Парцянка

Канстанцін Іванавіч (1793—1841)

Вучоны-медык, хірург, педагог. Нара-дзіўся ў Мінскай губерні. Вывучаў меды-цыну ў Віленскім універсітэце. У 1818 ат-рымаў ступень доктара медыцыны i праца-ваў ардынарным прафесарам i урачом хі-рургічнай клінікі ў Віленскім ун-це. 3 1822 у якасці ад'юнкта чытаў лекцыі па дэсмур-гіі (вучэнне аб медыцынскіх павязках), з 1824 — па агульнай тэрапіі i асновах ме­дыцыны. 3 1832 дырэктар хірургічнай клі-нікі. Мноства яго дробных артыкулаў па медыцыне надрукавана ў тагачасных польс-кіх газетах.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: