Маркевіч

Ануфрый (1750?—1807?)

Асветнік, юрыст. Нарадзіўся на Нава-грудчыне. Вучыўся ў Галоўнай школе ў Вільні. У адзінай вядомай сваёй працы «Пра ўдасканаленне прыроды ў стварэнні чалавека» (Вільня, 1806) ён выклаў ідэі эва-люцыянізму, матэрыялізму ў антрапагене-зе, антрапалагічнага гуманізму, абапіраю-чыся на даследаванні А.Снядэцкага, Ж.Б.Рабіне, Ж.Л.Бюфона i інш. мысліце-ляў i прыродазнаўцаў. Чалавек для яго — вынік працяглай работы прыроды ў яе раз-віцці. М. выступаў супраць містычна-тэала-гічных поглядаў аб паходжанні чалавека. Ён аргументавана крытыкаваў зародкі ра-сісцкіх канцэпцый, разглядаючы i белых, i каляровых як адзіны від homo sapiens. Ад-розненні ў кодеры скуры тлумачыў пры-роднымі прычынамі. Выказаў матэрыяліс-тычныя погляды на адзінства прыроды. Крытэрый праверкі ўсякай думкі бачыў у адпаведнасці яе законам прыроды. Пахо-джанне міфаў i рэлігій спрабаваў вытлума-чыць умовамі (пераважна прыроднымі) жыцця старажытных народаў. Яго погляды паўплывалі на некаторых мысліцеляў на Беларусі (І.Ясінскі i інш.).

Літ.: Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 236; Идеи материализма и диалектики в Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1980.

Э.К.Дарашэвіч.

МАРКЕВ1Ч

Арсень Іванавіч (12.4.1855—18.1.1942)

Літаратуразнавец, педагог, гісторык-сла-віст. Нарадзіўся ў Брэсце. Скончыўшы гіс-тарычна-філалагічны факультэт Варшаў-скага універсітэта (1876), выкладаў рускую мову i літаратуру ў гімназіях Хелма i Шаў-ляя (1876—83). 3 1883 жыў у Сімферопалі, выкладаў у гімназіі, з 1887 быў супрацоўні-кам, а пазней старшынёй Таўрычаскай ву-чонай архіўнай камісіі. У 1884 падарожні-чаў у Грэцыю, Палесціну, Егіпет, Турцыю. Яшчэ студэнтам падрыхтаваў першую ў славяназнаўчай літаратуры манаграфію «Юрый Крыжаніч i яго літаратурная дзей-насць» (Варшава, 1876), у якой выкарыстаў усе апублікаваныя да таго часу звесткі пра жышдё i дзейнасць славянскага вучонага. У нарысе «Святыя Кірыл i Мяфодзій, ix

жыццё, дзейнасць, заслугі» (Сімферопаль, 1885) у духу афіцыйнага славянафільства апісаў жыццё i асветніцкую дзейнасць гэ-тых асветнікаў. Некалькі артыкулаў i нары-саў М. прысвяціў знаходжанню ў Крыме А.С.Пушкіна, В.А.Жукоўскага, М.В.Гогштя, П.А.Вяземскага; склаў бібліяграфію літара-туры пра Крым «Таўрыка» (Изв. Таьричес-кой уч. архивной комиссии. 1894. №20; 1898. №28; 1902. №32—33). 3 1918 праца-ваў дацэнтам, потым прафесарам кафедры гісторыі Крыма Таўрычаскага універсітэта. быў супрацоўнікам Крымскага Цэнтраль-нага архіва, з 1923 — старшыня Таўрычас-кага таварыства гісторыі, археалогіі i этна-графіі.

Літ.: К столетию со дня рождения А.И.Мар-кевича // Вестн. древней истории. 1955. №4.

МАРКЕЛ

(7—1698)

Царкоўны дзеяч Расіі, асветнік. Пахо-дзіў з Беларусі. Добра ведаў грэчаскую, ла-цінскую, нямецкую, польскую i татарскую мовы. Да пастрыжэння ў манахі быў пера-кладчыкам Пасольскага прыказа. Займаў пасады архімандрыта Бранскага Свенскага манастыра, потым епіскапа суздальскага і мітрапаліта пскоўскага. Адзін з самых аду-каваных іерархаў свайго часу. Пасля смерці патрыярха Іакіма (1690) цар Пётр I меў на-мер прызначыць на яго месца М., але мас-коўская стараруская партыя скарыстала ўвесь свой уплыў, каб партрыярхам быў прызначаны казанскі мітрапаліт Адрыян. М. заняў яго месца ў Казані. Там памёр.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: