Масальскі

Юзаф Ануфрыевіч (1800 — пасля 1840)

Пісьменнік, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі. Брат Э.Ма-сальскага. Нарадзіўся ў в. Белічаны Бярэ-зінскага раёна Мінскай вобл. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, у 1818 скончыў По-лацкую езуіцкую акадэмію, кандидат філа-софіі. Служыў гувернёрам у Ю.Славацкага ў Вільні. У 1823 арыштаваны як член тай-нага віленскага студэнцкага таварыства фі-ламатаў. За ўдзел у паўстанні 1830—31 сас-ланы ў Сібір. Аўтар аповесйі «Яцак» (1823), зборніка «Паэзія» (т. 1—2, 1827—28), у якіх пераважае беларуская тэматыка, папу-лярных баек, эпіграм, песень, у т.л. «Далі бог, скажу маме...», музыку да якой напісаў С.Манюшка (1842).

МАСКЕВІЧ

Багуслаў Казімір (1625—83)

Грамадскі дзеяч і пісьменнік-мемуарыст. Сын CI. Маскевіча. Нарадзіўся ў в. Сэрвач на Навагрудчыне. Адукацыю атрымаў у На-вагрудку. Служыў пры дварах харунжага Вялікага княства Літоўскага Б.Радзівіла, потым Ф.Забжыдоўскага на Пружаншчыне (1644—46), у 1946—48 у войску І.Вішня-вецкага, з якім у 1647 пабываў у Запарож-скай Сечы. У 1650 пакінуў вайсковую службу. Быў ашмянскім маршалкам. Аўтар двух «Дыярыушаў» (дзённікаў), напісаных на польскай мове. Першы з ix ахоплівае падзеі 1643—49, ваенныя дзеянні Вішня-вецкага ва ўкраінскіх стэпах, М.Каліноў-скага, М.Патоцкага супраць Б.Хмяльніцка-га на Украіне i Я.Радзівіла на Беларусі (Мазыр, Бабруйск, Лоеў). Значнае месца адведзена падзеям, што адбываліся напярэ-дадні паўстання Хмяльніцкага у ходзе на-цыянальна-вызваленчай вайны, паказу жыцця магнатаў. У гэтым «Дыярыушы» шмат партрэтных i пейзажных замалёвак, тонкіх назіранняў, праўдзівых апісанняў з'яў i паводзін людзей ва ўмовах вайны, ix узаемаадносін. Вайна адлюстравана з усёй яе жорсткасцю, разбурэннямі i незлічонымі ахвярамі. Асабліва праўдзіва намаляваны карціны злачынстваў у Мазыры, Бабруй-ску, пад Рэчыцай. Безумоўна, палітычныя сімпатыі аўтара на баку Рэчы Паспалітай, а не паўстаўшых казакоў, якія, паводле М., падрывалі адзінства дзяржавы. У другім «Дыярыушы» апісаны трыумфальнае шэсце рускага ваяводы І.Хаванскага па Беларусі ў пач. 1660 i разгром яго войскаў аб'яднаны-мі сіламі гетмана літоўскага П.Сапегі i вая­воды С.Чарнецкага ў Палонцы (каля Сло-німа). Дыярыушы М. даюць аб'ектыўнае ўяўленне пра тагачасныя падзеі i факты ва-еннага, палітычнага i грамадскага жыцця.

Літ.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн.. 1977. С. 215—216.

В.В.Краснова.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: