамозе малітвы». Вы-хаваны ў духу іудаізму, М. стаў гарачым прыхільнікам філасофіі яўрэйскага тэолага i ўрача 12 ст. Майсея Майманіда, таму i змяніў сваё прозвішча. Яшчэ ў Польшчы ён пазнаёміўся з найбольш вядомым тво-рам Майманіда «Морэ Небухім» («Даведнік блукаючага») i напісаў да яго каментарый, у якім падкрэсліваў рацыяналізм свайго ду-хоўнага настаўніка, яго імкненне абмежа-ваць веру на карысць ведаў, растлумачыць усё незразумелае i загадкавае натуральнымі законамі. Паводле ўласнага прызнання М., авалоданне вучэннем Майманіда стала па-варотным момантам у станаўленні яго як мысліцеля, дало моцны штуршок развіццю яго здольнасцей. Пры гэтым, як адзначаў М., пераважны ўплыў на яго мела не ўлас-на фііасофская сістэма Майманіда, а смелы палёт яго думак, яго любоў да ісціны, цвёрдасць у прынцыпах, строгі метад дас-ледавання, энергічны пратэст супраць не-вуцтва i забабонаў. Праз Майманіда М. прыйшоў да арыстоцелевай філасофіі, што дазволіла яму пазней напісаць спецы-яльную працу «Катэгорыі Арыстоце-ля»(1794). Думкі Арыстоцеля аб прымаце формы над матэрыяй, а таксама вучэнне Платона аб ідэях сустракаюцца i ў «Тран-сцэндэнтальнай філасофіі» М. На станаў-ленне яго светапогляду на першым этапе паўплывала i знаёмства з філасофскай сіс-тэмай Спінозы. «Глыбокія думкі гэтага фі-лосафа, — пісаў М. у «Аўтабіяграфіі», — i яго любоў да ісціны мне моцна спадабалі-ся, i так як я ўжо ў Польшчы пры дапамозе кабалістычных кніг наткнуўся на яго сістэ-му, то я зноў пачаў разважаць аб е'й i да та-го пераканаўся ў ісціннасці яе, што ніякія старанні Мендэльсона не ў стане былі ад-цягнуць мяне ад яе». Уплыў Спінозы пра-явіўся і ў вучэнні М. аб бясконцым розуме, у яго спробах стварыць, падобна геамет-рычнаму метаду Спінозы, сваю ідэальную, чыста аналітычную сістэму.
Пастаянным творчым пошукам, нястом-най працай у авалоданні асновамі навук, плённай асветніцкай дзейнасцю пазначаны другі перыяд жыцця i творчасці М., які па-чаўся з другога наведвання Берліна (1780). Тут вырашальны ўплыў на яго зрабілі філа-софскія погляды І.Канта, глыбокае выву-чэнне яго сістэмы i абгрунтаваныя спробы ўдасканаліць яе. Спачатку М. склаў заўвагі да «Крытыкі чыстага розуму» Канта, потым на аснове гэтых матэрыялаў падрыхтаваў фундаментальную працу «Спроба транс-цэндэнтальнай філасофіі», у якой найбольш поўна i грунтоўна выкладзены яго філасофскія погляды. Азнаёміўшыся з ру-капісам М., Кант адзначаў, што ніхто з яго праціўнікаў не толькі не зразумелі яго i га-лоўнага пытання так добра, як М., але «вельмі нямногія асобы наогул валодаюць такой дасціпнасцю для падобнага роду дас-ледаванняў». 3 пункту гледжання М., існуе толькі свядомасць з яе ўяўленнямі, якая з самой сябе па сваіх уласных законах упер-шыню стварае свой уласны прадмет i тым самым надае яму аб'ектыўнасць i рэаль-насць, гэта значыць усеагульны i неабход-ны характар. Паводле М., усякае пазнанне магчыма толькі як пазнанне працэсу ўзнік-нення прадмета: яно спасцігае толькі тое, што само стварае ў выглядзе сваіх аб'ектаў, надаючы ім характар неабходнасці. Законы ж прыроды вызначаюцца дзейнасцю розуму, a катэгорыі логікі з'яўляюцца ўмовамі існавання ўсіх прадметаў магчымага вопы-ту. У сваёй крытыцы філасофскай канцэп-цыі Канта ён зыходзіў з палажэння аб тым, што па-за межамі нашай свядомасці нічога не можа існаваць, i таму з пункту гледжання тэарэтычнага розуму ўяўленне незалеж-най ад свядомасці, без канкрэтных пры-кмет «рэчы ў сабе» з'яўляецца неймавер-ным i немагчымым. «Усякая прыкмета, — пісаў М. у сваёй працы «Аб прагрэсе філа-софіі», — пры дапамозе якой мы ўяўляем які-небудзь прадмет, знаходзіцца ў свядо-масці, рэч у сабе павінна быць па-за свядо-масцю i незалежнай ад яе: значыць, яна ёсць рэч без прыкметы, неўяўляемая, ней-маверная рэч, бяссэнсіца. У паняцці рэчы ў сабе заключаецца цэнтр цяжару дагма-тычнай метафізікі, з ім яна стаіць i падае». Такім чынам, М. пераадольвае дуалізм Канта, суб'ектыўна-ідэалістычна лічыць,
што існуе толькі адзін свет — свет свядо-масці i як дадзенае не можа быць растлу-мачаны. Філосаф Вітэ адзначаў, што М. стаў «пачынальнікам таго філасофскага кірунку, у якім зыходзяцца Фіхтэ, Гегель i Шэлінг, ён з'явіўся пачынальнікам маніс-тычнага ідэалізму, які ў 1-й палове нашага стагоддзя адыгрываў вялікую ролю не толь-кі ў філасофіі, але ва ўсёй навуцы i вынікі чаго ўсё яшчэ відавочныя». Пэўны ўклад зрабіў М. у распрацоўку трансцэндэнталь-най дыялектыкі (вучэнне аб катэгорыях, аб антыноміях i паралагізмах i інш.), праблем логікі, этыкі i эстэтыкі. Як i іншыя вальна-думцы-асветнікі, М. сцвярджаў права лю-дзей на жыццё, авеянае радасцю пазнання, напоўненае святлом розуму i ісціны. У ад-розненне ад Мендэльсона, які патрабаваў ад яўрэйскай інтэлігенцыі «разумнай мара-лі» i «натуральнай рэлігіі», М. лічыў, што людзям найперш неабходна даць кнігі, у якіх галоўнае месца займалі б пытанні прыродазнаўства, матэматыкі i філасофіі. 3 уласцівай яму энергіяй М. узяўся за выдан-не навуковай літаратуры для польскіх яўрэ-яў, але адсутнасць сродкаў i адмова сяброў Мендэльсона фінансаваць такія выданні сарвалі гэта пачынанне. Адной з прычын такога становішча магло быць i тое, што, як пісаў М. у сваёй «Аўтабіяграфіі», пры тагачасным рэлігійным i палітычным ста-новішчы яўрэяў частка адукаваных людзей не жадала вывучаць навуку па падручніках на яўрэйскай мове, «нязручнай для выкла-дання навуковых палажэнняў», а неадука-ваная болыиасць народа лічыла ўсякую навуку, хоць i на яўрэйскай мове, забароне-ным плодам i займалася толькі вывучэннем Талмуда i яго шматлікіх каментарыяў. Ас-ветніцтву М. адводзіў асабліва вялікую ролю ў вырашэнні надзённых праблем, рэ-фармаванні існуючай сістэмы ўлады i гра-мадскіх адносін, маральным i духоўным уз-багачэнні людзей.
Те:. Рус. пер. — История жизни Шлома Маймона, написанная им самим // Европейская библиотека. СПб., 1871—72. Т. 1—2; Из автобиографии Соломона Маймона: Отрывки // Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962; Из книги «Опыт трансцендентальной философии» // Тамсама.
Uber die Progressen der philosophie... Berlin, 1793; Die Kategolen des Aristotele. Berlin, 1794; Versuch einer neuen Logik oder Theorie des Denkens. Berlin, 1794.
Jlim;. Фишер К. История новой философии. Т. 6, гл. 6—7, СПб.. 1909; Яковенко Б. Философская концепция Соломона Маймона // Вопр. философии и психологии. 1912. Кн. 114(4)—115(5); Zubersky A.S. Maimon und der kritische Idealismus. Leipzig, 1925. Купчин H.C. Философские взгляды Маймона // Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — начала XIX в. Мн., 1962; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977.
С. Ф.Дубянецкі.
МАКОЎСКІ
Тамаш
(1562 ці 1575 —каля 1630)
Гравёр, картограф i друкар. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літ-вы i Польшчы. Працаваў пры двары князя Радзівіла ў Нясвіжы (у пач. 17 ст. кіраваў друкарняй). Награвіраваў першую даклад-ную карту Вялікага княства Літоўскага (1613, Амстэрдам), да якой складаў тлума-чальны тэкст, уключыўшы ў яго важней-шыя звесткі пра Беларусь, i даў агульную характарыстыку краю (захоўваецца ў біблія-тэцы Вільнюскага універсітэта). М., — аў-тар фавюр з відамі Масквы, Нясвіжа (каля 1600), Вільні, Трокаў, Клецка, серыі «Асада Смаленска» (1611), «Панегірыка братоў Скарульскіх — Яна, Захара i Мікалая» (1604, Нясвіж), «Панегірыка Казіміра» (Вільня, 1610), ілюстрацый да кніг «Ван-драванні князя Мікалая Радзівіла-Сіроткі ў Ерусалім» (1601, Брунсберг), «Ппіка» К.Да-рагастайскага (1603, Кракаў; 1620, Познань). Работы падпісваў Міковіус, Макоў-скі, Т.М. Гравюры сведчаць пра высокае майстэрства мастака.
Jlim.: Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984.
С.А.АкулЫ.
МАКУШАЎ
Вікенцій Васілевіч (22.10.1837—14.3.1883)
Гісторык, філолаг, славяназнавец. Нара-дзіўся ў Брэсце ў дваранскай сям'і. Скон-чыў гімназію (1856) i гісторыка-філалагіч-ны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1860), дзе яшчэ студэнтам выявіў свае здольнасці ў сачыненні на залаты медаль «Сказанні іншаземцаў 6—10 ст. пра побыт i норавы славян». Пасля заканчэння уні-версітэта паступіў на службу ў Міністэрства
замежных спраў (1861), а потым накірава-ны ў Дуброўнік як сакратар консульства. Там заняўся вывучэннем гісторыі Дуброў-ніцкай рэспублікі, у выніку з'явілася праца «Матэрыялы для гісторыі дыпламатычных зносін Расіі з Рагузскай (Дуброўніцкай) рэспублікай» (1865). У 1866 М. выйшаў у адстаўку i цалкам аддаўся навукова-літара-турнай i асветніцкай дзейнасці. Магістар-скую дысертацыю «Даследаванні пра гіста-рычныя помнікі i бытапісцаў Дуброўніка» абараніў у 1867, доктарскую — «Псторыя вышукванняў пра славян у Албаніі ў сярэд-нія стагоддзі» — у 1871. Член таварыстваў Пецярбургскага гістарычна-філалагічнага, Балгарскага літаратурнага i Сербскага наву-ковага. Славяназнаўствам пачаў займацца ў Пецярбургскім універсітэце пад кіраўніц-твам І.І.Сразнеўскага. Здзейсніў паездкі ў Францыю, Германію, Аўстрыю, Сербію, Чарнагорыю, Балгарыю, Румынію (1861, 1868—71, 1880—81). Чытаў у Варшаўскім універсітэце курс гісторыі славянскіх літа-ратур, вёў спецыяльныя семінары. Асноў-ным прадметам яго даследаванняў была гісторыя паўднёвых славян i суседніх з імі народаў. Шэраг прац М. прысвечаны ўзае-маадносінам Расіі i Польшчы ў 18 ст., гра-мадска-палітычным творам польскай літа-ратуры 16 ст. Паводле поглядаў на гіста-рычны лес славян М. быў блізкі да ідэі славянафілаў i панславістаў. Ён звязваў праваслаўе ў адзінае паняцце са славянскай народнасцю, выказваўся супраць пашырэн-ня каталіцызму на славянскія землі. У ма-нархіі бачыў быццам бы арганічна ўласцівы i найбольш гістарычна апраўданы спосаб праўлення для ўсіх славянскіх краін. Аднак ён не быў прыхільнікам абавязковага аб'яднання славян пад эгідай царскай Ра-сіі. Ускладаючы вялікія спадзяванні на культурна-гістарычнае адзінства славян, М. выступаў за ўсялякае развіццё паміж імі літаратурных, навуковых i культурных су-вязей. Вітаючы рост нацыянальнай сама-свядомасці ў славянскіх краінах, ён заклікаў аказваць гэтаму працэсу матэрыяльную i дзейсную духоўную падтрымку. Адначасова ён бачыў небяспеку ў нацыяналістычным настроі часткі замежных славян i інтэліген-цыі, якія стымулявалі германа-аўстрыйскія імкненні на Балканах i ў Польшчы. Сабраў у замежных архівах і апрацаваў вялікую колькасць пісьмовых крыніц, дакументаў, самыя старажытныя з якіх узыходзілі да 12 ст. Частку гэтага фонду М. выдаў у 2 тамах (т. 1—2, 1874—82). Другая частка дакумен-таў засталася неапублікавана. Копіі ix заха-валіся ў архіве вучонага. М. быў публіцыс-там i папулярызатарам славяназнаўства, чытаў публічныя лекцыі, змяшчаў артыку-лы i нарысы ў перыядычным друку, пад-трымліваў пастаянныя сувязі з рускімі i за-межнымі гісторыкамі i філолагамі. Шмат сіл i часу аддаваў выкладчыцкай рабоце. Асаблівую ўвагу звяртаў на крытычную ацэнку крыніц i дапаможнікаў, развіццё навыкаў самастойных даследаванняў. Вуч-нямі М. былі вядомыя славісты У.В.Кача-ноўскі, АЛ.Маркевіч i інш. Аўтар прац «Ар-тыкулы пра паўднёва-славянскія землі» (1866), «Італьянскія архівы i матэрыялы, якія ў ix захоўваюцца, для славянскай гіс-торыі» (1870), «Самазванец Сцяпан Малы» (1871), «Сляды рускага ўплыву на стара-польскую пісьменнасць» (1876) i інш.
Шт.: Флоринский Т.Д. В.В.Макушев // Славянский ежегодник. 1884. Вып. 6; Очерки истории и исторической науки в СССР. М., 1960. Т. 2.
МАЛІНОЎСКІ
Мікалай (18.12.1799—29.6.1865)
Псторык, архівіст, публіцыст, бібліё-граф. Нарадзіўся ў Брацлаўскім пав. на Ук-раіне. Выхаванец Віленскага універсітэта, вучань ЭХ.Гродэка i І.Лялевеля, член тава-рыства філарэтаў. Працаваў у Віленскай археаграфічнай камісіі, у Імператарскай публічнай б-цы ў Пецярбургу. Пад яго кі-раўніцтвам выдадзены шэраг каштоўных помнікаў па гісторыі Польшчы i Вялікага княства Літоўскага: «Гісторыя кароны польскай i Вялікага княства Літоўскага» (Вільня, 1846—49), «Успаміны пра даўнюю Польшчу часоў Жыгімонта Аўгуста» (1847—50) i інш. Сабраў вялікую бібліятэку (некалькі тысяч тамоў), якая пасля яго смерці была набыта Ю.К.Дзялынскім для бібліятэкі ў Курніку.






