Пастарнацкі

Іван Раманавіч (1848—1887)

Вучоны-медык, псіхіятар. Нарадзіўся ў Мінскай губ. ў сям'і святара. Вучыўся ў Кі-еўскай гімназіі. Вышэйшую адукацыю ат-рымаў у Пецярбургскай медыка-хірургіч-най акадэміі (1872). Служыў у варшаўскіх шпіталях, дзе займаўся псіхіятрыяй. Абара-ніў доктарскую дысертацыю (1876), у якой прааналізаваў новыя даследаванні па лака-лізацыі мозга i абнародаваў уласныя назі-ранні адносна рухальных цэнтраў галаўнога мозга. У 1880 накіраваны для ўдасканален-ня за мяжу. У 1882 выбраны прыват-дацэн-там медыцынскага факультэта Варшаўскагауніверсітэта, потым атрымаў пасаду экстра-ардынарнага прафесара кафедры псіхіят-рыі. Аўтар многіх прац на медыцынскія тэ-мы, у т. л. «Пра ўплыў алкаголю на арга-нізм чалавека» (1874), «Анатамічныя асно-вы вучэння пра душэўныя хваробы» (1882), «Прагрэсіўны параліч звар'яцелых», «Ма-ральнае лячэнне псіхіятраў» (1883—87) i інш. Памёр у Варшаве.

ПАЎЛОВІЧ

Марцін Антоні (9.11.1789—24.7.1830)

Геолаг, асветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Лагішын на Піншчыне ў сям'і кавалерый-скага паручніка. Навучаўся ў Віленскай гімназіі. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце. У 1808 атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Працаваў настаўнікам Віленскай гімназіі, потым у Віцебску. У 1817 пераехаў у Варшаву. Дзе-ля грунтоўнага вывучэння мінералогіі i геа-логіі Варшаўскі універсітэт накіраваў яго ў Парыж i Фрыбург. Пасля вяртання ў Вар­шаву П. прывёў у парадак мінералагічны кабінет універсітэта, потым загадваў ім. Для ваяводскіх гімназій склаў 12 калекцый мінералаў. Адначасова быў выкладчыкам мінералогіі ў Варшаўскім ліцэі, а потым прафесарам Аляксандраўскага універсітэта. Аўтар «Трактата аб уласцівасцях i зачатках базальтаў» (Варшава, 1822), апісання пада-рожжа ў Італію ў часопісе «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі дзённік», 1825), артыкулаў у перыядычным друку. У 1829 выдаваў часопіс «Pamiętnik fizycznych, matematycznych i statystycznych umiejętności...» («Веснік фізічных, матэматычных i статыс-тычных ведаў»). Памёр у Варшаве.

ПАЎЛОВІЧ

Эдвард Баніфацы Францавіч (псеўд. Эдвард з-над Свіцязі, Я с е н ч ы к; 7.6.1825—10.2.1909)

Мемуарыст, мастак, асветнік. Нарадзіў-ся ў мяст. Тургелі (цяпер Літва). Дзяцінства правёў на Навагрудчыне. Вучыўся ў Жыро-вічах, Слоніме, Слуцку. У Вільні браў пры-ватныя ўрокі малявання ў К.І. Русвцкага i К.Рыпінскага. У 1853 скончыў Пецярбур-гскую Акадэмію мастацтваў. У 1853-56 па-дарожнічаў па Заходняй Еўропе, вынікам чаго стала брашура «Колькі слоў літвіна» (Парыж, 1857), у якой адстойваў права бе

ларускага сялянства на асвету. 3 1859 вык-ладаў у Навагрудскай гімназіі, заснаваў у Навагрудку жаночы пансіён, нядзельную школу для простанароддзя, у 1860 —сама-дзейны тэатр, дзе быў рэжысёрам, дэкара-тарам i акцёрам. Пісаў карэспандэнцыі ў віленскія, варшаўскія i парыжскія газеты. За ўдзел у пастаўнні 1863—64 сасланы ў Петразаводск, потым Аланец, Екацярынас-лаў. 3 1867 зноў у Навагрудку. З 1870 у Львове. Падрыхтаваў і выдаў там каталогі фондаў музея Любамірскіх. У мемуарных творах «Успаміны з-над Віліі і Немана» (1882), «Успаміны. Навагрудак —турма — выгнанне» (1887), «3 падарожжа па Літве» (1890), «3 успамінаў. Год 1846» (1898), «3 жыцця літвіна» i «Мае ўспаміны з часоў настаўнічання на Літве колькі дзесяткаў год назад» (1904), «Двое памятных сутак у Мінску, 1863 год» (1906) i інш. прыведзена багата звестак пра культурна-грамадскае i літаратурнае жыццё Беларусі 1840-60-х га-доў, пра побыт беларусаў, пра беларускага паэта Ф.Савіча. Аўтар працы «Погляд на становішча польскага выяўленчага мастац-тва ў параўнанні з зарубежным мастац-твам» (1881). Як мастак працаваў пераваж-на ў жанры партрэта («Аўтапартрэт», 1853, i інш.), рабіў замалёўкі Навафудка i яго ва-коліц, маляваў абразы. Архіў П., у т.л. пе-рапіска з жыхарамі Беларусі, зберагаецца ў бібліятэцы Польскай АН (Вроцлаў).

ПАЎСТАНСКІ

Адам Казіміравіч (1768—1848)

Педагог, правазнаўца. Паходзіў з Белас-точчыны. Адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце. Тут жа ў 1797 абараніў сту­пень доктара філасофіі i прызначаны ад'юнктам. 3 лістапада 1798 выкладаў польскае i літоўскае цывільнае i крымі-нальнае права i судаводства. У 1802 атры-маў ступень доктара кананічных i рымскіх правоў. У 1804 прызначаны ў Камісію па складанні законаў, у 1808 — начальнікам аддзялення ўкраінскіх, польскіх i літоўскіх законаў, дзе працаваў да лютага 1821. Паз-ней займаў пасады прэзідыяльнага сакрата-ра ў Міністэрстве юстыцыі Царства Польс­кага, прарэктара ліцэя св. Ганны ў Крака-ве, старшыні Віленскага цэнзурнага камітэ-та. У 1823—38 працаваў дырэктарам вучы-лішчаў Беластоцкай вобласці. Член Наву-ковага таварыства пры Ягелонскім універ-сітэце, ганаровы член Віленскага універсітэта. Пасля выхаду ў адстаўку працаваў у Беластоцкім павеце, дзе i памёр.

Аўтар перакладу Статута Вялікага княс-тва Літоўскага 1588 на рускую мову, прац пра архівы Польшчы (Кракаў, 1824, 1825) i «Заўваг, якія адносяцца да бібліяграфіі Статута Літоўскага» (Вільня, 1829).

ПАЦЕЙ

Іпацій (свецкае імя Адам Львовіч; 12.4.1541—18.7.1613)

Пісьменнік, дзяржаўны, палітычны i царкоўны дзеяч Вялікага княства Літоўска-га. Нарадзіўся ў сядзібе Ражанка Камянец-кага пав. Падляшскага ваяв, (цяпер Брэсц-кая вобл.). Скончыў Кракаўскую акадэ-мію. Быў каралеўскім сакратаром. У 1580— 89 брэсцкі земскі судцзя, з 1589 сенатар Рэчы Паспалітай i брэсцкі каштаіян. У 1590 пастрыгся ў манахі i ў 1593 узначаліў Уладзіміра-Брэсцкую епіскапскую кафедру. Неаднаразова мяняў веравызнанне i палі-тычна-рэлігійныя погляды. 3 1599 кіеўскі уніяцкі мітрапаліт. Адзін з арганізатараў i ідэйных натхняльнікаў Брэсшсай царкоў-най уніі 1596. Вядомы як аўтар палемічных твораў на беларускай i польскай мовах у абарону уніі:«Унія...» (1595), «Размова бе-расцяніна з братчыкам» (1603), «Уваскрэ-шаны Налівайка» (1607), «Ерасі, невуцтва i палітыка папоў i мяшчан віленскага брац-тва», «Гармонія...», «Рэляцыя» (усе 1608), вялікай колькасці прамоў i павучанняў. Яго лісты да князя Астрожскага сталі прычы-най п&темікі П. з Клірыкам Астрожскім, у выніку чаго ён выдаў «Водпіс на ліст ней-кага Клірыка Астрожскага безыменнага» (1599). Мяркуюць, што яму належыць «Ан-тырызіс» (1599).

Кніга «Унія...» з'явілася пасля таго, як П. разам ca сваім аднадумцам К.Тарлецкім, маючы дамоўленасць з каралем Жыгімон-там III Вазай адносна ўмоў царкоўнай уніі, накіраваўся ў Рым, дзе тайна ад сваёй ду-хоўнай паствы прысягнуў папе Кліменцію VIII на вечны саюз з каталіцкай царквой. Змова стала вядомая i выклікала абурэнне праваслаўных. Тады, каб апраўдаць пераход ад уніяцтва, П. выступіў у друку з гэтай кнігай, у якой найперш імкнуўся даказаць, што паміж каталіцкім i праваслаўным вера-вызнаннямі існуе толькі ўяўная розніца i склалася яна ў выніку прапаведніцкай дзейнасці невукаў, не дасведчаных у спра­вах царквы i гісторыі яе развіцця. Разам з

тым П. даволі аб'ектыўна паказаў цяжкае становішча праваслаўнай царквы, неадпа-веднасць яе духавенства свайму прызна-чэнню, пазнаёміў чытачоў з атмасферай жорсткай рэлігійнай, нацыянальнай i ан-тыфеадальнай барацьбы праваслаўнага на-сельніцтва Беларусі i Украіны, адначасова выказаў i свае адмоўныя адносіны да гэтай барацьбы. Яго абураў кантроль праваслаў-ных брацтваў над дзейнасцю епіскапаў. 3 гневам ён абрынуўся на просты народ, які ў яго інтэрпрэтацыі выступаў носьбітам бунтарскіх настрояў. Тым самым П. адмаў-ляў народу ў праве мець свае думкі, мерка-ванні ў пытаннях багаслоўя i царкоўнай ар-ганізацыі з-за поўнай некампетэнтнасці i пагардліва кідаў выклік паспрачацца ў пы­таннях багаслоўскай навукі. Адзін з тых, хто прыняў выклік i распачаў палеміку з П., быў Зізаній. Адказам на пагарду да тра-дыцый праваслаўя з'явіліся таксама выступ-лент гарадскіх нізоў Вільні, Гродна i інш.

Літ.\ Псторыя беларускай літаратуры. Стара-жытны перыяд. Мн., 1985. С 209—210; Л a ў -рык Ю. Іпаці Пацей // Спадчына. 1992. № 2; К i ш к а Л. Жыццяпіс Іпація Пацея // Спадчы­на. 1998. № 4.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: