Марозік

Мікалай Фёдаравіч (каля 1852—пасля 1913)

Беларускі народны прапаведнік-мара-ліст, паэт-самавук. Нарадзіўся ў в. Лаўры-шава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобл. Аўтар дыдактычнага, бытапісальнага верша «Сцяпан i Таццяна» (1889). У папе-рах А.Ельскага (Варшава, Галоўны архіў старажытных актаў) захаваўся сшытак 1890 з вялікім творам М. (каля 400 радкоў) «Са-чыненне пад рыфму на п'янства i гультай-ства». У ІДэнтральнай бібліятэцы АН Літвы (Вільнюс) зберагаюцца рукапісы М. «Чы-гунка», «П'янлівага развага...», «Заключэн-не для павучання», «Вясковыя дзяды, або Памінальныя дні» i інш. Творы М. напіса-ны мяшанай беларуска-рускай мовай, пераважна невысокага мастацкага узроўню, кансерватыўнага зместу. Пісаў часам пад псеўд. Аляксандр Шункевіч.

Тв:. Сцяпан i Таццяна (Публ. У.Казберука) // Шляхам галоў. Мн., 1994. (Вып. 4).

Г.В.Кісялёў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: