Нарвойш

Франц Міліконт (15.1.1742—26.6.1819)

Багаслоў, філосаф, матэматык. Нара-дзіўся ў Вількамірскім пав. Ковенскай губ. Скончыўшы ніжэйшае езуіцкае вучылішча, у 1756 перайшоў у езуіцкую калегію ў Шэнбергу. Там уступіў у ордэн езуітаў i па-ехаў у Вільню, куды ў гэты час прыбылі вя-домыя матэматыкі, выгнаныя з Францыі, — езуіты Расаньё'ль i Флеры. У ліку нямногіх слухачоў ён быў дапушчаны да заняткаў вышэйшай матэматыкай пад кіраўніцтвам французскіх вучоных i дамогся вялікіх пос-пехаў у гэтай навуцы. Яму была прапанава-на кафедра вышэйшай матэматыкі i пры-своены ступені доктара філасофіі i доктара багаслоўя. 3-за непаразуменняў з кіраўніп-твам Н. быў пазбаўлены кафедры i пасяліў-ся ў Гродне, дзе выкладаў паэтыку. Пазней выкладаў матэматыку ў Нясвіжы, потым пад яго кіраўніцтвам i пры непасрэдным удзеле праводзілася вызначэнне геаграфіч-ных шырот многіх мясцовасцей Літвы i Бе­ларусь Быў кіраўніком работ па ўрэгуля

ванні рэчышча Немана i знішчэнні пера-шкод для суднаходства па гэтай рацэ. Па-кінуў шмат цікавых карт па гідратэхніцы. Пасля скасавання езуіцкага ордэна Н. была прапанавана кафедра філасофіі ў Вільні, але ён адмовіўся i пайшоў на службу да A. Тызенгаўза, каб дапамагчы ў развіцці на-роднага гандлю i прамысловасці ў Гродне. Дзеля набыцця аптычных прыбораў для мяркуемай адкрыцца ў Гродне астранаміч-най абсерваторыі ездзіў у Англію, Герма-нію, Галандыю. Пасля вяртання з-за мяжы ўзначаліў кафедру вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце, застаўшыся кафед­ральным віленскім канонікам i настаяце-лем фодзенскага i сапоцкінскага прыходаў. На думку біёграфаў, гэта быў самы адука-ваны з былых віленскіх езуітаў. Памёр у Вільні.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: